Стела при въезде в Мариуполь - Sputnik Беларусь, 1920, 19.01.2023
Дарогамі Данбаса: рэпартажы ад першай асобы

Аўдзееўка: як ажывае зранены горад – відэа

Падпісацца
Расійскія ваенныя вызвалілі Аўдзееўку ў лютым 2024 года. Пра тое, што прыйшлося перажыць гараджанам да таго моманту, як у горад прыйшлі расіяне, і як зараз мяняецца жыццё Аўдзееўкі, глядзіце ў відэа Sputnik.
Да прыходу расійскіх сіл украінская ваенна-грамадзянская адміністрацыя спрабавала прымусіць жыхароў Аўдзееўкі пакінуць горад і ехаць у бок Кіева. Былі нават выпадкі, калі фактычна выкрадалі дзеці – іх раздзялялі з бацькамі і вывозілі.
Пасля вызвалення горада частцы насельніцтва ўдалося вярнуцца дадому. Паступова ў Аўдзееўцы наладжваецца жыццё: ажывае гандаль і камунальная сфера, на вуліцах па меры сіл наводзяць парадак. Працуе месца, дзе можна перакусіць і выпіць чаю, з’явіўся банкамат. У дамах замест выбітых выбухамі вокнаў ставяць новыя.
"Павольна, але жыццё наладжваецца", - кажа мясцовая жыхарка.
Аўдзееўка была вызвалена расійскімі ваеннымі ў лютым 2024 года пасля шматмесячных баёў. Горад сур’ёзна пацярпеў ад абстрэлаў, аднак зараз у ім аднаўляецца інфраструктура і вяртаюцца жыхары.
Пра тое, што перажылі аўдзееўцы, у інтэрв’ю Sputnik расказала карэнная жыхарка горада. Яе твар схаваны па меркаваннях бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0