Боевая работа подразделения спецназа Ахмат на Харьковском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Больш за 420 украінскіх БПЛА збіла СПА над рэгіёнамі Расіі за ноч

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкСПА РФ
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 26.08.2026
Падпісацца
Украінскія ўзброеныя фармираванні штодня спрабуюць атакаваць дронамі самалётнага тыпу расійскія рэгіёны, у тым ліку і аддаленыя.
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Дзяжурныя сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі і знішчылі за мінулую ноч 426 беспілотных лятальных апаратаў УСУ над расійскімі рэгіёнамі, пра гэта распавялі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
"На працягу мінулай ночы з 20:00 мск (час супадае з мінскім) 25 жніўня б.г. да 7:00 мск 26 жніўня б.г. дзяжурнымі сіламі СПА перахоплены і знішчаны 426 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу", - гаворыцца ў паведамленні.
Дроны праціўніка збіты над Белгародскай, Бранскай, Курскай, Арлоўскай, Калужскай, Тульскай, Ліпецкай, Варонежскай, Тамбоўскай, Разанскай, Ніжагародскай, Валгаградскай і Растоўскай абласцямі.
Акрамя таго, украінскія беспілотнікі ліквідаваны над Маскоўскім рэгіёнам, Краснадарскім краем і Крымам.
УСУ штодня атакуюць расійскія рэгіёны з дапамогай беспілотнікаў, пад удары трапляюць і аддаленыя ад мяжы з Украінай рэгіёны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Расійскі ваенны падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 25.08.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Расійскія войскі вызвалілі населены пункт Ганнаўка ў ДНР
Стужка навiн
0