https://bel.sputnik.by/20260921/putsn--mrzee-abmerkaval-dvukhbakovyya-adnosny-rf--uzbekstana-1111022254.html
Пуцін і Мірзіееў абмеркавалі двухбаковыя адносіны РФ і Узбекістана
Пуцін і Мірзіееў абмеркавалі двухбаковыя адносіны РФ і Узбекістана
Sputnik Беларусь
У ходзе тэлефоннай размовы была таксама закранута тэма выбараў у Дзяржаўную думу, што прайшлі ў Расіі. 21.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-21T16:45+0300
2026-09-21T16:45+0300
2026-09-21T16:45+0300
выбары ў дзяржаўную думу
уладзімір пуцін
узбекістан
шаўкат мірзіееў
расія
выбары
парламенцкія выбары
палітыка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1a/1092250656_0:0:3101:1745_1920x0_80_0_0_44023209bf6961628cfe7e389dc05fb9.jpg
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў правялі тэлефонную размову, у якой абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектывы супрацоўніцтва паміж Расіяй і Узбекістанам, паведамілі ў прэс-службе Крамля.Тэлефонная размова паміж лідарамі дзвюх краін адбылася ў панядзелак.Там адзначылі, што падчас размовы лідар Узбекістана цёпла павіншаваў кіраўніка расійскай дзяржавы з паспяховым правядзеннем выбараў у Дзяржаўную думу РФ, якія завяршыліся напярэдадні.Асабліва Мірзіееў адзначыў высокую яўку выбаршчыкаў. А вынікі галасавання, паводле слоў прэзідэнта Узбекістана, пацвярджаюць безумоўную падтрымку расіянамі курсу, які праводзіцца расійскім лідарам і накіраваны на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, а таксама абарону яе інтарэсаў.Выбары ў Дзярждуму дзявятага склікання пачаліся 18 верасня і завяршыліся 20 верасня. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін называў гэтую кампанію найважнейшай унутрыпалітычнай падзеяй для краіны.Па словах афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай, на замежных участках прагаласавалі больш за 212 тыс расійскіх грамадзян. Усяго за мяжой працавалі 333 выбарчыя ўчасткі ў 152 краінах.Па выніках галасавання было адзначана, што яўка на выбарах у Дзярждуму перавысіла 59%. Пра гэта паведаміла кіраўнік Цэнтрвыбаркама РФ Эла Памфілава.Электаральная кампанія ў Расіі праходзіла ў няпростых умовах на фоне знешняга націску Захаду і масіраваных беспілотных атак з боку Кіева.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260921/karpenka-belarus-vyvuchae-stanochy-vopyt-rf-pa-pravyadzenn-vybara-1111020288.html
узбекістан
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1a/1092250656_42:0:2771:2047_1920x0_80_0_0_585bf856fad0013430b20ef99aafbf11.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, узбекістан, шаўкат мірзіееў, расія, выбары, парламенцкія выбары, палітыка, грамадства, навіны
уладзімір пуцін, узбекістан, шаўкат мірзіееў, расія, выбары, парламенцкія выбары, палітыка, грамадства, навіны
Пуцін і Мірзіееў абмеркавалі двухбаковыя адносіны РФ і Узбекістана
У ходзе тэлефоннай размовы была таксама закранута тэма выбараў у Дзяржаўную думу, што прайшлі ў Расіі.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў правялі тэлефонную размову, у якой абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектывы супрацоўніцтва паміж Расіяй і Узбекістанам, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Тэлефонная размова паміж лідарамі дзвюх краін адбылася ў панядзелак.
"Уладзімір Пуцін і Шаўкат Мірзіееў абмеркавалі таксама актуальныя пытанні далейшага развіцця саюзніцкіх адносін Расіі і Узбекістана", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Там адзначылі, што падчас размовы лідар Узбекістана цёпла павіншаваў кіраўніка расійскай дзяржавы з паспяховым правядзеннем выбараў у Дзяржаўную думу РФ, якія завяршыліся напярэдадні.
Асабліва Мірзіееў адзначыў высокую яўку выбаршчыкаў. А вынікі галасавання, паводле слоў прэзідэнта Узбекістана, пацвярджаюць безумоўную падтрымку расіянамі курсу, які праводзіцца расійскім лідарам і накіраваны на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, а таксама абарону яе інтарэсаў.
Выбары ў Дзярждуму дзявятага склікання пачаліся 18 верасня і завяршыліся 20 верасня. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін называў гэтую кампанію найважнейшай унутрыпалітычнай падзеяй для краіны.
Па словах афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай, на замежных участках прагаласавалі больш за 212 тыс расійскіх грамадзян. Усяго за мяжой працавалі 333 выбарчыя ўчасткі ў 152 краінах.
Па выніках галасавання было адзначана, што яўка на выбарах у Дзярждуму перавысіла 59%. Пра гэта паведаміла кіраўнік Цэнтрвыбаркама РФ Эла Памфілава.
Электаральная кампанія ў Расіі праходзіла ў няпростых умовах на фоне знешняга націску Захаду і масіраваных беспілотных атак з боку Кіева.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"