Стала вядома імя беларускі, якая знікла ў Непале з-за паводкі

© REUTERS Navesh ChitrakarНаступствы селявога патоку ў Непале
Наступствы селявога патоку ў Непале - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2026
Падпісацца
Паводка адбылася на мяжы Непала і Кітая, сотні людзей, у асноўным турыстаў, прапалі без вестак.
МІНСК, 31 жні – Sputnik. Беларуска Кацярына Саковіч лічыцца зніклай без вестак у выніку паводкі ў Непале, адпаведны спісак турыстаў, з якімі не ўдалося звязацца пасля паводкі, апублікаваў урад краіны.
Усяго ў спіску 537 пазіцыі, беларуска ў ім пазначана пад нумарам 36. Па даных дакумента, яна нарадзілася 22 сакавіка 1985 года і падарожнічала праз кампанію Leaf Holiday.
Больш за ўсё, зыходзячы з даных спіска, знікла без вестак грамадзян Індыі – 178.
Паводка абрынулася на паўночныя раёны Непала раніцай 26 жніўня пасля таго, як магутны паток вады з кітайскага боку рануўся у раку Бхотэ-Кашы.
Па стане на панядзелак вядома аб 903 загінулых і 4 247 зніклых.
Пошукава-выратавальныя аперацыі працягваюцца, у іх задзейнічана больш за 20 тыс супрацоўнікаў сіл бяспекі. Пацярпелыя эвакуірюцца з дапамогай верталётаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Непальскія ваенныя каля верталёта - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2026
Больш за дзве тысячы чалавек эвакуіравалі непальскія ваенныя з зоны бедства
Стужка навiн
0