Не толькі збожжа: у Беларусі рыхтуюцца да ўборкі кавуноў

© Sputnik / Виталий ТимкивКавун на бахчы
Кавун на бахчы - Sputnik Беларусь, 1920, 04.09.2026
Падпісацца
Беларускім аграрыям засталося зусім няшмат да завяршэння ўборкі збожжавых культур, на чарзе – палі з кукурузай.
МІНСК, 4 вер – Sputnik. Практычна 99,1% збожжавых ужо ўбрана, засталося ўбраць прыкладна 13 тыс га грэчкі, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Беларусі Мікалай Лешык, перадае карэспандэнт Sputnik.
Таксама засталося ўбраць і крыху больш за 1 тыс га проса. Ёсць і іншыя культуры, якія, па прычыне біялагічных асаблівасцей спеюць крыху пазней.
"Усяго засталося такіх культур убіраць каля 3 тыс га. У бліжэйшыя дзень-два ўборка збожжавых і зернебабовых будзе завершана", - сказаў ён.
Прадстаўнік міністэрства зазначыў, што гэта будзе залежаць ад надвор’я. Затым застанецца ўбраць на зерне толькі кукурузу – каля 390 тыс га. Чакаецца, што яе будзе нарыхтавана каля 2 млн 300 тыс тон.
Пачалі аграрыі і ўборку цукровых буракоў – сёлета крыху раней. Лешык нагадаў аб рэкордзе мінулага года. У гэтым годзе чакаецца меншы аб’ём, але таксама немалы – 5,8 млн тон. З улікам магутнасці, якія ёсць зараз у перапрацоўчых заводаў і было вырашана пачаць уборку на 5 дзён раней, чым было ў 2025-м.
Уборка бульбы таксама пачалася.
"Аб закладцы на захоўванне бульбы гаварыць рана, тэмпы нязначныя, але ўборка вядзецца", - растлумачыў Лешык.
Акрамя таго, на склады і прылаўкі крам паступяць айчынныя капуста, цыбуля, буракі, морква, зялёны гарошак і іншае.
"У прынцыпе ўжо гатовы невялікія аб’ёмы да ўборкі нашага любімага кавуна беларускага", - дадаў начальнік упраўлення.
Акрамя таго, вызначана закласці ў стабілізацыйныя фонды каля 27 тыс тон яблыкаў зімовых сартоў.
У цэлым прагназіруецца ўраджай прыкладна 170-175 тыс тон. Ранніх сартоў сабралі ўжо каля 7 тыс тон, іх паставілі як у гандлёвыя сеткі, так і перапрацоўшчыкам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уборка бульбы - Sputnik Беларусь, 1920, 02.09.2026
Масавая ўборка бульбы пачалася ў Беларусі
Стужка навiн
0