https://bel.sputnik.by/20260902/belarusy-daduts-pamyatny-vaenny-kantsert-rekvem-u-buynykh-garadakh-ras-1110427848.html
Беларусы дадуць памятны ваенны канцэрт-рэквіем у буйных гарадах Расіі
Беларусы дадуць памятны ваенны канцэрт-рэквіем у буйных гарадах Расіі
Sputnik Беларусь
У канцэртнай праграме прагучаць савецкія творы і сучасныя кампазіцыі беларускіх аўтараў. 02.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-02T17:44+0300
2026-09-02T17:44+0300
2026-09-02T17:44+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
маладзёжны тэатр эстрады
канцэрт
навіны
саюзная дзяржава
расія
беларусь
грамадства
вялікая айчынная вайна
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/08/16/1110117964_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_5867ae350b13f6c763933ffa2215b1a7.jpg
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці", прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, пакажуць у расійскіх гарадах, паведамілі Sputnik арганізатары праекта.Дадзены праект уяўляе сабой унікальнае спалучэнне канцэрта, спектакля і дакументальнага апавядання. У яго аснове ляжаць фота- і відэаматэрыялы, якія адлюстроўваюць розныя этапы ВАВ і пасляваеннай эпохі, у тым ліку ўдакладненыя сучаснымі даследаваннямі лічбы і звесткі.У канцэрце-рэквіеме прагучаць музычныя творы савецкага перыяду і кампазіцыі сучасных беларускіх аўтараў, у тым ліку Валерыя Шмата, Ганны Сялук, Яўгена Алейніка, Ганны Благавай. Паэтычную аснову пастаноўкі складае "Рэквіем па кожным чацвёртым" Анатоля Вярцінскага.Рэжысёрам праекта выступіла мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская, а сцэнарый быў напісаны ёю ў сааўтарстве з Ганнай Сялук. У 2025 годзе праект атрымаў прэмію прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" за ўклад у захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне духоўных каштоўнасцей.У мінулым годзе канцэрт-рэквіем паказалі ў Вялікай зале Крамлёўскага палаца ў Маскве, а ў красавіку 2026-га адбыліся два паказы ў Казані.Увосень і ўзімку гэтага года пастаноўку пакажуць у буйных расійскіх гарадах:Гэты праект рэалізуецца пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260703/Vershy-pra-vaynu-kab-geta-s-ne-stala-dolyay-syna-1039493685.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/08/16/1110117964_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_488dee1e98aec665d5fc66e4d43f0d69.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
маладзёжны тэатр эстрады, канцэрт, навіны , саюзная дзяржава, расія, беларусь, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, культура
маладзёжны тэатр эстрады, канцэрт, навіны , саюзная дзяржава, расія, беларусь, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, культура
Беларусы дадуць памятны ваенны канцэрт-рэквіем у буйных гарадах Расіі
У канцэртнай праграме прагучаць савецкія творы і сучасныя кампазіцыі беларускіх аўтараў.
МІНСК, 2 вер – Sputnik. Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці", прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, пакажуць у расійскіх гарадах, паведамілі Sputnik арганізатары праекта.
Дадзены праект уяўляе сабой унікальнае спалучэнне канцэрта, спектакля і дакументальнага апавядання. У яго аснове ляжаць фота- і відэаматэрыялы, якія адлюстроўваюць розныя этапы ВАВ і пасляваеннай эпохі, у тым ліку ўдакладненыя сучаснымі даследаваннямі лічбы і звесткі.
"Доўгі час лічылася, што ў час вайны загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі, аднак удакладненыя ў апошнія гады даныя сведчаць аб тым, што Беларусь страціла ў вайне кожнага трэцяга", - адзначылі арганізатары праекта.
У канцэрце-рэквіеме прагучаць музычныя творы савецкага перыяду і кампазіцыі сучасных беларускіх аўтараў, у тым ліку Валерыя Шмата, Ганны Сялук, Яўгена Алейніка, Ганны Благавай. Паэтычную аснову пастаноўкі складае "Рэквіем па кожным чацвёртым" Анатоля Вярцінскага.
Рэжысёрам праекта выступіла мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская, а сцэнарый быў напісаны ёю ў сааўтарстве з Ганнай Сялук. У 2025 годзе праект атрымаў прэмію прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" за ўклад у захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне духоўных каштоўнасцей.
У мінулым годзе канцэрт-рэквіем паказалі ў Вялікай зале Крамлёўскага палаца ў Маскве, а ў красавіку 2026-га адбыліся два паказы ў Казані.
Увосень і ўзімку гэтага года пастаноўку пакажуць у буйных расійскіх гарадах:
8 і 9 верасня ў Санкт-Пецярбургу (БКЗ "Октябрьский"),
14 верасня ў Ніжнім Ноўгарадзе (МТС "Live Холл"),
27 кастрычніка ва Уфе (Дзяржаўная канцэртная зала "Башкортостан"),
25 лістапада ў Екацярынбургу (ККТ "Космос"),
28 лістапада ў Чэлябінску (Канцэртная зала "Таганай"),
1 снежня ў Новасібірску (Новасібірскі акадэмічны тэатр оперы і балета).
Гэты праект рэалізуецца пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"