Снайпер - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лаўроў: Кіеў выдае ўкраінскіх баевікоў за нібыта загінулых у Бучы жыхароў

© Sputnik / Кирилл Зыков / Перайсці ў медыябанкКіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 22.09.2026
Падпісацца
Расія неаднаразова прад’яўляла доказы таго, што падзеі ў Бучы з’яўляюцца цынічнай інсцэніроўкай кіеўскіх улад і Захаду.
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Кіеўскія ўлады выдаюць украінскіх баевікоў, за нібы загінулых у Бучы мірных жыхароў, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
На мінулым тыдні Міжнародны грамадскі трыбунал па злачынствах кіеўскага рэжыму апублікаваў даклад "Наследнікі Гебельса: фальсіфікацыя падзей у Бучы і крывавыя інсцэніроўкі кіеўскага рэжыму".
У прыватнасці, у дакладзе гаворыцца аб фальсіфікацыі інфармацыі на мемарыяле ў Бучы, на якім пазначаны імёны нібыта забітых мірных жыхароў. Аднак значная частка з іх – гэта ўкраінскія ваенныя і камбатанты, некаторыя звязаны з забароненай у РФ тэрарыстычнай структурай "Азоў".
"У гэтым дакладзе… аналізуюцца ўвекавечаныя на мемарыяле прозвішчы. Па неаднаразовай заяве прадстаўніка офіса Зяленскага, усе загінулыя – выключна мірныя жыхары, ніяк не звязаныя з ваеннымі. Гэта адкрытая хлусня", - заявіў Лаўроў падчас форуму "Дыялог аб фэйках".
Міністр растлумачыў, што звяртаўся да генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша – як падчас асабістых сустрэч, так і публічна на пасяджэннях Савета Бяспекі – з просьбай апублікаваць спісак людзей, чыя нібыта гібель ад рук расійскіх ваеннаслужачых стала прадметам грандыёзнага скандалу.
"Ніякай рэакцыі", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Лаўроў распавёў, што атрымаў ад Гутэрыша фармальную адпіску, у якой той "шчыра блытаецца ў паказаннях".
"Мы ўжо зразумелі, што разлічваць на канструктыўнае садзейнічанне сакратарыята ААН не даводзіцца", - дадаў міністр.
Масква неаднаразова накіроўвала ў міжнародныя інстанцыі запыты на ідэнтыфікацыю асоб, чые целы былі паказаны ў якасці ахвяр. Але за тры гады спіскі гэтак званых "ахвяр Бучы" Расіі так і не былі прадстаўлены.
У той жа час Расія прад’яўляла канкрэтныя факты таго, што падзеі, якія адбыліся ў Бучы, з’яўляюцца цынічнай інсцэніроўкай кіеўскіх улад і Захаду.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будынак МЗС Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
МЗС Расіі расказала аб "палітычным турызме" ў Бучу
Стужка навiн
0