Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Адразу дзве экспазіцыі аб блакадзе Ленінграда адкрылі ў адной з віцебскіх школ

© Sputnik / Павел ВурВыставы, прысвечаныя блакаднаму Ленінграду ў СШ №28 г. Віцебска
Выставы, прысвечаныя блакаднаму Ленінграду ў СШ №28 г. Віцебска - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2026
Падпісацца
8 верасня – дата асаблівая і цяжкая: 85 гадоў таму вакол Ленінграда самкнулася кальцо нямецкіх войск, выракаючы жыхароў горада на галодную смерць.
Каб трагедыя ніколі больш не паўтарылася, кожнае новае пакаленне павінна памятаць, што перажылі іх продкі.
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
1/7
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
2/7
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
3/7
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
4/7
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
5/7
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
6/7
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
7/7
1/7
2/7
3/7
4/7
5/7
6/7
7/7
Менавіта з гэтай мэтай у Віцебскай сярэдняй школе №28 быў створаны адзіны ў Беларусі музей, поўнасцю прысвечаны блакадзе Ленінграда і подзвігу жыхароў абложанага нямецка-фашысцкімі захопнікамі горада.

"Мы выжылі, таму што бацькі аддавалі апошняе"

Да юбілейнай даты ў музеі падрыхтавалі адразу дзве падзеі: прэзентавалі экспазіцыю "Дарога жыцця", а з Санкт-Пецярбурга прывезлі рэдкія рэпрадукцыі плакатаў, створаных мастакамі з творчага аб'яднання "Баявы аловак", якія жылі і тварылі ў блакадным Ленінградзе.
"Калі мы глядзім на гэтыя карціны і замалёўкі, то адразу ўспамінаем тое, што давялося перажыць. Для нас гэта не гісторыя з падручніка, а рэальнае жыццё. Мы выжылі толькі дзякуючы тым, хто нас абараняў, і дзякуючы бацькам, якія аддавалі нам апошні кавалак хлеба. Глядзіш на гэтыя малюнкі і разумееш, наколькі ж свет крохкі і як моцна яго трэба берагчы", - сказала на цырымоніі адкрыцця старшыня гарадской арганізацыі жыхароў блакаднага Ленінграда Юлія Фралова.
Юлія Паўлаўна была ініцыятарам стварэння экспазіцыі "Дарога жыцця", якая расказвае наведвальнікам музея аб той самай лядовай трасе праз Ладажскае возера, па якой пад бамбёжкамі ў горад везлі прадукты харчавання, а назад вывозілі знясіленых дзяцей.
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
1/3
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
2/3
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
3/3
1/3
2/3
3/3
Ідэю Фраловай падтрымалі расійскія дыпламаты і мясцовы цэнтр "Максімум", спонсары дапамаглі і з фінансаваннем.

"Баявы аловак"

Разам з абнаўленнем музея ў Віцебск даставілі выставу плакатаў легендарнага аб’яднання "Баявы аловак", прадстаўленую Музеем палітычнай гісторыі Расіі. Пра тое, як мастакі і паэты працавалі ў блакадным горадзе, расказала першы сакратар аддзялення пасольства Расіі ў Віцебску Таццяна Мудрова.
"У сорак першым мастакі, графікі і паэты сталі ў адзін строй. Працавалі ў нечалавечых умовах: голад, люты холад, фарба замярзала прама на пэндзлі. Але кожны тыдзень яны выдавалі новыя агітацыйныя лісткі. Высмейвалі фашызм, падбадзёрвалі байцоў", - сказала Таццяна Мудрова.
За чатыры гады вайны 28 мастакоў выпусцілі больш за два мільёны плакатаў і паштовак. І заплацілі за гэта вельмі высокую цану: кожны чацвёрты з іх загінуў.
Кіраўнік аб’яднання Іван Астапаў перажыў у Ленінградзе самую страшную зіму 1942 года. Калі ён ужо паміраў ад знясілення, з эвакуацыі прыйшоў ліст ад жонкі: "Ваня, паглядзі на шафе. Наша запаслівая няня напэўна нешта прыхавала". На шафе Астапаў знайшоў дзесяць кілаграмаў колатага цукру і макароны. Сам выжыў, і кожны дзень насіў у запалкавай каробцы крыху цукру калегам у Саюз мастакоў.
Паводле слоў Таццяны Мудравай, на малюнках "Баявога алоўка" захавана ўся хроніка блакады. Там паказана, як працавалі заводы, як дзеці працягвалі хадзіць у школы.
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
1/3
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
2/3
© Sputnik / Павел Вур
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь
3/3
1/3
2/3
3/3
"Урокі тады доўжыліся ўсяго па 25 хвілін, пры абстрэлах усё спускаліся ў бамбасховішчы. Школы не працавалі толькі ў самую суровую зіму 1942 года, але горад усё роўна жыў", - падкрэсліла Мудрова.

