Боевая работа группы противодействия БПЛА спецназа Ахмат на Сумском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін распавёў аб магчымасці канструктыўных перагавораў па Украіне

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2026
Падпісацца
Праблему павінны вырашыць уцягнутыя ў канфлікт краіны – Расія і Украіна, падкрэсліў расійскі лідар.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, ці ёсць шансы на канструктыўныя перагаворы па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.
"Ці ёсць шансы? На мой погляд, так, яны ёсць", - сказаў Пуцін на пленарным пасяджэнні УЭФ у адказ на пытанне, ці ёсць мінімальная перспектыва ва ўкраінскім урэгуляванні.
Пры гэтым ён дадаў, што дамаўляцца паміж сабой павінны Расія і Украіна.
"Гэтую праблему павінны вырашыць уцягнутыя ў канфлікт краіны. Гэта Расія і Украіна. Гэта падыход правільны", - падкрэсліў расійскі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што іншыя краіны, у тым ліку ЗША і Кітай, пастаянна звяртаюць увагу на тэму ўкраінскага ўрэгулявання, і ўсяляк садзейнічаюць таму, каб вырашыць праблему мірнымі сродкамі.
"Старшыня Сі Цзіньпін, калі мы з ім сустракаемся, таксама пастаянна ўзнімае гэта пытанне", - сказаў Пуцін.
Ён выказаў падзяку ўсім, хто спрабуе ўнесці ўклад ва ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Выступленне Пуціна на Усходнім эканамічным форуме – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2026
Відэа
Выступленне Пуціна на Усходнім эканамічным форуме – поўная версія
Стужка навiн
0