Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Следчыя Беларусі і Расіі абмеркавалі стварэнне ў СНД галіновай структуры

© Photo : Telegram / Следственный комитет БеларусиРабочая сустрэча Старшыні СК Беларусі Канстанціна Бычака з дэлегацыяй Следчага дэпартамента МУС РФ на чале з намеснікам Міністра – начальнікам Следчага дэпартамента МУС Расіі Сяргеем Лебедзевым
Рабочая сустрэча Старшыні СК Беларусі Канстанціна Бычака з дэлегацыяй Следчага дэпартамента МУС РФ на чале з намеснікам Міністра – начальнікам Следчага дэпартамента МУС Расіі Сяргеем Лебедзевым - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2026
Падпісацца
Следчы камітэт Беларусі ў верасні бягучага года плануе накіраваць у Выканкам СНД адпаведныя дакументы для пачатку працэдуры міждзяржаўнага ўзгаднення.
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Беларускія і расійскія следчыя абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама тэму стварэння ў рамках СНД галіновай структуры супрацоўніцтва, паведамілі ў СК Беларусі.
У Мінск з нагоды 15-годдзя Следчага камітэта Беларусі прыбыла дэлегацыя Следчага дэпартамента МУС Расіі, якую ўзначальвае намеснік міністра – начальнік Следчага дэпартамента МУС РФ Сяргей Лебедзеў.
Кіраўнік СК Беларусі Канстанцін Бычак правёў сустрэчу з расійскімі калегамі.
"Асобным блокам (на сустрэчы. - Sputnik) былі закрануты пытанні стварэння органа галіновага супрацоўніцтва ў рамках СНД", - паведаміла прэс-служба.
Як заявіў Бычак на сустрэчы, ведамствам распрацаваны праекты Пагаднення і Палажэння аб стварэнні і дзейнасці гэтага органа, якія ўзгоднены з зацікаўленымі дзяржаўнымі ведамствамі Рэспублікі Беларусь.
Паводле яго слоў, ужо ў верасні бягучага года адпаведныя дакументы плануецца накіраваць у Выканкам СНД, каб пачаць працэдуру міждзяржаўнага ўзгаднення.
СК Беларусі прапанаваў удзел у Савеце двух прадстаўнікоў ад кожнай дзяржавы, якія маюць права голасу.
"На наш погляд, гэта дасць магчымасць найбольш поўна прадставіць органы, якія ажыццяўляюць папярэдняе следства, у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - сказаў кіраўнік СК.
Ён таксама выказаў словы падзякі расійскаму калегу за падтрымку беларускай ініцыятывы аб стварэнні ў рамках СНД галіновай структуры супрацоўніцтва.
Па даных ведамства, да гэтага часу восем следчых структур з шасці дзяржаў СНД пісьмова пацвердзілі зацікаўленасць ва ўдзеле, яшчэ тры з дзвюх краін – чакаюць узгаднення ў міністэрствах замежных спраў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сервер  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.08.2026
МУС і СК спынілі дзейнасць нелегальных вузлоў сувязі ў Беларусі
Стужка навiн
0