Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавы дагавор

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл - Sputnik Беларусь, 1920, 16.09.2026
Падпісацца
У ходзе беларуска-амерыканскіх перагавораў у Мінску ўдалося дасягнуць істотнага прагрэсу, паведаміў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл.
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавы дагавор, паведамляе блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага" па выніках чарговага раўнда беларуска-амерыканскіх перагавораў у Мінску.

"Мы ўзгаднілі прамежкавы дагавор, дамоўленасць", - заявіў Джон Коўл, яго словы прыводзіць БелТА.

Спецпасланнік па выніках перагавораў паведаміў журналістам, што бакі маюць намер і далей працаваць над астатнімі пытаннямі.
"Калі ўсе пытанні будуць вырашаны і абодвума бакамі ўзгоднены, будуць дадатковыя вызваленне асоб і зняцце санкцый з беларускіх кампаній", - сказаў прадстаўнік прэзідэнта ЗША.
Амерыканскі дыпламат назваў раўнд перагавораў у Мінску вельмі дзейсным. Ён таксама падзякаваў Беларусі і асабіста прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку.
Сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам амерыканскага лідара Джонам Коўлам адбылася ў Палацы Незалежнасці ў Мінску напярэдадні, у сустрэчы таксама прынялі ўдзел беларускі прэм’ер Аляксандр Турчын, пастаянны прадстаўнік пры ААН Валянцін Рыбакоў і кіраўнік КДБ Іван Церцель.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Джон Коўл - Sputnik Беларусь, 1920, 16.09.2026
Коўл заявіў аб прагрэсе на перагаворах з Лукашэнкам
Стужка навiн
0