https://bel.sputnik.by/20260831/rasyskaya-armya-nanesla-dary-pa-lagstychnykh-kompleksakh-va-ukrane-1110363432.html
Расійская армія нанесла ўдары па лагістычных комплексах ва Украіне
Расійская армія нанесла ўдары па лагістычных комплексах ва Украіне
Sputnik Беларусь
Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі працягваюць наносіць удары па ўкраінскіх аб’ектах, з дапамогай якіх забяспечваюцца УСУ. 31.08.2026, Sputnik Беларусь
2026-08-31T17:58+0300
2026-08-31T17:58+0300
2026-08-31T18:04+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
украіна
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/16/1109336665_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_684a18912adfe4c8b0f2f4cec4cd76cf.jpg
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Расійская армія зноў нанесла ўдары па ўкраінскіх лагістычных аб’ектах і марскіх суднах, якія выкарыстоўваліся ў інтарэсах арміі праціўніка, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ.У прыватнасці, беспілотнікамі ў Барыспалі (Кіеўская вобласць) быў нанесены ўдар па гандлёва-лагістычным цэнтры "Заммлер Склад", дзе захоўвалі і размяркоўвалі грузы ваеннага прызначэння для УСУ. Гэтыя грузы пастаўляліся з заходніх дзяржаваў.Удар нанесены і па лагістычным цэнтры ў Нерубайскім Адэскай вобласці. Гэты аб’ект таксама выкарыстоўваўся для захоўвання і размеркавання ваенных грузаў. У дадзеным выпадку грузы прывозілі ва Украіну праз порт "Одесса".Гэта не першыя падобныя ўдары, якія наносіць расійская армія. Напрыклад, 28 жніўня Мінабароны РФ паведамляла, што лагістычныя цэнтры і марскія парты, якія падвергліся ўдарам, таксама выкарыстоўваліся для забеспячэння ўкраінскай арміі.Рашэнне аб нанясенні групавых удараў прынята Расіяй у адказ на атакі кіеўскага рэжыму на прыбярэжную транспартна-лагістычную інфраструктуру, грамадзянскія судны ў Азова-Чарнаморскай акваторыі.Напрыклад, 3 жніўня ў 30 мілях ад расійскага берага ўкраінскія дроны ўдарылі па судне Nadezhda. Яно ішло пад флагам Камеруна і належала турэцкай кампаніі. На борце была садавіна і агародніна, якія трэба было перавезці з турэцкага Самсуна ў Новарасійск. У той жа дзень украінскі бок атакаваў і турэцкі сухагруз Yaȿar.У такой сітуацыі армія РФ прыкладае намаганні для гарантавання бяспекі суднаходства. Удары наносяцца менавіта па тых суднах і інфраструктуры, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі заходніх узбраенняў і ваеннай тэхнікі.У Маскве таксама падкрэслівалі, што ўдары Расіі ў адказ на атакі Кіева своечасовыя і эфектыўныя, носяць больш адчувальны і разбуральны характар.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260831/amal-240-ukranskkh-bpla-zbla-spa-nad-regnam-ras-za-noch-1110347075.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/16/1109336665_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_2d516a47e9200e8cc96da23d1b3d9040.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
Расійская армія нанесла ўдары па лагістычных комплексах ва Украіне
17:58 31.08.2026 (абноўлена: 18:04 31.08.2026) Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі працягваюць наносіць удары па ўкраінскіх аб’ектах, з дапамогай якіх забяспечваюцца УСУ.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Расійская армія зноў нанесла ўдары па ўкраінскіх лагістычных аб’ектах і марскіх суднах, якія выкарыстоўваліся ў інтарэсах арміі праціўніка, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ.
У прыватнасці, беспілотнікамі ў Барыспалі (Кіеўская вобласць) быў нанесены ўдар па гандлёва-лагістычным цэнтры "Заммлер Склад", дзе захоўвалі і размяркоўвалі грузы ваеннага прызначэння для УСУ. Гэтыя грузы пастаўляліся з заходніх дзяржаваў.
Удар нанесены і па лагістычным цэнтры ў Нерубайскім Адэскай вобласці. Гэты аб’ект таксама выкарыстоўваўся для захоўвання і размеркавання ваенных грузаў. У дадзеным выпадку грузы прывозілі ва Украіну праз порт "Одесса".
Гэта не першыя падобныя ўдары, якія наносіць расійская армія. Напрыклад, 28 жніўня Мінабароны РФ паведамляла, што лагістычныя цэнтры і марскія парты, якія падвергліся ўдарам, таксама выкарыстоўваліся для забеспячэння ўкраінскай арміі.
Рашэнне аб нанясенні групавых удараў прынята Расіяй у адказ на атакі кіеўскага рэжыму на прыбярэжную транспартна-лагістычную інфраструктуру, грамадзянскія судны ў Азова-Чарнаморскай акваторыі.
Напрыклад, 3 жніўня ў 30 мілях ад расійскага берага ўкраінскія дроны ўдарылі па судне Nadezhda. Яно ішло пад флагам Камеруна і належала турэцкай кампаніі. На борце была садавіна і агародніна, якія трэба было перавезці з турэцкага Самсуна ў Новарасійск. У той жа дзень украінскі бок атакаваў і турэцкі сухагруз Yaȿar.
У такой сітуацыі армія РФ прыкладае намаганні для гарантавання бяспекі суднаходства. Удары наносяцца менавіта па тых суднах і інфраструктуры, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі заходніх узбраенняў і ваеннай тэхнікі.
У Маскве таксама падкрэслівалі, што ўдары Расіі ў адказ на атакі Кіева своечасовыя і эфектыўныя, носяць больш адчувальны і разбуральны характар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"