Відэа

Мастацтва ў метале: беларус стварае скульптуры з кучы запчастак – відэа

Падпісацца
Скульптар з Беларусі Уладзімір Канонік прыдумаў сабе незвычайнае хобі – ён стварае скульптуры ў стылі стымпанк са старых запчастак. Глядзіце, як звычайны жалезны хлам можна ператварыць у твор мастацтва.
Жыхар Фаніпаля ўжо не першы год стварае фантастычных персанажаў з груды металу, і за ўвесь час ён "пабудаваў" ужо больш за сто розных скульптур. А натхніў яго на незвычайнае хобі арт-аб’ект каля аўтазапраўкі – яму захацелася ўсталяваць замест постаці гусі з пакрышак нешта цікавае.
"На выраб кожнага арт-аб’екта робіцца эскіз, узгадняецца, і пачынаем работу. (...) Яны прывязаны да аўтазапраўак", - распавёў Канонік.
Ён адзначыў, што кожную сваю работу імкнецца зрабіць індывідуальнай, але прытрымліваецца фірменнага стылю, які заключаецца ва ўжыванні розных аўтазапчастак.
"Для кагосьці гэта металалом, а для нас гэта творчы патэнцыял. Гэта як для жывапісца фарбы", - дадаў скульптар.
Фігуры, створаныя беларусам, важаць не менш за тону кожная. Канструкцыя не падае дзякуючы сваёй вазе і трываламу падмурку. Сам майстар кажа, што галоўны сакрэт пры стварэнні скульптуры – не колькасць жалеза, а захаванне прапорцый аб’екта.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0