Відэа

Удзельнікі фестывалю моладзі прайшлі карагодам па цэнтры Екацярынбурга – відэа

Падпісацца
У Екацярынбургу ў рамках Міжнароднага фестывалю моладзі прайшло масавае шэсце, якое аб’яднала каля 10 тысяч чалавек. Удзельнікі прайшлі па цэнтральных вуліцах уральскай сталіцы, а затым сабраліся ў вялізным карагодзе. Як гэта было, глядзіце ў відэасюжэце.
Міжнародны фестываль моладзі-2026 праходзіць у Екацярынбургу з 11 па 17 верасня. Яго ўдзельнікамі сталі 10 тысяч маладых людзей са 191 краіны.
"Мы тут дзеля аднаго: мір, каханне, адзінства і чалавечнасць... Людзі тут цудоўныя: такія дружалюбныя, такія добрыя, такія спагадлівыя", - падзяліўся ўдзельнік з Індыі.
"Мы прыехалі ў складзе дэлегацыі з цудоўнай Беларусі. Мне падабаюцца людзі, што можна з імі мець зносіны, камунікаваць, мы разумеем адзін аднаго, усе ўсмешлівыя, дружалюбныя, адкрытыя. Гэта самае галоўнае, мне здаецца, у наш час", - расказала прадстаўніца Беларусі.
Асноўныя пляцоўкі фестывалю – выставачны цэнтр "Екатеринбург-Экспо" і кампус Уральскага федэральнага ўніверсітэта. У праграме – больш за 600 мерапрыемстваў: лекцыі, сесіі з экспертамі, майстар-класы, дыскусіі, культурныя і спартыўныя падзеі. Перад удзельнікамі выступаюць больш за 150 лектараў, у тым ліку віцэ-прэм’ераў, міністраў, губернатараў і спартсменаў. Для ўдзельнікаў таксама арганізавана рэгіянальная праграма ў фармаце экспедыцый.
Новаўвядзеннем гэтага года стаў галіновы прынцып фарміравання дэлегацый: на фестываль прыехалі прадстаўнікі крэатыўных індустрый, навукі, спорту, прадпрымальніцтва, медыя і ІТ.
Культурная праграма ўключае кірмаш рускай літаратуры з больш як пяццю тысячамі класічных твораў у перакладах, гастранамічны фестываль з удзелам больш за 100 шэф-повараў, а таксама выступленні творчых калектываў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0