https://bel.sputnik.by/20260916/khrenn-vaennyya-sayuzy-ne-pavnny-stanavtstsa-nstrumentam-natssku-1110842048.html
Хрэнін: ваенныя саюзы не павінны станавіцца інструментам націску
Хрэнін: ваенныя саюзы не павінны станавіцца інструментам націску
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускага абароннага ведамства бярэ ўдзел у 13-м Пекінскім Сяншаньскім форуме па пытаннях бяспекі. 16.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-16T10:04+0300
2026-09-16T10:04+0300
2026-09-16T10:04+0300
віктар хрэнін
міністэрства абароны рб
бяспека
кітай
кнр
беларусь
у свеце
форум
штучны інтэлект
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/10/1110840238_0:0:865:486_1920x0_80_0_0_adb719564c062724c208dd99bcace614.jpg
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Ваенныя саюзы павінны засяродзіць намаганні выключна на забеспячэнні калектыўнай бяспекі, заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на форуме па бяспецы ў КНР.Міністр таксама адзначыў, што гэтыя саюзы не павінны станавіцца інструментам націску на іншыя краіны. Другі тэзіс кіраўніка ведамства: "міжнароднае права павінна быць абавязковым для ўсіх і не дапускаць адвольнага тлумачэння".Адзін з прыкладаў, якія прывёў Віктар Хрэнін, – гэта санкцыі. Хтосьці расцэньвае іх як незаконны націск, а хтосьці – як апраўданыя дзеянні.Кіраўнік ведамства канстатаваў і той факт, што зараз сярод асноўных задач сучасных армій – гэта не толькі ўзброеная абарона, але і прадухіленне канфліктаў."Галоўнай умовай стабільнасці міжнародных адносін з’яўляецца ўжо не баланс ваеннай сілы, а салідарная адказнасць і ўзаемны давер", - зрабіў акцэнт Хрэнін.Ён звярнуў увагу і на развіццё тэхналогій. На думку Хрэніна, трэба распрацаваць адзіныя юрыдычныя і маральныя правілы іх прымянення. Размова ідзе аб выкарыстанні смяротных аўтаномных сістэм і ўкараненні ШІ.Раней у аўторак генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прыбыў у Кітай з працоўным візітам. Асноўная мэта паездкі – удзел у 13-м Пекінскім Сяншаньскім форуме па пытаннях бяспекі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260915/spetssluzhby-nata-ne-znayshl-dokaza-datychnasts-rf-da-ntsydentu--leyptsygu-1110822671.html
кітай
кнр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/10/1110840238_0:0:865:648_1920x0_80_0_0_72b9fe40b255d4156c6cc0b7f484a047.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар хрэнін, міністэрства абароны рб, бяспека, кітай, кнр, беларусь, у свеце, форум, штучны інтэлект, палітыка
віктар хрэнін, міністэрства абароны рб, бяспека, кітай, кнр, беларусь, у свеце, форум, штучны інтэлект, палітыка
Хрэнін: ваенныя саюзы не павінны станавіцца інструментам націску
Кіраўнік беларускага абароннага ведамства бярэ ўдзел у 13-м Пекінскім Сяншаньскім форуме па пытаннях бяспекі.
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Ваенныя саюзы павінны засяродзіць намаганні выключна на забеспячэнні калектыўнай бяспекі, заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на форуме па бяспецы ў КНР.
Міністр таксама адзначыў, што гэтыя саюзы не павінны станавіцца інструментам націску на іншыя краіны. Другі тэзіс кіраўніка ведамства: "міжнароднае права павінна быць абавязковым для ўсіх і не дапускаць адвольнага тлумачэння".
Адзін з прыкладаў, якія прывёў Віктар Хрэнін, – гэта санкцыі. Хтосьці расцэньвае іх як незаконны націск, а хтосьці – як апраўданыя дзеянні.
"Такая выбіральнасць разбурае давер да міжнароднай прававой сістэмы і істотна абмяжоўвае яе магчымасці, у першую чаргу па мірным урэгуляванні супярэчнасцей", - цытуе Хрэніна Мінабароны Беларусі.
Кіраўнік ведамства канстатаваў і той факт, што зараз сярод асноўных задач сучасных армій – гэта не толькі ўзброеная абарона, але і прадухіленне канфліктаў.
"Галоўнай умовай стабільнасці міжнародных адносін з’яўляецца ўжо не баланс ваеннай сілы, а салідарная адказнасць і ўзаемны давер", - зрабіў акцэнт Хрэнін.
Ён звярнуў увагу і на развіццё тэхналогій. На думку Хрэніна, трэба распрацаваць адзіныя юрыдычныя і маральныя правілы іх прымянення. Размова ідзе аб выкарыстанні смяротных аўтаномных сістэм і ўкараненні ШІ.
Раней у аўторак генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прыбыў у Кітай з працоўным візітам. Асноўная мэта паездкі – удзел у 13-м Пекінскім Сяншаньскім форуме па пытаннях бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"