https://bel.sputnik.by/20260831/shto-paglyadzets-turystam-z-snd-u-belaruskm-goradze-lda--vdea-1110352448.html
Што паглядзець турыстам з СНД у беларускім горадзе Ліда – відэа
Што паглядзець турыстам з СНД у беларускім горадзе Ліда – відэа
Sputnik Беларусь
Невялікі горад Ліду ў цэнтры Гродзенскай вобласці прапанавалі зрабіць турыстычнай сталіцай СНД у 2027 годзе. Чым вядомы беларускі горад – глядзіце на відэа. 31.08.2026, Sputnik Беларусь
2026-08-31T13:04+0300
2026-08-31T13:04+0300
2026-08-31T13:04+0300
відэа
відэа
ліда
цiкавосткi
турызм
грамадства
культура
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/08/1b/1110259479_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_9f622d790015d9129b6dd868b94c4736.jpg
У Ліду едуць турысты з Камчаткі і Алтая, з краін блізкага і далёкага замежжа – усе хочуць акунуцца ў атмасферу сярэднявечча ў Лідскім замку і пабываць на знакамітым піўным фестывалі. У Лідзе ёсць яшчэ і прыгожая традыцыя – мясцовыя музейшчыкі праводзяць экскурсіі па горадзе ў сярэднявечнай вопратцы.Sputnik падняўся на самую высокую вежу замка, паглядзеў, як праходзяць вяселлі каралёў, даведаўся, дзе трэба шукаць залаты скарб Тахтамыша, і ўбачыў, як на шклозаводзе робяць унікальны крышталь па даўніне."Для нас навіна аб тым, што Ліду хочуць зрабіць турыстычнай сталіцай СНД у 2027 годзе, – вялікі гонар. Да нас едуць з усіх куткоў Расіі, а цяпер чакаем, што геаграфія нашых гасцей пашырыцца", - адзначыла загадчыца філіяла "Лідскі замак" Лідскага гісторыка-мастацкага музея.А яшчэ ў Лідзе ёсць прыгожая традыцыя: мясцовыя музейшчыкі праводзяць экскурсіі па горадзе ў сярэднявечнай вопратцы.Экскурсавод Лідскага гісторыка-мастацкага музея Людміла Квач расказала, што ў Лідзе ёсць помнік не толькі заснавальніку горада князю Гедыміну, але і свой помнік Францыску Скарыне. Адна з "сівых" легенд Ліды – аб скарбе хана Залатой Арды Тахтамыша.У Лідзе ёсць унікальны касцёл і велічны праваслаўны храм, музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам і свой Курган Славы. А побач з горадам – цікавы аб’ект прамысловага турызму – шклозавод завод "Нёман", дзе робяць крышталь па старажытнай методыцы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ліда
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/08/1b/1110259479_273:0:3004:2048_1920x0_80_0_0_73b0f47ef39aa40ead059caf398548fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, ліда, цiкавосткi, турызм, грамадства, культура, беларусь, у беларусі, видео
відэа, ліда, цiкавосткi, турызм, грамадства, культура, беларусь, у беларусі, видео
Што паглядзець турыстам з СНД у беларускім горадзе Ліда – відэа
Невялікі горад Ліду ў цэнтры Гродзенскай вобласці прапанавалі зрабіць турыстычнай сталіцай СНД у 2027 годзе. Чым вядомы беларускі горад – глядзіце на відэа.
У Ліду едуць турысты з Камчаткі і Алтая, з краін блізкага і далёкага замежжа – усе хочуць акунуцца ў атмасферу сярэднявечча ў Лідскім замку і пабываць на знакамітым піўным фестывалі. У Лідзе ёсць яшчэ і прыгожая традыцыя – мясцовыя музейшчыкі праводзяць экскурсіі па горадзе ў сярэднявечнай вопратцы.
Sputnik падняўся на самую высокую вежу замка, паглядзеў, як праходзяць вяселлі каралёў, даведаўся, дзе трэба шукаць залаты скарб Тахтамыша, і ўбачыў, як на шклозаводзе робяць унікальны крышталь па даўніне.
"Для нас навіна аб тым, што Ліду хочуць зрабіць турыстычнай сталіцай СНД у 2027 годзе, – вялікі гонар. Да нас едуць з усіх куткоў Расіі, а цяпер чакаем, што геаграфія нашых гасцей пашырыцца", - адзначыла загадчыца філіяла "Лідскі замак" Лідскага гісторыка-мастацкага музея.
А яшчэ ў Лідзе ёсць прыгожая традыцыя: мясцовыя музейшчыкі праводзяць экскурсіі па горадзе ў сярэднявечнай вопратцы.
Экскурсавод Лідскага гісторыка-мастацкага музея Людміла Квач расказала, што ў Лідзе ёсць помнік не толькі заснавальніку горада князю Гедыміну, але і свой помнік Францыску Скарыне. Адна з "сівых" легенд Ліды – аб скарбе хана Залатой Арды Тахтамыша.
У Лідзе ёсць унікальны касцёл і велічны праваслаўны храм, музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам і свой Курган Славы. А побач з горадам – цікавы аб’ект прамысловага турызму – шклозавод завод "Нёман", дзе робяць крышталь па старажытнай методыцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"