Выборы в Госдуму в Гомеле - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2026
Выбары ў Дзяржаўную думу

Як вынікі выбараў у Дзярждуму РФ адаб’юцца на развіцці Саюзнай дзяржавы

Падпісацца
У аўторак, 22 верасня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры ў фармаце відэамоста Мінск-Масква прайшоў круглы стол на тэму: "Як вынікі выбараў у Дзярждуму РФ адаб’юцца на развіцці Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі".
Выбары дэпутатаў Дзяржаўнай думы дзявятага склікання прайшлі з 18 па 20 верасня. Галасаванне завяршылася ў нядзелю. Як адзначылі ў МЗС РФ па ўсім свеце ў замежных установах Расіі былі адкрыты 333 выбарчыя ўчасткі. Ахоплены 152 краіны. Там прагаласавала больш за 212 расіян.
Для правядзення выбараў у Дзярждуму на тэрыторыі Беларусі былі ўтвораны сем участкаў: у Мінску ў будынку пасольства РФ, у Брэсце ў генеральным консульстве, у Віцебску ў Цэнтры культуры "Віцебск", у Гомелі ў Расійскім цэнтры навукі і культуры, у Гродне ў генконсульстве РФ, у Магілёве ў ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і ў Бабруйску ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Па даных ЦВК, партыя "Единая Россия" набірае 57,85% галасоў на выбарах у Дзярждуму па партыйным спіску пасля апрацоўкі 83,52% пратаколаў. На другім месцы па выніках галасавання ідзе партыя КПРФ, якая набрала 13,83%, ЛДПР на трэцім месцы з 8,77% галасоў.
На думку экспертаў, паколькі ўсе ключавыя партыі, якія прайшлі ў парламент (уключаючы КПРФ, ЛДПР і "Новых людей"), аднагалосна падтрымліваюць паглыбленне стратэгічнага партнёрства з Мінскам, вынікі выбараў адаб’юцца на Саюзнай дзяржаве.
У прыватнасці, захаванне канстытуцыйнай большасці "Единой России" азначае, што ў расійскім парламенце не ўзнікне ніякіх заканадаўчых перашкод для ратыфікацыі новых саюзных праграм, пагадненняў і інтэграцыйных карт.
Парламенцкія фракцыі працягнуць сінхранізацыю нацыянальных заканадаўстваў у сферы эканомікі, падаткаў, мытнага рэгулявання і фарміравання адзіных рынкаў энергарэсурсаў. Ва ўмовах знешняга санкцыйнага націску Дзярждума аператыўна забяспечыць заканадаўчую базу для праграм імпартазамяшчэння і падтрымкі сумесных прамысловых праектаў.
Парламентарыі новага склікання працягнуць безумоўна падтрымліваць рэалізацыю сумеснай Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы і функцыянаванне Рэгіянальнай групоўкі войск. Пытанні бяспекі меж і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва застануцца абсалютным прыярытэтам для ўсіх фракцый.
Як вынікі выбараў дэпутатаў Дзяржаўнай думы дзявятага склікання паўплываюць на развіццё Саюзнай дзяржавы? Якія сумесныя праекты стануць прыярытэтнымі? Гэтыя і іншыя тэмы абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала.
Удзельнікі ў Мінску:
доктар палітычных навук Мікалай ЛЯЎЧУК;
палітолаг, прадстаўнік Інстытута краін СНД у Беларусі Мікалай СЯРГЕЕЎ;
палітолаг, грамадскі дзеяч Андрэй ІВАНОЎ.
У Маскве:
дырэктар Інстытута новага грамадства Васіль КАЛТАШОЎ;
кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН, прафесар Мікалай МЯЖЭВІЧ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0