https://bel.sputnik.by/20260923/utaker-zaklkae-chlena-nata-byts-akuratnym--reaktsy-na-dzeyann-ras-1111076464.html
Уітакер заклікае членаў НАТА быць акуратнымі ў рэакцыі на дзеянні Расіі
Уітакер заклікае членаў НАТА быць акуратнымі ў рэакцыі на дзеянні Расіі
Sputnik Беларусь
У Маскве раней неаднаразова падкрэслівалі, што РФ не збіраецца нападаць на краіны НАТА, таму што гэта пазбаўлена сэнсу. 23.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-23T15:16+0300
2026-09-23T15:16+0300
2026-09-23T15:16+0300
ната
расія
у свеце
палітыка
украіна
спецаперацыя
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/07/1108863650_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_f1ed4b38d2521735a7e0d9b6e5c27582.jpg
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер перасцярог дзяржавы-члены Паўночнаатлантычнага альянсу ад празмернай рэакцыі на тое, што ён назваў гібрыднымі пагрозамі РФ.Па словах Уітакера, Расія не пагражае альянсу, а канфлікт паміж РФ і і НАТА не адпавядае нічыім інтарэсам.У прыватнасці, пастаянны прадстаўнік прывёў у якасці прыкладу парушэнне нібыта расійскімі дронамі паветранай прасторы краін, якія ўваходзяць у ваенных блок. Паводле яго слоў, гэта не больш як выпадковасць, выкліканая дзеяннямі абодвух бакоў канфлікту ва Украіне.Раней генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Марк Рутэ назваў Расію доўгатэрміновай пагрозай НАТА, а таксама прызнаўся, што страціў з-за гэтага сон.У Маскве раней неаднаразова падкрэслівалі, што РФ не збіраецца нападаць на краіны НАТА. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану падрабязна растлумачыў, што ў гэтым няма ніякага сэнсу.Акрамя таго, афіцыйныя асобы ў Маскве неаднаразова падкрэслівалі, што на Захадзе выкарыстоўваюць міф аб "расійскай пагрозе", каб адцягнуць увагу ад унутраных праблем і апраўдаць уласныя ваенныя выдаткі, якія імкліва ўзрастаюць.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260917/nata-rykhtue-samuyu-mashtabnuyu-transfarmatsyyu-za-dzesyatsgoddz-1110884434.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/07/1108863650_206:0:2937:2048_1920x0_80_0_0_595df88ded3fb46e4e6732fbab5758cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ната, расія, у свеце, палітыка, украіна, спецаперацыя, бяспека, навіны
ната, расія, у свеце, палітыка, украіна, спецаперацыя, бяспека, навіны
Уітакер заклікае членаў НАТА быць акуратнымі ў рэакцыі на дзеянні Расіі
У Маскве раней неаднаразова падкрэслівалі, што РФ не збіраецца нападаць на краіны НАТА, таму што гэта пазбаўлена сэнсу.
МІНСК, 23 вер – Sputnik. Пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер перасцярог дзяржавы-члены Паўночнаатлантычнага альянсу ад празмернай рэакцыі на тое, што ён назваў гібрыднымі пагрозамі РФ.
Па словах Уітакера, Расія не пагражае альянсу, а канфлікт паміж РФ і і НАТА не адпавядае нічыім інтарэсам.
"Думаю, рух па шляху да канфлікту не адпавядае нічыім інтарэсам. Думаю, адзін з момантаў, з якімі мы павінны быць вельмі асцярожныя, – гэта перабольшаная рэакцыя на якую-небудзь гібрыдную дзейнасць", - цытуе Уітакера агенцтва Асашыэйтэд Прэс.
У прыватнасці, пастаянны прадстаўнік прывёў у якасці прыкладу парушэнне нібыта расійскімі дронамі паветранай прасторы краін, якія ўваходзяць у ваенных блок. Паводле яго слоў, гэта не больш як выпадковасць, выкліканая дзеяннямі абодвух бакоў
канфлікту ва Украіне.
Раней генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Марк Рутэ назваў Расію доўгатэрміновай пагрозай НАТА, а таксама прызнаўся, што страціў з-за гэтага сон.
У Маскве раней неаднаразова падкрэслівалі, што РФ не збіраецца нападаць на краіны НАТА. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану падрабязна растлумачыў, што ў гэтым няма ніякага сэнсу.
Акрамя таго, афіцыйныя асобы ў Маскве неаднаразова падкрэслівалі, што на Захадзе выкарыстоўваюць міф аб "расійскай пагрозе", каб адцягнуць увагу ад унутраных праблем і апраўдаць уласныя ваенныя выдаткі, якія імкліва ўзрастаюць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"