Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Тут няма меж": мінчанка аб фестывалі моладзі ў Екацярынбургу

© Photo : из личного архива Елизаветы ОстровскойЛізавета Астроўская, удзельніца з Беларусі Міжнароднага фестывалю моладзі ў Екацярынбургу
Лізавета Астроўская, удзельніца з Беларусі Міжнароднага фестывалю моладзі ў Екацярынбургу  - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2026
Падпісацца
Міжнародны фестываль моладзі нядаўна завяршыўся ў Екацярынбургу, у ім прынялі ўдзел 10 тыс маладых актывістаў са 191 краіны, у тым ліку з Беларусі.
Магістрантка філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта (РДСУ) у Мінску, 22-гадовая Ліза Астроўская, стала ўдзельніцай Міжнароднага фестывалю моладзі ў Екацярынбургу. Дзяўчына адправілася на Урал па праграме "Новае пакаленне" ад Рассупрацоўніцтва.
Пра тое, у якіх тэматычных трэках і сесіях яна прыняла ўдзел, каго са знакамітых людзей ёй удалося ўбачыць і на якія новыя ідэі яе натхніў фестываль, Ліза расказала ў эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik.

Атмасфера без меж

Ліза Астроўская – маркетолаг па прафесіі, а ў душы – "фея добрых спраў". Дзяўчына актыўна займаецца дабрачыннасцю і рэалізуе сацыяльныя праекты, накіраваныя на дапамогу анкахворым дзецям.
© Photo : из личного архива Елизаветы Островской
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь
1/4
© Photo : из личного архива Елизаветы Островской
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь
2/4
© Photo : из личного архива Елизаветы Островской
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь
3/4
© Photo : из личного архива Елизаветы Островской
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь
4/4
1/4
2/4
3/4
4/4
На фестываль моладзі ў Екацярынбург Ліза адправілася адна, але сустрэла там сваіх сяброў з Беларусі ды іншых краін. Паводле яе слоў, сумаваць не было калі – праграма мерапрыемства працавала ў рэжыме 24/7. Тэматычныя сесіі, карнавалы, тэатральныя шоу, канцэрты і многае іншае маглі наведаць удзельнікі фестывалю.
"Мяне натхніла згуртаванасць юнакоў. На фестывалі не было ніякіх меж, усе размаўлялі адзін з адным, усе на пазітыве, кожны з табой вітаўся, жадалі адзін аднаму добрага дня. Атмасфера шыкоўная была", - расказала Астроўская.

Медыцына, гістарычная памяць і ШІ

Асаблівую ўвагу дзяўчына ўдзяліла маштабнай выставачнай зоне. Яна наведала трэкі па штучным інтэлекце і стэнд "Евразия", дзе прэзентавалі праект "Победа 9/45", прысвечаны захаванню гістарычнай памяці. Яна адзначыла, што лічыць ШІ наймагутным інструментам для працы і творчасці, якім, на яе думку, на жаль, пакуль не ўсе ўмеюць правільна карыстацца.
Дарэчы, у гэтым годзе Ліза падала свой сацыяльны праект на міжнародную прэмію "Евразія" – чакае вынікаў.
"У далейшым у дзіцячай анкалогіі (маецца на ўвазе РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. - Sputnik) адкрываецца новы корпус, і там вельмі шмат чым можна будзе дапамагчы. Я хачу маштабаваць сваю дзейнасць, пашырацца", - сказала мінчанка.
© Photo : из личного архива Елизаветы ОстровскойТалісманам і сімвалам фестывалю ў Екацярынбургу стаў Чабурашка
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2026
Талісманам і сімвалам фестывалю ў Екацярынбургу стаў Чабурашка
Не менш уразіла Астроўскую медыцынская выстава. Яна з захапленнем распавяла пра рэалістычныя манекены для адпрацоўкі навыкаў рэанімацыі, таксама яе ўразілі сучасныя рабатызаваныя комплексы для дыстанцыйных хірургічных аперацый, якія ўжо функцыянуюць у расійскіх клініках.
"Урачы могуць праводзіць складаныя ўмяшанні выдалена. Гэта нестандартны падыход, які вырашае мноства задач", - сказала субяседніца.

