https://bel.sputnik.by/20260925/akt-palttsenzury-zakharava-ab-sanktsyyakh-suprats-eks-galoreda-rt-france-1111142391.html
Акт палітцэнзуры: Захарава аб санкцыях супраць экс-галоўрэда RT France
Акт палітцэнзуры: Захарава аб санкцыях супраць экс-галоўрэда RT France
Sputnik Беларусь
МЗС РФ заклікае даць належную ацэнку дзеянням Францыі і ЕС у частцы захавання імі ўласных міжнародных абавязацельстваў. 25.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-25T12:27+0300
2026-09-25T12:27+0300
2026-09-25T12:27+0300
rt
rt france
санкцыі
францыя
марыя захарава
мзс рф
навіны
смі
свабода смі
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/19/1100204197_0:0:3640:2048_1920x0_80_0_0_ff0179bb9650f9fca0d6950ae0d2ff0c.jpg
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Рашэнне Еўрасюза ўвесці санкцыі ў дачыненні да былога галоўнага рэдактара RT France афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава назвала палітычнай цэнзурай і антырасійскай вакханаліяй.Яна звярнула ўвагу на тое, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе аб спробе Парыжа надаць вялікую "легітымнасць" рашэнню выправадзіць Фёдараву з Францыі.Захарава падкрэсліла, што сітуацыя прама супярэчыць міжнародным абавязацельствам Бруселя і Парыжа.Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ заклікала ўсіх разважных членаў міжнароднай супольнасці асудзіць акцыю запалохвання ў адносінах да сумленнай журналістыкі.Уладальнік прэміі ТЭФІ Ксенія Фёдарава ўзначальвала RT France з 2017 года. У 2023-м бюро канала было зачынена ў сувязі з блакіроўкай яго рахункаў.У мінулы чацвер Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да Фёдаравай. Раней кіраўнік МУС Францыі заявіў у эфіры тэлеканала BFMTV, што ўлады краіны рыхтуюць умовы для яе высылкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260924/mnnfarm-asudz-abmezhavanne-rady-belarus-u-latv-1111115949.html
францыя
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/19/1100204197_428:0:3159:2048_1920x0_80_0_0_d38dff10e49f286d6260f8c32e862b62.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
rt, rt france, санкцыі, францыя, марыя захарава, мзс рф, навіны , смі, свабода смі, палітыка, грамадства, у свеце, расія, медыягрупа "россия сегодня"
rt, rt france, санкцыі, францыя, марыя захарава, мзс рф, навіны , смі, свабода смі, палітыка, грамадства, у свеце, расія, медыягрупа "россия сегодня"
Акт палітцэнзуры: Захарава аб санкцыях супраць экс-галоўрэда RT France
МЗС РФ заклікае даць належную ацэнку дзеянням Францыі і ЕС у частцы захавання імі ўласных міжнародных абавязацельстваў.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Рашэнне Еўрасюза ўвесці санкцыі ў дачыненні да былога галоўнага рэдактара RT France афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава назвала палітычнай цэнзурай і антырасійскай вакханаліяй.
Яна звярнула ўвагу на тое, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе аб спробе Парыжа надаць вялікую "легітымнасць" рашэнню выправадзіць Фёдараву з Францыі.
"За чарговым актам палітычнай цэнзуры і антырасійскай вакханаліі з боку Бруселя, якую з азвярэласцю раздзімаюць на Захадзе, першапачаткова хаваецца імкненне Парыжа надаць больш "легітымнасці" свайму нядаўняму ганебнаму рашэнню аб выправаджэнні К.В. Фёдаравай з Францыі пад гэтак жа надуманымі падставамі", - гаворыцца ў каментарыі Захаравай, які размешчаны на сайце МЗС РФ.
Захарава падкрэсліла, што сітуацыя прама супярэчыць міжнародным абавязацельствам Бруселя і Парыжа.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ заклікала ўсіх разважных членаў міжнароднай супольнасці асудзіць акцыю запалохвання ў адносінах да сумленнай журналістыкі.
"Патрабуем ад профільных міжнародных структур, уключаючы кіраўніцтва УВКПЧ ААН, ЮНЕСКА і АБСЕ, даць належную ацэнку дзеянням Францыі і ЕС у частцы захавання імі ўласных міжнародных абавязацельстваў у галіне забеспячэння свабоды доступу да інфармацыі і свабоды выказвання меркавання", - дадала Захарава.
Уладальнік прэміі ТЭФІ Ксенія Фёдарава ўзначальвала RT France з 2017 года. У 2023-м бюро канала было зачынена ў сувязі з блакіроўкай яго рахункаў.
У мінулы чацвер Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да Фёдаравай. Раней кіраўнік МУС Францыі заявіў у эфіры тэлеканала BFMTV, што ўлады краіны рыхтуюць умовы для яе высылкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"