https://bel.sputnik.by/20260925/veterany-stareyuts-use-chakayuts-yak-stvaral-memaryyal-u-brestskay-krepasts-1111139109.html
"Ветэраны старэюць, усе чакаюць": як стваралі мемарыял у Брэсцкай крэпасці
"Ветэраны старэюць, усе чакаюць": як стваралі мемарыял у Брэсцкай крэпасці
Sputnik Беларусь
Роўна 55 гадоў таму – 25 верасня 1971 года – быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Да знакавай даты Sputnik узгадвае адно з апошніх... 25.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-25T11:04+0300
2026-09-25T11:04+0300
2026-09-25T11:04+0300
відэа
відэа
эксклюзіў
валянцін занковіч
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой"
брэсцкая крэпасць
помнік
брэст
гісторыя
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/19/1111136736_0:78:3001:1766_1920x0_80_0_0_ac50587802747650ea56b069d9864c71.jpg
Размова аб стварэнні мемарыяла ў Брэсцкай крэпасці, зайшла ў сярэдзіне 60-х гадоў да 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тады ж аб’явілі конкурс, куды было пададзена некалькі праектаў будучага комплексу.Частка партыйнага кіраўніцтва рэспублікі падтрымлівала маскоўскую каманду з яе варыянтам, але кіраўніку БССР Пятру Машэраву больш спадабаўся праект беларускіх аўтараў, у ліку якіх быў і Занковіч.Праца над мемарыяльным комплексам ішла 5 год, пакуль кіраўнік рэспублікі не паклікаў аўтараў на новую сустрэчу.З нагоды адкрыцця мемарыяла ў Брэсце арганізавалі вялікі банкет на "паўтары тысячы чалавек": "Гаўрылаў – абаронца Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза – ціснуў руку Машэраву, абдымаў яго і нават стаў на калені", расказваў Занковіч.Майстра трывожыла, што тады другую чаргу мемарыяла так і не ўдалося рэалізаваць. Па задумцы, у Брэсцкай крэпасці павінны былі з’явіцца асобныя скульптуры яе абаронцаў – з подзвігамі кожнага з іх. Эскізы гэтых скульптур Валянцін Занковіч да апошняга дня захоўваў у сваёй майстэрні.Інтэрв’ю Sputnik са знакамітым архітэктарам і скульптарам было запісана ў 2023-м годзе да Дня перамогі, а ў снежні 2025-га майстра не стала.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
брэст
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/19/1111136736_67:0:2734:2000_1920x0_80_0_0_bf3feb6dbf02213475797362430ec6a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, эксклюзіў, валянцін занковіч, мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", брэсцкая крэпасць, помнік, брэст, гісторыя, грамадства, вялікая айчынная вайна, ветэраны, беларусь, у беларусі, культура, спадчына, видео
відэа, эксклюзіў, валянцін занковіч, мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", брэсцкая крэпасць, помнік, брэст, гісторыя, грамадства, вялікая айчынная вайна, ветэраны, беларусь, у беларусі, культура, спадчына, видео
"Ветэраны старэюць, усе чакаюць": як стваралі мемарыял у Брэсцкай крэпасці
Роўна 55 гадоў таму – 25 верасня 1971 года – быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Да знакавай даты Sputnik узгадвае адно з апошніх інтэрв’ю знакамітага архітэктара і скульптара Валянціна Занковіча аб стварэнні легендарнага мемарыяла.
Размова аб стварэнні мемарыяла ў Брэсцкай крэпасці, зайшла ў сярэдзіне 60-х гадоў да 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тады ж аб’явілі конкурс, куды было пададзена некалькі праектаў будучага комплексу.
Частка партыйнага кіраўніцтва рэспублікі падтрымлівала маскоўскую каманду з яе варыянтам, але кіраўніку БССР Пятру Машэраву больш спадабаўся праект беларускіх аўтараў, у ліку якіх быў і Занковіч.
Праца над мемарыяльным комплексам ішла 5 год, пакуль кіраўнік рэспублікі не паклікаў аўтараў на новую сустрэчу.
"Машэраў сабраў нас і кажа – рабяты, мы ўжо 5 гадоў будуем брэсцкі мемарыял, а нашы ветэраны старэюць, старэюць, паміраюць, і ўсе чакаюць, калі там нешта з’явіцца… Давайце так: тое, што паспелі зрабіць, – адкрываем, а што не паспелі – даробім пасля адкрыцця, у другую чаргу", - успамінаў скульптар.
З нагоды адкрыцця мемарыяла ў Брэсце арганізавалі вялікі банкет на "паўтары тысячы чалавек": "Гаўрылаў – абаронца Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза – ціснуў руку Машэраву, абдымаў яго і нават стаў на калені", расказваў Занковіч.
Майстра трывожыла, што тады другую чаргу мемарыяла так і не ўдалося рэалізаваць. Па задумцы, у Брэсцкай крэпасці павінны былі з’явіцца асобныя скульптуры яе абаронцаў – з подзвігамі кожнага з іх. Эскізы гэтых скульптур Валянцін Занковіч да апошняга дня захоўваў у сваёй майстэрні.
Інтэрв’ю Sputnik са знакамітым архітэктарам і скульптарам было запісана ў 2023-м годзе да Дня перамогі, а ў снежні 2025-га майстра не стала.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"