Відэа

Пуцін заклікае пашырыць склад Савета бяспекі ААН за кошт краін Глабальнага Поўдня

Падпісацца
Масква надае выключна важнае значэнне ўмацаванню ролі ААН у свеце, падкрэсліў расійскі лідар.
МІНСК, 12 вер – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў пашырыць склад Савета бяспекі ААН за кошт краін Глабальнага Поўдня.
Ён адзначыў неабходнасць садзейнічаць разам з аднадумцамі па БРІКС павышэнню якасці дзейнасці Савета бяспекі ААН.
"Гэтаму, у прыватнасці, дапамагло б пашырэнне… Савета Бяспекі, прадстаўніцтва (у ім. - Sputnik) краін Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі", - сказаў расійскі лідар на пасяджэнні саміту БРІКС у Нью-Дэлі.
Расійскі лідар дадаў, што Масква надае выключна важнае значэнне захаванню і ўмацаванню ролі ААН у сусветных справах.
"Яе (ААН. - Sputnik) статут з’яўляецца ключавой крыніцай міжнароднага права", - падкрэсліў Пуцін.
БРІКС – аб’яднанне, створанае ў 2006 годзе Расіяй, Кітаем, Індыяй і Бразіліяй. У 2011 годзе да БРІКС далучылася ПАР, у 2024 годзе яшчэ шэраг краін. Беларусь з’яўляецца краінай-партнёрам БРІКС. У бягучым годзе ў БРІКС старшынствуе Індыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0