https://bel.sputnik.by/20260921/turchyn-stuatsyya-na-sheragu-pradpryemstva-ne-mozha-ne-nastsyarozhvats-1111025460.html
Турчын: сітуацыя на шэрагу прадпрыемстваў не можа не насцярожваць
Турчын: сітуацыя на шэрагу прадпрыемстваў не можа не насцярожваць
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускага ўрада правёў у панядзелак дзве нарады: па сітуацыі ў будаўніцтве і прамысловасці. 21.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-21T17:57+0300
2026-09-21T17:57+0300
2026-09-21T17:57+0300
аляксандр турчын
прамысловасць
будаўніцтва
савет міністраў рб
беларуская кухня
эканоміка
палітыка
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/07/1095193211_0:126:2900:1757_1920x0_80_0_0_faf51bcf4408455d18ded684db056b6f.jpg
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Прамысловы комплекс паказвае станоўчую дынаміку: растуць аб’ёмы вытворчасці, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на нарадзе ў панядзелак.На думку Турчына, гэта выяўляецца і ў рабоце на знешніх рынках, і ў краіне, і ў плане аптымізацыі затрат."Мы не першы раз збіраемся, і ў лютым дамаўляліся аб прынцыпах і механізмах нашай працы. Калі вы думаеце, што на гэта ўсе мы будзем проста глядзець, вы памыляецеся", - папярэдзіў прэм’ер-міністр.Таксама Турчын звярнуў увагу прамыслоўцаў на тое, што работа на склад недапушчальная.Апроч прамысловасці ў Доме ўрада ў панядзелак абмяркоўвалі і будаўнічы сектар. Акрамя кіраўнікоў ведамстваў, якіх датычыцца гэтая тэма, запрасілі намеснікаў старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, якія адказваюць за будаўніцтва.Адна з тэм гэтай нарады – прычыны запаволення тэмпаў будаўніцтва ў асобных рэгіёнах і меры, якія дазволяць вырашыць праблему. У тым ліку, плануецца больш актыўна ўзводзіць жыллё і аб’екты, якія закладзены ў інвестпраграмы.Ён нагадаў аб персанальнай адказнасці за выкананне планаў у гэтай сферы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260919/eabr-nflyatsyya--belarus-zakhovaetstsa-nzhey-za-stanoleny-na-god-pakazchyk-1110928242.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/07/1095193211_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_4940e6a5b5ef6a8419c3687b06939202.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр турчын, прамысловасць, будаўніцтва, савет міністраў рб, беларуская кухня, эканоміка, палітыка, навіны , беларусь, у беларусі
аляксандр турчын, прамысловасць, будаўніцтва, савет міністраў рб, беларуская кухня, эканоміка, палітыка, навіны , беларусь, у беларусі
Турчын: сітуацыя на шэрагу прадпрыемстваў не можа не насцярожваць
Кіраўнік беларускага ўрада правёў у панядзелак дзве нарады: па сітуацыі ў будаўніцтве і прамысловасці.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Прамысловы комплекс паказвае станоўчую дынаміку: растуць аб’ёмы вытворчасці, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на нарадзе ў панядзелак.
"Але сітуацыя ў некаторых галінах і на цэлым шэрагу прадпрыемстваў не можа не насцярожваць… І наступнае – гэта мае асабістыя адчуванні, што па цэлым шэрагу прадпрыемстваў я не бачу дзеянняў кіраўніцтва, перш за ўсё гэтых прадпрыемстваў, да выпраўлення сітуацыі", - цытуе прэм’ера прэс-служба ўрада.
На думку Турчына, гэта выяўляецца і ў рабоце на знешніх рынках, і ў краіне, і ў плане аптымізацыі затрат.
"Мы не першы раз збіраемся, і ў лютым дамаўляліся аб прынцыпах і механізмах нашай працы. Калі вы думаеце, што на гэта ўсе мы будзем проста глядзець, вы памыляецеся", - папярэдзіў прэм’ер-міністр.
Таксама Турчын звярнуў увагу прамыслоўцаў на тое, што работа на склад недапушчальная.
Апроч прамысловасці ў Доме ўрада ў панядзелак абмяркоўвалі і будаўнічы сектар. Акрамя кіраўнікоў ведамстваў, якіх датычыцца гэтая тэма, запрасілі намеснікаў старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, якія адказваюць за будаўніцтва.
Адна з тэм гэтай нарады – прычыны запаволення тэмпаў будаўніцтва ў асобных рэгіёнах і меры, якія дазволяць вырашыць праблему. У тым ліку, плануецца больш актыўна ўзводзіць жыллё і аб’екты, якія закладзены ў інвестпраграмы.
"Па будаўнічым комплексе – быццам бы вынікі больш за 100%. Але, як я кажу, гэты вынік задавальняць мяне не можа з-за таго, што мы бачым відавочныя рэзервы ў будаўнічай галіне, якія нам трэба рэалізаваць", - сказаў прэм’ер.
Ён нагадаў аб персанальнай адказнасці за выкананне планаў у гэтай сферы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"