Відэа

"У пачатку было слова…": Дзень беларускага пісьменства ў праекце Sputnik Беларусь

Падпісацца
Сёлета святкаванне Дня беларускага пісьменства праводзіцца 5-6 верасня. Рэдакцыя Sputnik Беларусь далучаецца да святочных мерапрыемстваў і запускае штогадовы паэтычны праект "Роднае слова ў творах класікаў".
Дзень беларускага пісьменства ў бягучым годзе адзначаецца ў XXXIII раз. Гэтае маштабнае свята, прысвечанае роднаму слову, ужо некалькі дзесяцігоддзяў аб’яднае тэмы беларускай літаратуры, гісторыі роднага краю і духоўнасці.
Штогод свята праводзіцца ў розных гарадах Беларусі, якія гістарычна з’яўляюцца цэнтрамі культурных традыцый краіны, кнігадрукавання, літаратуры і духоўнага жыцця. Сёлета сталіцай XXXIII Дня беларускага пісьменства аб’яўлены старажытны горад Кастюковічы на самым ўсходзе Магілёўшчыны, першыя згадкі аб якім прыводзяцца ў летапісах у 1508 годзе.
Асновай традыцыйнага свята, якое праводзіцца ў нацыянальным маштабе, з’яўляецца шматвяковая сувязь беларускага пісьменства з гістарычнымі шляхамі беларускага народа.
Рэдакцыя Sputnik Беларусь далучаецца да святочных мерапрыемстваў у гонар беларускага друкаванага слова і пісьменства і запускае штогадовы паэтычны праект "Роднае слова ў творах класікаў".
Адкрываецца праект з вершаванай спадчыны аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў – Уладзіміра Караткевіча, жыццю і творчасці якога на Sputnik Беларусь прысвечаны шматлікія публікацыі.
Святкуем разам Дзень беларускага пісьменства!
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0