https://bel.sputnik.by/20260925/tut-prakhodzts-abmen-navykam-u-maskve-adbysya-15-y-modul-sputnikpro-1111157961.html
"Тут праходзіць абмен навыкамі": у Маскве адбыўся 15-ы модуль SputnikPro
"Тут праходзіць абмен навыкамі": у Маскве адбыўся 15-ы модуль SputnikPro
Sputnik Беларусь
У вераснёўскай праграме прынялі ўдзел 12 журналістаў, блогераў, SMM- і PR-спецыялістаў з Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. 25.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-25T17:38+0300
2026-09-25T17:38+0300
2026-09-25T17:38+0300
sputnikpro
навіны
медыягрупа "россия сегодня"
sputnik
sputnik беларусь
масква
смі
журналістыка
штучны інтэлект
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/19/1111154329_0:133:3167:1914_1920x0_80_0_0_080b6148f9295ceca1fd1b10801a510c.jpg
МАСКВА, 25 вер – Sputnik, Лізавета Барысенка. У Маскве з 21 па 25 верасня ў офісе медыягрупы "Россия сегодня" прайшоў 15-ы модуль праграмы для журналістаў, блогераў, SMM- і PR-спецыялістаў з краін блізкага замежжа.На працягу пяці дзён вядучыя супрацоўнікі агенцтва праводзілі майстар-класы і практычныя заняткі па асноўных напрамках работы сучасных медыя.Сярод іх: прасоўванне сацыяльных сетак і Telegram-каналаў, медыяманіторынг, праца з фота і відэа-кантэнтам, арганізацыя прамых эфіраў.Таксама традыцыйна падчас праграмы ўдзельнікі змаглі паразмаўляць з ваенным карэспандэнтам і даведацца пра асаблівасці працы журналіста ў гарачых кропках і зоне правядзення СВА.Адной з ключавых тэм курсу стала праца з нейрасеткамі. Удзельнікі адзначылі, што ўменне выкарыстоўваць ШІ ў рабоце журналіста становіцца ўсё важней.У цэлым, удзельнікі адзначаюць, што праграма "SputnikPro на Зубовском" цікавая не толькі для журналістаў, але і для прадстаўнікоў іншых прафесій.Новыя веды, атрыманыя ў ходзе модуля, можна выкарыстоўваць адразу ж па вяртанні дадому."Пастаянна трэба навучацца пэўным навыкам. У нашай прафесіі, як ва ўрачоў, бывае даходзіш да пэўнага ўзроўню і думаеш: "Гэта столь ці не?". Такія праграмы вельмі патрэбны, тут праходзіць абмен навыкамі і ведамі сярод спецыялістаў з розных краін", - звярнула ўвагу ўдзельніца з Казахстана Меруерт Нургазінава.Таксама "SputnikPro на Зубовском" – гэта магчымасць знайсці новых аднадумцаў, калег і наведаць новыя месцы, адзначылі ўдзельнікі праграмы. Некаторыя з іх упершыню прыехалі ў Маскву і змаглі ўбачыць асноўныя славутасці."Ужо паспеў наведаць Крэмль, Чырвоную плошчу, Зараддзе. Маштабныя будынкі Савецкага Саюза, вядома, уражваюць. Увечары таксама ёсць час паглядзець на падсветленую Маскву", - падзяліўся эмоцыямі ўдзельнік з Грузіі Міхаіл Рудэнка.У канцы модуля ўсе ўдзельнікі прэзентавалі свае праекты і атрымалі дыпломы аб праходжанні праграмы."SputnikPro на Зубовском" – праект Дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў у краінах блізкага замежжа і Балтыі для журналістаў краін СНД. З 2023 года ў ім прынялі ўдзел больш за 160 спецыялістаў з шэрага краін постсавецкай прасторы.У гэтым годзе пазнаёміцца з працай агенцтва і павысіць свае прафесійныя навыкі змогуць яшчэ 12 прадстаўнікоў СМІ краін блізкага замежжа.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260827/modul-sputnikpro-pa-shtuchnym-ntelektse-praysho-u-mnsku--fota-1110255868.html
масква
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/19/1111154329_219:0:2948:2047_1920x0_80_0_0_0cfc15228899e92d9a5735dab4e69853.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, навіны , медыягрупа "россия сегодня", sputnik, sputnik беларусь, масква, смі, журналістыка, штучны інтэлект, грамадства, telegram, расія, беларусь, у свеце, снд
sputnikpro, навіны , медыягрупа "россия сегодня", sputnik, sputnik беларусь, масква, смі, журналістыка, штучны інтэлект, грамадства, telegram, расія, беларусь, у свеце, снд
"Тут праходзіць абмен навыкамі": у Маскве адбыўся 15-ы модуль SputnikPro
У вераснёўскай праграме прынялі ўдзел 12 журналістаў, блогераў, SMM- і PR-спецыялістаў з Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана.
