Прырода ўмее здзіўляць, парушаючы ёю ж устаноўленыя правілы. На календары – восень, а ў сталіцы зноў квітнеюць каштаны. Уся прыгажосць вераснёўскага цуду – у... 16.09.2026, Sputnik Беларусь
Далікатная маладая зеляніна лістоты, россып мяккіх бела-ружовых кветак, якія прабіліся з каштанавых свечак – усё, як павінна быць (і было!) у маі, на які прыходзіцца пік цвіцення дрэў. і сёння ўсё тое самае, толькі ў верасні.У спецыялістаў ёсць навуковае тлумачэнне гэтаму феномену. Пазасезоннае цвіценне бывае з-за тэмпературных ваганняў, якія ў сваю чаргу выклікаюць у дрэў стрэс і прыводзяць да збою жыццёвага цыкла.Дарэчы, вясновыя і летнія расліны квітнеюць у Беларусі восенню ці ледзь не кожны год: то ў верасні бэз пахне, то ў кастрычніку васількі распусцяцца, то ў снежні раней часу накрые зямлю бела-блакітным дываном першацветаў...І калі здараецца такі прыродны цуд, не гэтак важна, што паслужыла таму прычынай. Часам можна проста глядзець і атрымліваць асалоду. І дазволіць сабе пражыць яшчэ адну раптоўную вясну.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прырода ўмее здзіўляць, парушаючы ёю ж устаноўленыя правілы. На календары – восень, а ў сталіцы зноў квітнеюць каштаны. Уся прыгажосць вераснёўскага цуду – у фотастужцы Sputnik.
Далікатная маладая зеляніна лістоты, россып мяккіх бела-ружовых кветак, якія прабіліся з каштанавых свечак – усё, як павінна быць (і было!) у маі, на які прыходзіцца пік цвіцення дрэў. і сёння ўсё тое самае, толькі ў верасні.
У спецыялістаў ёсць навуковае тлумачэнне гэтаму феномену. Пазасезоннае цвіценне бывае з-за тэмпературных ваганняў, якія ў сваю чаргу выклікаюць у дрэў стрэс і прыводзяць да збою жыццёвага цыкла.
Дарэчы, вясновыя і летнія расліны квітнеюць у Беларусі восенню ці ледзь не кожны год: то ў верасні бэз пахне, то ў кастрычніку васількі распусцяцца, то ў снежні раней часу накрые зямлю бела-блакітным дываном першацветаў...
І калі здараецца такі прыродны цуд, не гэтак важна, што паслужыла таму прычынай. Часам можна проста глядзець і атрымліваць асалоду. І дазволіць сабе пражыць яшчэ адну раптоўную вясну.