https://bel.sputnik.by/20260910/us-rf-uzyal-pad-kantrol-dva-naselenykh-pynkty--kharkaskay-voblasts-1110665510.html
УС РФ узялі пад кантроль два населеныя пункты ў Харкаўскай вобласці
УС РФ узялі пад кантроль два населеныя пункты ў Харкаўскай вобласці
Sputnik Беларусь
Падраздзяленні "Поўначы" нанеслі ўдар па двух падраздзяленнях праціўніка ўнутры "катла" у Харкаўскай вобласці, у якім знаходзяцца каля 1,7 тыс украінскіх... 10.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-10T13:03+0300
2026-09-10T13:03+0300
2026-09-10T14:08+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
харкаўская вобласць
украіна
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/08/1107918728_0:85:3072:1813_1920x0_80_0_0_330cb4c6b0fa0232e92ce4acabdd78bf.jpg
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Ваеннаслужачыя расійскай арміі ўзялі пад кантроль два населеныя пункты ў Харкаўскай вобласці – Зарубінку і Гоптаўку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны РФ.Паводле звестак аператыўнай зводкі, кантроль над населенымі пунктамі быў устаноўлены байцамі падраздзяленняў расійскай групоўкі войск "Поўнач".Акрамя таго, дзякуючы рашучым дзеянням штурмавікоў "Поўначы" ўзяты пад кантроль яшчэ адзін населены пункт у Харкаўскай вобласці – сяло Гоптаўка.Таксама паведамляецца, што ў зоне адказнасці "Поўначы" расійскія ваенныя нанеслі ўдар па падраздзяленнях праціўніка, якія знаходзіліся ўнутры "катла" ў раёнах Малой Воўчай і Бузава."Нанесена паражэнне падраздзяленням УСУ ўнутры "катла" у раёнах населеных пунктаў Малая Воўча і Бузава Харкаўскай вобласці", - вынікае з аператыўных даных Мінабароны РФ.У міністэрстве таксама адзначылі, што праціўнік рабіў спробы прарыву "катла", але беспаспяхова.Раней сілы расійскай групоўкі войск "Поўнач" узялі ў акружэнне каля дзвюх тысяч баевікоў УСУ ў Харкаўскай вобласці, пра гэта паведаміў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 1 верасня. Паводле слоў кіраўніка расійскай дзяржавы, ліквідацыя "катла" адсуне лінію баявога судакранання ад раёнаў, якія мяжуюць з Белгародскай вобласцю, мінімум на 20 км.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260910/fsb-ke-planava-terakty-suprats-brytanskaga-pasla--maskve-1110653883.html
расія
харкаўская вобласць
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/08/1107918728_228:0:2959:2048_1920x0_80_0_0_62333a1678f560913efb4a5da031b4f7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, харкаўская вобласць, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , расія, харкаўская вобласць, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
УС РФ узялі пад кантроль два населеныя пункты ў Харкаўскай вобласці
13:03 10.09.2026 (абноўлена: 14:08 10.09.2026) Падраздзяленні "Поўначы" нанеслі ўдар па двух падраздзяленнях праціўніка ўнутры "катла" у Харкаўскай вобласці, у якім знаходзяцца каля 1,7 тыс украінскіх баевікоў.
МІНСК, 10 вер – Sputnik. Ваеннаслужачыя расійскай арміі ўзялі пад кантроль два населеныя пункты ў Харкаўскай вобласці – Зарубінку і Гоптаўку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны РФ.
Паводле звестак аператыўнай зводкі, кантроль над населенымі пунктамі быў устаноўлены байцамі падраздзяленняў расійскай групоўкі войск "Поўнач".
"Падраздзяленнямі групоўкі войск "Поўнач" у Харкаўскай вобласці ў выніку актыўных дзеянняў па пашырэнні зоны кантролю на знешнім кальцы акружэння ўзяты пад кантроль населены пункт Зарубінка Харкаўскай вобласці. (…) ", - паведаміла міністэрства.
Акрамя таго, дзякуючы рашучым дзеянням штурмавікоў "Поўначы" ўзяты пад кантроль яшчэ адзін населены пункт у Харкаўскай вобласці – сяло Гоптаўка.
Таксама паведамляецца, што ў зоне адказнасці "Поўначы" расійскія ваенныя нанеслі ўдар па падраздзяленнях праціўніка, якія знаходзіліся ўнутры "катла" ў раёнах Малой Воўчай і Бузава.
"Нанесена паражэнне падраздзяленням УСУ ўнутры "катла" у раёнах населеных пунктаў Малая Воўча і Бузава Харкаўскай вобласці", - вынікае з аператыўных даных Мінабароны РФ.
У міністэрстве таксама адзначылі, што праціўнік рабіў спробы прарыву "катла", але беспаспяхова.
"Усе спробы прарыву з акружэння спынены", - падкрэслілі ў Мінабароны Расіі.
Раней сілы расійскай групоўкі войск "Поўнач" узялі ў акружэнне каля дзвюх тысяч баевікоў УСУ ў Харкаўскай вобласці, пра гэта паведаміў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 1 верасня. Паводле слоў кіраўніка расійскай дзяржавы, ліквідацыя "катла" адсуне лінію баявога судакранання ад раёнаў, якія мяжуюць з Белгародскай вобласцю, мінімум на 20 км.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"