Малыш-леапард з Балівіі: як выглядае новы від дзікіх кошак – фота
Малыш-леапард з Балівіі: як выглядае новы від дзікіх кошак – фота
Sputnik Беларусь
Мініяцюрны драпежнік памерам менш за хатнюю кошку жыве ў туманных лясах Юнгас на ўсходзе Балівіі і, напэўна, прытрымліваецца начнога ладу жыцця. Глядзіце ў... 21.09.2026, Sputnik Беларусь
Навукоўцы пацвердзілі адкрыццё новага віду дзікіх кошак Leopardus tilcayo (або "кошка цілкаё"). Жывёла меншага памеру, чым звычайныя хатнія кошкі, стала буйной навуковай сенсацыяй.Гісторыя адкрыцця пачалася выпадкова – у 2016 годзе жыхар Балівіі знайшоў у лесе кацяняці і прыняў яго за хатняга гадаванца. Аднак паводзіны знайдыша амаль адразу выклікалі пытанні: ён паляваў на курэй, выдаваў ваяўнічыя гукі і відавочна не збіраўся станавіцца ручным. Праз год сям'я перадала яго ў запаведнік Senda Verde, дзе біёлаг Паола Нагалес-Аскарунс заўважыла незвычайныя дэталі.Толькі амаль праз 10 гадоў генетычны аналіз пацвердзіў: гэта не варыяцыя вядомага віду, а асобная эвалюцыйная лінія, якая аддзялілася ад блізкароднасных жывёл каля 1,4 млн гадоў таму.Leopardus tilcayo – гэта мініяцрюны драпежнік вагой менш за 1,5 кг і каля 46 см у даўжыню светла-карычневай афарбоўкі з буйнымі цёмнымі "разеткамі", якія нагадваюць леапардавыя, і з кароткімі круглявымі вушкамі. "Леапард у мініяцюры" жыве ў туманных лясах Юнгас на ўсходзе Балівіі і, верагодна, вядзе начны лад жыцця.Назва "цілкаё" прыйшла з мовы карэнных жыхароў, якія стагоддзямі ведалі гэтую жывёлу, але не падазравалі, што яна ўнікальная. Пакуль від вывучаны мала, – невядома нават, колькі асобін засталося ў дзікай прыродзе.На кадрах у фотападборцы Sputnik – самец па мянушцы Тыгрына – адзіны прадстаўнік новага віду, які жыве пад апекай чалавека ў Балівіі ў запаведніку Senda Verde.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мініяцюрны драпежнік памерам менш за хатнюю кошку жыве ў туманных лясах Юнгас на ўсходзе Балівіі і, напэўна, прытрымліваецца начнога ладу жыцця. Глядзіце ў фотападборцы Sputnik, як выглядае новы від дзікіх катоў, апісаны вучонымі.
Навукоўцы пацвердзілі адкрыццё новага віду дзікіх кошак Leopardus tilcayo (або "кошка цілкаё"). Жывёла меншага памеру, чым звычайныя хатнія кошкі, стала буйной навуковай сенсацыяй.
Гісторыя адкрыцця пачалася выпадкова – у 2016 годзе жыхар Балівіі знайшоў у лесе кацяняці і прыняў яго за хатняга гадаванца. Аднак паводзіны знайдыша амаль адразу выклікалі пытанні: ён паляваў на курэй, выдаваў ваяўнічыя гукі і відавочна не збіраўся станавіцца ручным. Праз год сям'я перадала яго ў запаведнік Senda Verde, дзе біёлаг Паола Нагалес-Аскарунс заўважыла незвычайныя дэталі.
Толькі амаль праз 10 гадоў генетычны аналіз пацвердзіў: гэта не варыяцыя вядомага віду, а асобная эвалюцыйная лінія, якая аддзялілася ад блізкароднасных жывёл каля 1,4 млн гадоў таму.
Leopardus tilcayo – гэта мініяцрюны драпежнік вагой менш за 1,5 кг і каля 46 см у даўжыню светла-карычневай афарбоўкі з буйнымі цёмнымі "разеткамі", якія нагадваюць леапардавыя, і з кароткімі круглявымі вушкамі. "Леапард у мініяцюры" жыве ў туманных лясах Юнгас на ўсходзе Балівіі і, верагодна, вядзе начны лад жыцця.
Назва "цілкаё" прыйшла з мовы карэнных жыхароў, якія стагоддзямі ведалі гэтую жывёлу, але не падазравалі, што яна ўнікальная. Пакуль від вывучаны мала, – невядома нават, колькі асобін засталося ў дзікай прыродзе.
На кадрах у фотападборцы Sputnik – самец па мянушцы Тыгрына – адзіны прадстаўнік новага віду, які жыве пад апекай чалавека ў Балівіі ў запаведніку Senda Verde.