https://bel.sputnik.by/20260830/amatara-begu-z-42-kran-svetu-chakayuts-na-mnskm-pamarafone-2026-1110311183.html
Аматараў бегу з 42 краін свету чакаюць на Мінскім паўмарафоне-2026
Аматараў бегу з 42 краін свету чакаюць на Мінскім паўмарафоне-2026
Sputnik Беларусь
Сёлета арганізатары ўнеслі шэраг змяненняў у правядзенне забегаў: адкарэкціравалі даўжыню дыстанцый, а таксама абазначылі ліміты для іх праходжання. 30.08.2026, Sputnik Беларусь
2026-08-30T14:44+0300
2026-08-30T14:44+0300
2026-08-30T14:44+0300
мінскі паўмарафон
навіны
спорт
грамадства
мінск
беларусь
у беларусі
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102503/97/1025039745_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_86b2774a4cbb64d3be9c34293524a45c.jpg
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Больш за 30 тысяч аматараў бегу ўжо зарэгістраваліся для ўдзелу ў Мінскім паўмарафоне-2026, паведамілі ў прэс-службе беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта.Разам з тым, там падкрэслілі, што колькасць удзельнікаў не канчатковая і за астатнія да пачатку падзеі дні можа павялічыцца. Па словах кіраўніка Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Івана Ціхана, чакаецца, што на старт паўмарафона ў беларускай сталіцы выйдуць прадстаўнікі 42 краін свету.Праграмай мерапрыемства традыцыйна прадугледжаны пяць дыстанцый, аднак яны крыху змяніліся ў параўнанні з забегамі папярэдніх гадоў.Маршруты пройдуць па цэнтральных вуліцах сталіцы.Кіраўнік БФЛА таксама растлумачыў, што на ўсіх дыстанцыях будзе дадзены раздзельны старт. Так, забег на 10 км пачнецца ў 9 гадзін раніцы, гадзінай пазней стартуюць удзельнікі паўмарафона. У 13:00, 14:00 і 15:00 адбудуцца старты бегуноў на дыстанцыях 5, 3 і 1,2 км адпаведна.Паўмарафон гэтага года мае яшчэ адну адметнасць. У прыватнасці, арганізатары ўстанавілі ліміты на праходжанне дыстанцый: тры гадзіны на паўмарафон, паўтары гадзіны на 10 км і адну гадзіну на 3- і 5-кіламетровыя дыстанцыі.Пачынаючы з 11 ліпеня да афіцыйнага старту паўмарафона кожную суботу арганізатары праводзяць адкрытыя бегавыя трэніроўкі для ўдзельнікаў з любым узроўнем падрыхтоўкі.Мінскі паўмарафон пройдзе 6 верасня. Летась у ім прынялі ўдзел каля 25 тысяч бегуноў з 15 краін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260819/rasyann-uvaysho-u-top-10-lepshykh-futbolnykh-galkpera-svetu-pa-vers-espn-1110000871.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102503/97/1025039745_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_64221d6d6e1dcd48d0e553f4d0849c79.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінскі паўмарафон, навіны , спорт, грамадства, мінск, беларусь, у беларусі, у свеце
мінскі паўмарафон, навіны , спорт, грамадства, мінск, беларусь, у беларусі, у свеце
Аматараў бегу з 42 краін свету чакаюць на Мінскім паўмарафоне-2026
Сёлета арганізатары ўнеслі шэраг змяненняў у правядзенне забегаў: адкарэкціравалі даўжыню дыстанцый, а таксама абазначылі ліміты для іх праходжання.
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Больш за 30 тысяч аматараў бегу ўжо зарэгістраваліся для ўдзелу ў Мінскім паўмарафоне-2026, паведамілі ў прэс-службе беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Разам з тым, там падкрэслілі, што колькасць удзельнікаў не канчатковая і за астатнія да пачатку падзеі дні можа павялічыцца. Па словах кіраўніка Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Івана Ціхана, чакаецца, што на старт паўмарафона ў беларускай сталіцы выйдуць прадстаўнікі 42 краін свету.
Праграмай мерапрыемства традыцыйна прадугледжаны пяць дыстанцый, аднак яны крыху змяніліся ў параўнанні з забегамі папярэдніх гадоў.
"Асноўная, паўмарафонская, – 21,097 км. Дыстанцыя ў 10,5 км змянілася на 10-кіламетровую, паколькі жадаючым важна даведацца пра свой вынік менавіта на "гладкай" дзясятцы. Таксама будуць забегі на 5 і 3 км, а самых юных удзельнікаў і іх бацькоў чакае сямейны забег на 1,2 км", - распавёў Ціхан.
Маршруты пройдуць па цэнтральных вуліцах сталіцы.
Кіраўнік БФЛА таксама растлумачыў, што на ўсіх дыстанцыях будзе дадзены раздзельны старт. Так, забег на 10 км пачнецца ў 9 гадзін раніцы, гадзінай пазней стартуюць удзельнікі паўмарафона. У 13:00, 14:00 і 15:00 адбудуцца старты бегуноў на дыстанцыях 5, 3 і 1,2 км адпаведна.
Паўмарафон гэтага года мае яшчэ адну адметнасць. У прыватнасці, арганізатары ўстанавілі ліміты на праходжанне дыстанцый: тры гадзіны на паўмарафон, паўтары гадзіны на 10 км і адну гадзіну на 3- і 5-кіламетровыя дыстанцыі.
Пачынаючы з 11 ліпеня да афіцыйнага старту паўмарафона кожную суботу арганізатары праводзяць адкрытыя бегавыя трэніроўкі для ўдзельнікаў з любым узроўнем падрыхтоўкі.
Мінскі паўмарафон пройдзе 6 верасня. Летась у ім прынялі ўдзел каля 25 тысяч бегуноў з 15 краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"