https://bel.sputnik.by/20260909/anshchanka-shtamavy-sklad-vaktsyn-ad-grypu-abnalyaetstsa-kozhny-god-1110633809.html
Анішчанка: штамавы склад вакцын ад грыпу абнаўляецца кожны год
Анішчанка: штамавы склад вакцын ад грыпу абнаўляецца кожны год
Sputnik Беларусь
Паводле слоў акадэміка, калі своечасова завяршыць вакцынацыю сярод насельніцтва, то сезонны ўздым захворвання на грып і іншыя ВРІ можна будзе прайсці спакойна. 09.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-09T12:39+0300
2026-09-09T12:39+0300
2026-09-09T12:39+0300
генадзь анішчанка
навіны
меркаванне
здароўе
ахова здароўя
еаэс
вакцынацыя
грып
грамадства
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/0f/1106221295_0:103:2000:1228_1920x0_80_0_0_71c3ba24e97ee2e70f120e16f691a65c.jpg
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Штаммавы склад вакцын ад грыпу абнаўляецца кожны год, паведаміў намеснік прэзідэнта Расійскай акадэміі адукацыі, акадэмік РАН Генадзь Анішчанка ў рамках відэамоста Масква – Мінск – Ташкент – Сухум на тэму: "Біябяспека краін ЕАЭС" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.У гэтым годзе спецыялісты абнавілі склад усіх трох кампанентаў расійскай вакцыны ад грыпу. Анішчанка растлумачыў, што штамавы склад гэтай вакцыны мяняецца кожны год, і звязана гэта з вынікамі глабальнага маніторынгу.Паводле яго слоў, той штамавы склад вакцыны, якой сёлета прышчэпліваюць ад грыпу, быў вызначаны яшчэ ў сакавіку."Да нас у краіну былі дасланы ўжо апрацаваныя вакцынавыя штамы. І на падставе гэтых вакцынавых штамаў прамысловасць пачала спачатку напрацоўку прамысловага банка, а потым ужо лекавых рэцэптур у выглядзе розных вакцын", - растлумачыў акадэмік.Што да вакцынацыі, то перш за ўсё яе, паводле слоў Анішчанкі, неабходна правесці ў групе рызыкі, у якую ўваходзяць школьнікі, насельніцтва ва ўзросце за 60 гадоў, а таксама прадстаўнікі прафесій, якія актыўна ўзаемадзейнічаюць па спецыфіцы сваёй дзейнасці з вялікай колькасцю людзей. Да іх адносяцца супрацоўнікі сферы гандлю, настаўнікі, урачы, журналісты.Акадэмік падкрэсліў, калі вакцынаваць гэтую групу людзей, то можна будзе стварыць гэтак званы папуляцыйны імунітэт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260909/byabyaspeka-kran-eaes-pagrozy-novay-pandem-1110629096.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/0f/1106221295_113:0:1888:1331_1920x0_80_0_0_ca712d35ce8ec43b855e78db3865e041.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генадзь анішчанка, навіны , меркаванне, здароўе, ахова здароўя, еаэс, вакцынацыя, грып, грамадства, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, расія
генадзь анішчанка, навіны , меркаванне, здароўе, ахова здароўя, еаэс, вакцынацыя, грып, грамадства, беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, sputnik беларусь, расія
Анішчанка: штамавы склад вакцын ад грыпу абнаўляецца кожны год
Паводле слоў акадэміка, калі своечасова завяршыць вакцынацыю сярод насельніцтва, то сезонны ўздым захворвання на грып і іншыя ВРІ можна будзе прайсці спакойна.
МІНСК, 9 вер – Sputnik. Штаммавы склад вакцын ад грыпу абнаўляецца кожны год, паведаміў намеснік прэзідэнта Расійскай акадэміі адукацыі, акадэмік РАН Генадзь Анішчанка ў рамках відэамоста Масква – Мінск – Ташкент – Сухум на тэму: "Біябяспека краін ЕАЭС" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
У гэтым годзе спецыялісты абнавілі склад усіх трох кампанентаў расійскай вакцыны ад грыпу. Анішчанка растлумачыў, што штамавы склад гэтай вакцыны мяняецца кожны год, і звязана гэта з вынікамі глабальнага маніторынгу.
"Кожная нацыянальная сістэма маніторынгу вядзе ў сябе ў краіне назіранне за штамамі. Найбольш цікавыя з пункту гледжання эпідэмічнага і пандэмічнага патэнцыялу штамы выдзяляюцца і адпраўляюцца ў пяць сусветных лабараторый, дзе іх вывучаюць дадаткова. На падставе гэтага маніторынгу вызначаецца штамавы склад вакцын", - растлумачыў эксперт.
Паводле яго слоў, той штамавы склад вакцыны, якой сёлета прышчэпліваюць ад грыпу, быў вызначаны яшчэ ў сакавіку.
"Да нас у краіну былі дасланы ўжо апрацаваныя вакцынавыя штамы. І на падставе гэтых вакцынавых штамаў прамысловасць пачала спачатку напрацоўку прамысловага банка, а потым ужо лекавых рэцэптур у выглядзе розных вакцын", - растлумачыў акадэмік.
Што да вакцынацыі, то перш за ўсё яе, паводле слоў Анішчанкі, неабходна правесці ў групе рызыкі, у якую ўваходзяць школьнікі, насельніцтва ва ўзросце за 60 гадоў, а таксама прадстаўнікі прафесій, якія актыўна ўзаемадзейнічаюць па спецыфіцы сваёй дзейнасці з вялікай колькасцю людзей. Да іх адносяцца супрацоўнікі сферы гандлю, настаўнікі, урачы, журналісты.
Акадэмік падкрэсліў, калі вакцынаваць гэтую групу людзей, то можна будзе стварыць гэтак званы папуляцыйны імунітэт.
"Гэта імунітэт, які складаецца з імунітэтаў асобных грамадзян. Калі мы гэтую вакцынацыю завершым у кастрычніку – лістападзе, то мы адносна спакойна зможам прайсці праз сезонны эпідэмічны ўздым захворвання на грып і іншыя вострыя рэспіраторныя інфекцыі", - падсумаваў эксперт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"