Асабісты боль

На адкрыццё прыехаў кіраўнік аддзялення пасольства Расіі ў Віцебску Ігар Дземяненка.
© Sputnik / Павел ВурКіраўнік аддзялення пасольства Расіі ў Віцебску Ігар Дземяненка
Выставки, посвященные блокадному Ленинграду в СШ №28 г. Витебска - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2026
Кіраўнік аддзялення пасольства Расіі ў Віцебску Ігар Дземяненка
Ён адзначыў, што тэма блакаднага Ленінграда датычыцца яго сям’і непасрэдна. Дыпламат узгадаў сваіх родных, якія прайшлі праз пекла асады, і падкрэсліў: пакуль мы захоўваем пра іх памяць, гісторыя застаецца жывой.
"Для мяне, як і для майго горада, дзень пачатку блакады – асаблівы. Мы ўрачыста адзначаем дату прарыву кальца фашысцкіх захопнікаў, а 8 верасня збіраем па драбінках успаміны – кожны ўнутры сябе", - адзначыў Дземяненка.
Дыпламат звярнуўся да кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзіміра Бялевіча, падзякаваў яму за падтрымку ініцыятывы па стварэнні музея ў школе і адзначыў, што такія ініцыятывы неабходна падтрымліваць.
Акрамя таго, Уладзімір Дземяненка паведаміў, што ў наступным годзе ён разам з дырэктарам пецярбургскага Музея блакады ў Ленінградзе хочуць прывезці ў Віцебск унікальную выставу "Мастацтва і культура ў блакадным Ленінградзе". Экспазіцыю плануюць выставіць падчас правядзення "Славянскага базару".

"Жаночы подзвіг і сувязь пакаленняў"

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Алена Храмцова акцэнтавала ўвагу на подзвігу маці, якія вынеслі на сваіх плячах цяжар блакады.

"Блакада – гэта беспрэцэдэнтны подзвіг маці, жанчын, настаўнікаў і ўрачоў. Наша галоўная задача сёння – зрабіць так, каб сучасныя дзеці разумелі цану гэтай памяці. Калі дзіця прыходзіць у музей і бачыць асабістыя лісты, нормы хлеба і малюнкі, гісторыя перастае быць абстрактнымі лічбамі з падручніка", - падкрэсліла Храмцова.

Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Уладзімір Бялевіч таксама адзначыў, што 28-я школа даўно стала важнейшым цэнтрам патрыятычнага выхавання ў горадзе.
"Стварэнне падобных экспазіцый сумесна з расійскімі партнёрамі – гэта практычны крок, які дапамагае перадаваць праўду аб вайне без скажэнняў" - сказаў чыноўнік.
Выстава "Замалёўкі блакаднага Ленінграда" будзе працаваць у Віцебскай школе №28 да 16 верасня, а потым яна пабывае і ў іншых школах горада. Пастаянную экспазіцыю плануюць стварыць у Віцебскім краязнаўчым музеі, а дэкаратыўна-праекцыйная экспазіцыя "Дарога жыцця" застанецца ў школе №28.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Жыхары Ленінграда і байцы мясцовай супрацьпаветранай абароны разбіраюць завалы, тушаць пажары пасля налётаў гітлераўскай авіяцыі падчас блакады - Sputnik Беларусь, 1920, 08.09.2026
Фота
Горад, які не здаўся: блакада Ленінграда на пранізлівых кадрах з архіваў
Стужка навiн
0