Яўка на выбарах у Дзярждуму РФ перавысіла 50%

© Sputnik / Кирилл Зыков / Перайсці ў медыябанкАдзіны дзень галасавання ў Расіі
Адзіны дзень галасавання ў Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2026
Падпісацца
Выбарчы ўчасткі для расіян за мяжой працуюць у 152 краінах, у тым ліку і ў Беларусі – у рэспубліцы іх сем.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Яўка на выбарах у Дзярждуму Расіі перавысіла 50%, вынікае з даных на сайце Цэнтрвыбаркама РФ.
Паводле даных ЦВК, па стане на 13:37 яўка ўжо склала 50,46%.
Сёння – асноўны дзень галасавання на выбарах у Дзярждуму РФ, выбарчыя ўчасткі для расіян працуюць у тым ліку і ў сямі беларускіх гарадах, уключаючы Мінск. Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 20:00 па беларускім часе.
Па ўсім свеце ў замежных установах РФ працуюць 333 выбарчыя ўчасткі. Ахоплены 152 краіны.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней назваў выбары ў Дзярждуму найважнейшай унутрыпалітычнай падзеяй дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Карпенка ацаніў вопыт Расіі па шматдзённым галасаванні
Стужка навiн
0