https://bel.sputnik.by/20260920/pamerla-pershaya-zhanchyna-aperatar-u-gstory-knastudy-belarusflm-1110987667.html
Памерла першая жанчына-аператар у гісторыі кінастудыі "Беларусьфільм"
Памерла першая жанчына-аператар у гісторыі кінастудыі "Беларусьфільм"
Sputnik Беларусь
Таццяна Логінава за сваю амаль 50-гадовую кар’еру ў кінематографе зняла больш за 35 мастацкіх фільмаў. 20.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-20T19:49+0300
2026-09-20T19:49+0300
2026-09-20T20:00+0300
смерць публічных людзей
культура
грамадства
навіны
беларусь
у беларусі
таццяна логінава
"беларусьфільм"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/14/1110986956_0:84:512:372_1920x0_80_0_0_c3d6a05583b4d1018f38516fd745403c.jpg
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Пайшла з жыцця савецкі і беларускі кінааператар мастацкіх фільмаў Таццяна Логінава, паведамілі ў Беларускім саюзе кінематаграфістаў.Таццяна Логінава ўвайшла ў гісторыю як першая жанчына-аператар на кінастудыі "Беларусьфільм", дзе яна пачала працаваць у 1970 годзе. За амаль 50 гадоў творчага шляху яна зняла больш за 35 мастацкіх карцін. Самыя вядомыя з іх – "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Анастасія Слуцкая".У Беларускім саюзе кінематаграфістаў выказалі глыбокія і шчырыя спачуванні родным, сябрам і калегам Логінавай.Таццяна Логінава нарадзілася 5 красавіка 1944 года ў Маскве. За сваю прафесійную дзейнасць яна атрымала мноства ўзнагарод, у тым ліку Дзяржаўную прэмію СССР і прыз за лепшую аператарскую работу на Усесаюзным кінафестывалі за фільм "Юность гения".У 2021 годзе пра Логінаву быў зняты дакументальны фільм "Сонеты памяти. Кінааператар Татьяна Логинова" рэжысёра і прадзюсара Сяргея Кацьера. Карціна атрымала спецыяльны дыплом журы XXX Міжнароднага кінафоруму "Залаты Віцязь".Пра час і месца развітання з Таццянай Логінавай будзе паведамлена дадаткова, адзначылі ў саюзе кінематаграфістаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260916/pamerla-aktrysa-natallya-danlava-z-mesto-vstrechi-izmenit-nelzya-1110863287.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/14/1110986956_0:36:512:420_1920x0_80_0_0_273113ec7090968c53e71eb8b3e4f292.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, культура, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, таццяна логінава, "беларусьфільм"
смерць публічных людзей, культура, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, таццяна логінава, "беларусьфільм"
Памерла першая жанчына-аператар у гісторыі кінастудыі "Беларусьфільм"
19:49 20.09.2026 (абноўлена: 20:00 20.09.2026) Таццяна Логінава за сваю амаль 50-гадовую кар’еру ў кінематографе зняла больш за 35 мастацкіх фільмаў.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Пайшла з жыцця савецкі і беларускі кінааператар мастацкіх фільмаў Таццяна Логінава, паведамілі ў Беларускім саюзе кінематаграфістаў.
Таццяна Логінава ўвайшла ў гісторыю як першая жанчына-аператар на кінастудыі "Беларусьфільм", дзе яна пачала працаваць у 1970 годзе. За амаль 50 гадоў творчага шляху яна зняла больш за 35 мастацкіх карцін. Самыя вядомыя з іх – "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Анастасія Слуцкая".
У Беларускім саюзе кінематаграфістаў выказалі глыбокія і шчырыя спачуванні родным, сябрам і калегам Логінавай.
"Пайшоў з жыцця таленавіты майстар, чыя творчасць стала значнай часткай беларускага кінематографа. Яе прафесіяналізм, мастацкі талент, адданасць мастацтву і ўклад у развіццё айчыннага кіно назаўжды захаваюцца ў памяці калег і гледачоў", - гаворыцца ў паведамленні.
Таццяна Логінава нарадзілася 5 красавіка 1944 года ў Маскве. За сваю прафесійную дзейнасць яна атрымала мноства ўзнагарод, у тым ліку Дзяржаўную прэмію СССР і прыз за лепшую аператарскую работу на Усесаюзным кінафестывалі за фільм "Юность гения".
У 2021 годзе пра Логінаву быў зняты дакументальны фільм "Сонеты памяти. Кінааператар Татьяна Логинова" рэжысёра і прадзюсара Сяргея Кацьера. Карціна атрымала спецыяльны дыплом журы XXX Міжнароднага кінафоруму "Залаты Віцязь".
Пра час і месца развітання з Таццянай Логінавай будзе паведамлена дадаткова, адзначылі ў саюзе кінематаграфістаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"