Пошук каранёў і прасоўванне беларускай мовы

На "палях" форуму Ліза пазнаёмілася з жанчынай, якая складае радавод. Гэтая сустрэча натхніла дзяўчыну лепш даведацца пра свае карані.
"Я пакуль ведаю толькі чатыры пакаленні сваіх продкаў. Мы абмяняліся кантактамі з гэтай жанчынай, і па прыездзе ў Беларусь я абавязкова звяжуся з ёй", - падзялілася яна.
Ліза таксама расказала, што яна шмат размаўляла на беларускай мове з удзельнікамі з розных краін. Паводле яе слоў, іншаземцам было цікава даведацца, як гучыць родная мова беларусаў. Яна прызналася, што пасябравала з дзяўчынкай з Арменіі і напісала ёй у блакнотык некалькі слоў на беларускай мове: "каханне", "прывітанне", "дыван", "шуфлядка", "буська".
А яшчэ Ліза паспела папрактыкаваць англійскую з удзельнікам з Бангладэш.

Купецкі Екацярынбург і зорнае неба форуму

Культурная праграма фестывалю запомнілася Лізе агляднай экскурсіяй па Екацярынбургу. У прыватнасці, яе захапіла архітэктура горада.
"У казках, якія чыталі ў дзяцінстве, былі ілюстраваны старыя рускія купецкія дамы. Тут на многіх вуліцах яны захаваны: першы паверх – цагляны, а другі – драўляны, з прыгожай разьбой і ліштвай на вокнах. Гэта фантастычна прыгожа!" - адзначыла Астроўская.
© Photo : из личного архива Елизаветы Островской
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь
1/5
© Photo : из личного архива Елизаветы Островской
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь
2/5
© Photo : из личного архива Елизаветы Островской
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь
3/5
© Photo : из личного архива Елизаветы Островской
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь
4/5
© Photo : из личного архива Елизаветы Островской
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь
5/5
1/5
2/5
3/5
4/5
5/5
Яна таксама наведала адну з галоўных славутасцей Екацярынбурга – Ельцын-цэнтр. Па словах дзяўчыны, яе здзівіла, як у гэтым высокім шкляным будынку вельмі гарманічна спалучаюцца офісы, сувенірныя крамы, рэстараны і бясплатныя лаўнж-зоны з пінг-понгам.
Наконт зорных гасцей форуму Ліза расказала, што ёй пашчасціла ўбачыць топавых блогераў, Дзіму Білана, Ягора Крыда, Ваню Дзмітрыенку, палітыкаў, у тым ліку міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова.

Стымул для развіцця

Раней Ліза ўжо брала ўдзел у Сусветным фестывалі моладзі ў Сочы, таму дакладна ведае, якую карысць нясуць такія мерапрыемствы.
"Гэта дае класны штуршок для развіцця. Пасля Сочы я натхнілася і пачала ўдзельнічаць у грантавых конкурсах, форумах і канферэнцыях. Плюс гэта каласальны профіт (карысць. - Sputnik) у зносінах: ты перастаеш саромецца", - сказала яна.
Дзяўчына дадала, што фестываль дае бязмежныя магчымасці: можна знайсці працу, атрымаць ідэю для праекта, здабыць сяброў і нават каханне.
© Photo : из личного архива Елизаветы ОстровскойЛізавета Астроўская
Международный фестиваль молодежи в Екатеринбурге

 - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2026
Лізавета Астроўская
"Наколькі я ведаю, некаторыя рабяты сустрэлі тут свой лёс і сёлета прыехалі ўжо ў статусе мужа і жонкі. Калі ты вяртаешся ў звычайнае жыццё, спачатку нават нязвыкла: там усё спакойна, а тут – жыццё кіпіць ручаём, куча ідэй. Гэта сапраўды выдатна!" - адзначыла Астроўская.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Удзельніцы міжнароднага фестывалю моладзі ў Екацярынбургу - Sputnik Беларусь, 1920, 14.09.2026
Фота
"Ідзі за марай": яркія кадры Міжнароднага фестывалю моладзі – фота
Стужка навiн
0