Выборы в Госдуму в Гомеле - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2026
Выбары ў Дзяржаўную думу

Кіраўнік ЦВК расказала, як папярэдне размяркуюцца мандаты ў Дзярждуме

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкБудынак Дзяржаўнай Думы РФ
Будынак Дзяржаўнай Думы РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2026
Падпісацца
Канчатковыя вынікі выбараў у Дзярждуму плануецца падвесці 25 верасня, аднак ужо зараз вядома, што партыя "Единая Россия" атрымлівае канстытуцыйную большасць у парламенце РФ.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ Эла Памфілава расказала, як папярэдне размяркуюцца мандаты дэпутатаў Дзярждумы.
Найбольшую колькасць месцаў у Дзярждуме атрымлівае партыя "Единая Россия" – 355 дэпутацкіх мандатаў.
"У "Единой России" будзе 355 дэпутацкіх месцаў", - адзначыла Памфілава ў інфармацыйным цэнтры ЦВК па папярэдніх падліках.
КПРФ папярэдне дастаюцца 40 месцаў у Дзярждуме, ЛДПР – 25, партыя "Новые люди" – 20 дэпутацкіх месцаў. У партыі "Родина" папярэдне адно месца ў Дзярждуме.
Паводле папярэдніх падлікаў, партыя "Справедливая Россия" атрымлівае чатыры дэпутацкія мандаты. Аднак у яе, паводле слоў Памфілавай, ёсць шансы пераадолець 5-працэнтны бар’ер, у такім выпадку размеркаванне месцаў можа змяніцца.
""Справедливая Россия", паколькі яна на мяжы, гэта пакуль чатыры (дэпутатскія месцы. - Sputnik)", - сказала кіраўнік ЦВК.
Яна таксама дадала, што канчатковыя вынікі выбараў у Дзярждуму плануецца падвесці 25 верасня. Да гэтай даты выбаркамы ўсіх узроўняў у суб’ектах РФ "канчаткова яшчэ раз усё правераць, разгледзяць усе неабходныя звароты".

Канстытуцыйная большасць

Партыя "Единая Россия" атрымлівае рэкордную колькасць дэпутацкіх месцаў у Дзярждуме за ўсю гісторыю ўдзелу ў парламенцкіх выбарах. Так, на парламенцкіх выбарах у 2003 годзе "ЕР" атрымала 223 мандаты, 2007-м – 315 месцаў у Дзярждуме, у 2011-м – 238, у 2016-м – 343, у 2021-м – 324.
Таксама "Единая Россия" набывае канстытуцыйную большасць. Яе фарміруе партыя, якая атрымлівае дзве трэці мандатаў: больш чым 300 з 450 месцаў у Дзярждуме.
Выбары дэпутатаў Дзярждумы дзявятага склікання і іншыя сумешчаныя з імі выбарчыя кампаніі прайшлі ў РФ з 18 па 20 верасня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Праца Інфармацыйнага цэнтра ЦВК РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2026
Выбары ў Дзяржаўную думу
Памфілава: член выбарчай камісіі атрымала раненні пры атацы дрона УСУ
Стужка навiн
0