Боевое слаживание военнослужащих 83-й отдельной десантно-штурмовой бригады группировки войск Север на Сумском направлении специальной военной операции - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Амаль 600 украінскіх беспілотнікаў збіла СПА над рэгіёнамі Расіі за ноч

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкСПА РФ
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2026
Падпісацца
Рост колькасці ўдараў па грамадзянскіх аб’ектах Расіі працягваецца як мінімум чацвёрты месяц і звязаны з выдзяленнем дадатковых сродкаў еўрапейскімі спонсарамі.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Дзяжурныя сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі і знішчылі за мінулую ноч 592 беспілотныя лятальныя апараты УСУ над расійскімі рэгіёнамі, пра гэта распавялі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
"На працягу мінулай ночы ў перыяд з 20:00 мск (час супадае з мінскім) 24 верасня да 8:00 мск 25 верасня дзяжурнымі сіламі СПА перахоплены і знішчаны 592 украінскія БПЛА самалётнага тыпу", - гаворыцца ў паведамленні.
Дроны праціўніка былі збіты расійскімі СПА над Белгародскай, Бранскай, Валгаградскай, Варонежскай, Калужскай, Курскай, Ліпецкай, Арлоўскай, Растоўскай, Цвярской, Тульскай, Самарскай і Смаленскай абласцямі.
Таксама беспілотнікі ліквідаваны над Маскоўскім рэгіёнам, Краснадарскім і Пермскім краямі, Удмуртыяй, Татарстанам, Крымам і Чорным морам.
УСУ штодня атакуюць расійскія рэгіёны з дапамогай беспілотнікаў, пад удары пры гэтым трапляюць і аддаленыя ад мяжы з Украінай рэгіёны. У Маскве неаднаразова адзначалі, што для атак праціўнік выкарыстоўвае заходняе ўзбраенне.
Як паведамлялі раней у МЗС Расіі, украінскія ўзброеныя фарміраванні выпусцілі 37 тыс боепрыпасаў па грамадзянскіх аб’ектах Расіі на працягу жніўня.
Адзначаецца, што рост колькасці ўдараў працягвецца як мінімум чацвёрты месяц і звязаны з выдзяленнем дадатковых сродкаў еўрапейскімі спонсарамі. Колькасць прылётаў у жніўні дасягнула 1 200 за суткі.
Ад атак УСУ за месяц загінуў 231 мірны жыхар Расіі, уключаючы 21 дзіця. Яшчэ 1 610 атрымалі раненні, з іх 101 непаўналетні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чарнобыльская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Падрыхтоўка да правакацыі: Кіеў сабраў групоўку ў раёне Чарнобыля
Стужка навiн
0