МАСКВА, 25 вер – Sputnik, Лізавета Барысенка. У Маскве з 21 па 25 верасня ў офісе медыягрупы "Россия сегодня" прайшоў 15-ы модуль праграмы для журналістаў, блогераў, SMM- і PR-спецыялістаў з краін блізкага замежжа.
На працягу пяці дзён вядучыя супрацоўнікі агенцтва праводзілі майстар-класы і практычныя заняткі па асноўных напрамках работы сучасных медыя.
Сярод іх: прасоўванне сацыяльных сетак і Telegram-каналаў, медыяманіторынг, праца з фота і відэа-кантэнтам, арганізацыя прамых эфіраў.
Таксама традыцыйна падчас праграмы ўдзельнікі змаглі паразмаўляць з ваенным карэспандэнтам і даведацца пра асаблівасці працы журналіста ў гарачых кропках і зоне правядзення
СВА.
Адной з ключавых тэм курсу стала праца з нейрасеткамі. Удзельнікі адзначылі, што ўменне выкарыстоўваць ШІ ў рабоце журналіста становіцца ўсё важней.
"ШІ становіцца ўсё больш актуальным, ён захоплівае ўсё больш рынку. Асабліва цікавай тэмай стала яго "шэрая зона", выкарыстанне нейрасетак у заканадаўчым плане. Гэта нідзе толкам не рэгулюецца, заканадаўчыя меры толькі пачынаюць уводзіцца што ў ЗША, што ў Еўропе, што ў Расіі і краінах СНД. Было цікава даведацца, як гэта ўплывае на наш свет і як будзе рэгулявацца ў будучыні", - распавёў Sputnik удзельнік з Беларусі Віктар Булаўскі.
У цэлым, удзельнікі адзначаюць, што праграма "SputnikPro на Зубовском" цікавая не толькі для журналістаў, але і для прадстаўнікоў іншых прафесій.
Новыя веды, атрыманыя ў ходзе модуля, можна выкарыстоўваць адразу ж па вяртанні дадому.
"Пастаянна трэба навучацца пэўным навыкам. У нашай прафесіі, як ва ўрачоў, бывае даходзіш да пэўнага ўзроўню і думаеш: "Гэта столь ці не?". Такія праграмы вельмі патрэбны, тут праходзіць абмен навыкамі і ведамі сярод спецыялістаў з розных краін", - звярнула ўвагу ўдзельніца з Казахстана Меруерт Нургазінава.
Таксама "SputnikPro на Зубовском" – гэта магчымасць знайсці новых аднадумцаў, калег і наведаць новыя месцы, адзначылі ўдзельнікі праграмы. Некаторыя з іх упершыню прыехалі ў Маскву і змаглі ўбачыць асноўныя славутасці.
"Ужо паспеў наведаць Крэмль, Чырвоную плошчу, Зараддзе. Маштабныя будынкі Савецкага Саюза, вядома, уражваюць. Увечары таксама ёсць час паглядзець на падсветленую Маскву", - падзяліўся эмоцыямі ўдзельнік з Грузіі Міхаіл Рудэнка.
У канцы модуля ўсе ўдзельнікі прэзентавалі свае праекты і атрымалі дыпломы аб праходжанні праграмы.
"SputnikPro на Зубовском" – праект Дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў у краінах блізкага замежжа і Балтыі для журналістаў краін СНД. З 2023 года ў ім прынялі ўдзел больш за 160 спецыялістаў з шэрага краін постсавецкай прасторы.
У гэтым годзе пазнаёміцца з працай агенцтва і павысіць свае прафесійныя навыкі змогуць яшчэ 12 прадстаўнікоў СМІ краін блізкага замежжа.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"