Вальфовіч: СК – надзейны шчыт у абароне краіны ад злачынных замахаў

© Sputnik / Тамара БеляеваДзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2026
Падпісацца
Беларускія следчыя аператыўна і якасна праводзяць папярэдняе следства, згодна з прынцыпам справядлівасці і непазбежнасці пакарання, адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.
МІНСК, 11 вер – Sputnik. Стварэнне Следчага камітэта Беларусі 15 гадоў таму стала лёсавызначальным момантам у гісторыі краіны, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на ўрачыстым пасяджэнні з нагоды юбілейнай даты ведамства.
"Гэта стала лёсавызначальным, вывераным і важным момантам у гісторыі нашай дзяржавы. Былі сумненні, былі спрэчкі некалі: ствараць або не ствараць новае ведамства. Але, як заўсёды, мудрае валявое рашэнне кіраўніка нашай дзяржавы паказала, што яно было прадыктавана самім жыццём", - сказаў Вальфовіч.
Тады гэта было выклікана неабходнасцю абароны праў і свабод грамадзян на больш высокім прафесійным узроўні, падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Паводле яго слоў, сёння Следчы камітэт Беларусі заняў сапраўды дастойнае месца ў сістэме органаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны.
"Следчы камітэт стаў надзейным шчытом у абароне дзяржавы і грамадства ад злачынных замахаў", - адзначыў Вальфовіч.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што беларускія следчыя аператыўна і якасна праводзяць папярэдняе следства, згодна з прынцыпам справядлівасці і непазбежнасці пакарання.
"Упэўнен, што і цяперашняе пакаленне супрацоўнікаў Следчага камітэта і таксама будзе выконваць свае задачы якасна, з высокім узроўнем, у інтарэсах нашай краіны", - сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.
© Sputnik / Тамара БеляеваСледчыя на ўрачыстым пасяджэнні з нагоды 15-годдзя СК
Молодые следователи на торжественном заседании по случаю 15-летия СК - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2026
Следчыя на ўрачыстым пасяджэнні з нагоды 15-годдзя СК
Асобныя словы падзякі ён выказаў ветэранам-следчым і павіншаваў з юбілеем ведамства жанчын-следчых, адзначыўшы, што 2026 года ў Беларусі аб’яўлены Годам беларускай жанчыны.
У сваю чаргу, старшыня СК Канстанцін Бычак, размаўляючы з журналістамі да пачатку ўрачыстага сходу, Следчы камітэт упэўнена ўпісаўся ў сістэму забеспячэння бяспекі.
"За гэтыя гады мы (СК Беларусі. - Sputnik) істотна палепшылі якасць і аператыўнасць дасудовага следства, і мы можам канстатаваць, што цяпер краіна жыве ў перыяд часу, калі рэгіструецца гістарычны мінімум злачыннасці", - сказаў старшыня ведамства.
Віншуючы ўсіх дзеючых супрацоўнікаў СК з прафесійным святам, асобныя словы падзякі ён выказаў ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння ведамства.
"Ім было складаней, чым нам. Ну і, вядома, трэба сказаць словы наказу нашаму маладому пакаленню, тым рабятам, якія літаральна напярэдадні стаялі і прымалі прысягу следчага і, пажадаць ім, каб яны і ў далейшым прытрымліваліся тых слаўных традыцый беларускіх следчых, якія былі закладзены шмат гадоў таму", - сказаў Бычак.
На ўрачыстым сходзе, прысвечаным 15-годдзю СК Беларусі, прысутнічаюць дэлегацыя СК і МУС Расіі, пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, кіраўнікі сілавых беларускіх ведамстваў, дэпутаты і прадстаўнікі грамадскасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
СК паказаў, як выглядае кватэра кіберзлачынца – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 29.04.2026
Відэа
СК паказаў, як выглядае "кватэра кіберзлачынца" – відэа
Стужка навiн
0