https://bel.sputnik.by/20260917/rukh-adkryty-zavyarshylasya-mashtabnaya-rekanstruktsyya-na-trase-r-46-1110896315.html
Рух адкрыты: завяршылася маштабная рэканструкцыя на трасе Р-46
Рух адкрыты: завяршылася маштабная рэканструкцыя на трасе Р-46
Sputnik Беларусь
Аўтадарога з’яўляецца важнай транспартная артэрыяй паміж Беларуссю і Расіяй, яна вядзе ў напрамку партоў Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці. 17.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-17T15:42+0300
2026-09-17T15:42+0300
2026-09-17T15:42+0300
навіны
дарогі
санкт-пецярбург
полацк
лепель
саюзная дзяржава
рамонт
аўто
транспарт
міністэрства транспарту рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/11/1110891722_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_b12eb21e0744b0a21d7dbf245f1b04c1.jpg
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыты рух на ўчастку трасы Р-46 Лепель – Полацк – мяжа Расіі (Юхавічы), паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі.У міністэрстве падкрэслілі, што аўтадарога Р-46 з’яўляецца важнай часткай транспартных зносін Беларусі з Расіяй і вядзе ў напрамку партоў Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.Праведзеныя рамонтныя работы на ўчастку трасы паміж Лепелем і Полацкам дазволілі павялічыць апорную здольнасць палатна да 11,5 т, што адпавядае другой тэхнічнай катэгорыі.Падчас рэканструкцыі, паводле звестак Мінтранса, было перапрацавана амаль 3 млн кубаметраў грунту. Рабочыя паклалі звыш 417 тысяч тон асфальтабетону, устанавілі больш за 700 новых апор асвятлення, а таксама сучасныя масты працягласцю 200 м.Акрамя таго, участак аўтадарогі абсталяваны даўгавечнай пластыкавай разметкай.Да ўсяго, падчас рамонтных работ было ўстаноўлена 30 км бар’ернай агароджы і 47 км сеткі ад дзікіх жывёл.На працягу абноўленага ўчастка абсталявана таксама больш за паўсотні новых аўтобусных прыпынкаў. З’явілася сумарна і каля 5 км тратуараў.У Мінтрансе адзначылі, што адрамантаваны ўчастак аснасцілі таксама сістэмай маніторынгу руху і відэаназірання.Такім чынам, на трасе забяспечаны камфорт і бяспека для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, падкрэслілі ў транспартным ведамстве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260915/sm-ulady-latv-khochuts-prynyats-z-darozhnykh-pakazalnka-garady-belarus--rf-1110826819.html
санкт-пецярбург
полацк
лепель
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/11/1110891722_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_8031c5538e8d77cc816d6ba233333ac1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , дарогі, санкт-пецярбург, полацк, лепель, саюзная дзяржава, рамонт, аўто, транспарт, міністэрства транспарту рб, беларусь, у беларусі
навіны , дарогі, санкт-пецярбург, полацк, лепель, саюзная дзяржава, рамонт, аўто, транспарт, міністэрства транспарту рб, беларусь, у беларусі
Рух адкрыты: завяршылася маштабная рэканструкцыя на трасе Р-46
Аўтадарога з’яўляецца важнай транспартная артэрыяй паміж Беларуссю і Расіяй, яна вядзе ў напрамку партоў Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыты рух на ўчастку трасы Р-46 Лепель – Полацк – мяжа Расіі (Юхавічы), паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі.
"Да Дня народнага адзінства дарожнікі Віцебшчыны зрабілі жыхарам рэгіёна сапраўдны падарунак: абнавілі больш за 60 км важнай для краіны транспартнай артэрыі", - гаворыцца ў паведамленні.
У міністэрстве падкрэслілі, што аўтадарога Р-46 з’яўляецца важнай часткай транспартных зносін Беларусі з Расіяй і вядзе ў напрамку партоў Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.
Праведзеныя рамонтныя работы на ўчастку трасы паміж Лепелем і Полацкам дазволілі павялічыць апорную здольнасць палатна да 11,5 т, што адпавядае другой тэхнічнай катэгорыі.
Падчас рэканструкцыі, паводле звестак Мінтранса, было перапрацавана амаль 3 млн кубаметраў грунту. Рабочыя паклалі звыш 417 тысяч тон асфальтабетону, устанавілі больш за 700 новых апор асвятлення, а таксама сучасныя масты працягласцю 200 м.
Акрамя таго, участак аўтадарогі абсталяваны даўгавечнай пластыкавай разметкай.
Да ўсяго, падчас рамонтных работ было ўстаноўлена 30 км бар’ернай агароджы і 47 км сеткі ад дзікіх жывёл.
На працягу абноўленага ўчастка абсталявана таксама больш за паўсотні новых аўтобусных прыпынкаў. З’явілася сумарна і каля 5 км тратуараў.
У Мінтрансе адзначылі, што адрамантаваны ўчастак аснасцілі таксама сістэмай маніторынгу руху і відэаназірання.
Такім чынам, на трасе забяспечаны камфорт і бяспека для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, падкрэслілі ў транспартным ведамстве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"