https://bel.sputnik.by/20260906/rekanstruktsyya-mlyna--kapltsy-pachalasya--loshytskm-parku-1110489873.html
Рэканструкцыя млына і капліцы пачалася ў Лошыцкім парку
Рэканструкцыя млына і капліцы пачалася ў Лошыцкім парку
Sputnik Беларусь
Цяпер спецыялісты ўзмацняюць падмуркі млына: іх арміруюць і бетануюць звонку і знутры. Пасля гэтага будуць выкананы гідраізаляцыя і зваротная засыпка. 06.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-06T12:54+0300
2026-09-06T12:54+0300
2026-09-06T12:54+0300
млын
лошыцкі парк
гісторыя
культура
архітэктура
помнікі архітэктуры
грамадства
будаўніцтва
рэстаўрацыя
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/04/1110476964_0:116:992:674_1920x0_80_0_0_c592ba533251664093ce95934c794221.jpg
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Работы па рэканструкцыі двух гістарычных аб’ектаў – млына і капліцы пачаліся ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве "Мінскбуд".Работы вядзе СУ-19 трэста №1. Гэтае ж падраздзяленне раней займалася аднаўленнем гістарычнай забудовы XVIII–XIX стагоддзяў на вуліцы Чыжэўскіх у Мінску.Цяпер спецыялісты ўзмацняюць падмуркі млына: іх арміруюць і бетануюць звонку і знутры. Пасля гэтага будуць выкананы гідраізаляцыя і зваротная засыпка, а затым – устройванне буранабіўных паляў ва ўнутраным контуры будынка.Што да капліцы, то там ужо адкрыты бутавыя падмуркі захаванага фрагмента і страчанай часткі пабудовы. Іх таксама ўзмоцняць звонку і знутры. Разам з будаўнікамі на абодвух аб’ектах працуюць археолагі.Капліца ПрушынскіхКапліца з’явілася ў Лошыцы ў XVIII стагоддзі. Гэта быў васьмігранны цагляны будынак з купалам. Фасады ўпрыгожвалі пілястры, ляпны дэкор і карніз, а над уваходнымі дзвярамі размяшчаўся франтон. Дах спачатку быў гонтавы, пазней яго замянілі на металічны.Час не пашкадаваў пабудову: сёння ад яе засталіся толькі фрагменты сцен. Пасля рэканструкцыі ў капліцы размесцяцца пастаянная і зменныя тэматычныя экспазіцыі.МлынМлын быў пабудаваны па праекце 1901 года пры Яўстафіі Любанскім (уладальнік Лошыцкай сядзібы ў той час, ён ператварыў яго ў адну з самых паспяховых гаспадарак Мінскай губерні. - Sputnik). Млын – прамавугольны цагляны будынак вышынёй у тры паверхі. Галоўны фасад, які выходзіў на пад’язную дарогу, упрыгожвалі пілястры, карніз і сандрыкі над вокнамі і дзвярамі.Да млына з боку ракі прымыкала невялікая прыбудова, якая не захавалася, але пры рэстаўрацыі яе плануюць узнавіць. Па праекце будынак будзе трохпавярховым, з мансардным паверхам і аднапавярховай прыбудовай.У будучыні наведвальнікі змогуць убачыць, як працуе сапраўдны млынавы механізм, паназіраць за працэсам выпечкі беларускага каравая і прадэгуставаць свежую выпечку. На тэрыторыі з’явяцца летняе кафэ і сувенірны павільён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260818/paleskaya-zhamchuzhyna-yak-vyglyadae-palats-gorvata-u-narol--fota-1109965718.html
лошыцкі парк
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/04/1110476964_0:0:992:744_1920x0_80_0_0_65852db43377b785bb08de7f2383d2de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
млын, лошыцкі парк, гісторыя, культура, архітэктура, помнікі архітэктуры, грамадства, будаўніцтва, рэстаўрацыя, навіны , мінск, беларусь, у беларусі, спадчына
млын, лошыцкі парк, гісторыя, культура, архітэктура, помнікі архітэктуры, грамадства, будаўніцтва, рэстаўрацыя, навіны , мінск, беларусь, у беларусі, спадчына
Рэканструкцыя млына і капліцы пачалася ў Лошыцкім парку
Цяпер спецыялісты ўзмацняюць падмуркі млына: іх арміруюць і бетануюць звонку і знутры. Пасля гэтага будуць выкананы гідраізаляцыя і зваротная засыпка.
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Работы па рэканструкцыі двух гістарычных аб’ектаў – млына і капліцы пачаліся ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве "Мінскбуд".
Работы вядзе СУ-19 трэста №1. Гэтае ж падраздзяленне раней займалася аднаўленнем гістарычнай забудовы XVIII–XIX стагоддзяў на вуліцы Чыжэўскіх у Мінску.
"Будаўнікі доўга не разварушваліся. Адразу – за справу! Прычым на двух аб’ектах адначасова", - адзначылі на прадпрыемстве.
Цяпер спецыялісты ўзмацняюць падмуркі млына: іх арміруюць і бетануюць звонку і знутры. Пасля гэтага будуць выкананы гідраізаляцыя і зваротная засыпка, а затым – устройванне буранабіўных паляў ва ўнутраным контуры будынка.
Што да капліцы, то там ужо адкрыты бутавыя падмуркі захаванага фрагмента і страчанай часткі пабудовы. Іх таксама ўзмоцняць звонку і знутры. Разам з будаўнікамі на абодвух аб’ектах працуюць археолагі.
Капліца з’явілася ў Лошыцы ў XVIII стагоддзі. Гэта быў васьмігранны цагляны будынак з купалам. Фасады ўпрыгожвалі пілястры, ляпны дэкор і карніз, а над уваходнымі дзвярамі размяшчаўся франтон. Дах спачатку быў гонтавы, пазней яго замянілі на металічны.
Час не пашкадаваў пабудову: сёння ад яе засталіся толькі фрагменты сцен. Пасля рэканструкцыі ў капліцы размесцяцца пастаянная і зменныя тэматычныя экспазіцыі.
Млын быў пабудаваны па праекце 1901 года пры Яўстафіі Любанскім (уладальнік Лошыцкай сядзібы ў той час, ён ператварыў яго ў адну з самых паспяховых гаспадарак Мінскай губерні. - Sputnik). Млын – прамавугольны цагляны будынак вышынёй у тры паверхі. Галоўны фасад, які выходзіў на пад’язную дарогу, упрыгожвалі пілястры, карніз і сандрыкі над вокнамі і дзвярамі.
Да млына з боку ракі прымыкала невялікая прыбудова, якая не захавалася, але пры рэстаўрацыі яе плануюць узнавіць. Па праекце будынак будзе трохпавярховым, з мансардным паверхам і аднапавярховай прыбудовай.
У будучыні наведвальнікі змогуць убачыць, як працуе сапраўдны млынавы механізм, паназіраць за працэсам выпечкі беларускага каравая і прадэгуставаць свежую выпечку. На тэрыторыі з’явяцца летняе кафэ і сувенірны павільён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"