Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Красовер Lada Azimut прадэманстравалі на "Иннопроме" ў Мінску

© Sputnik / Александр ЖибульКрасовер Lada Azimut прадэманстравалі на "Иннопроме" ў Мінску
Красовер Lada Azimut прадэманстравалі на Иннопроме ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2026
Падпісацца
Аўтамабіль нядаўна запусцілі ў серыйную вытворчасць у Расіі, машына абсталявана опцыямі, якія ўпершыню выкарыстоўваюцца на мадэлях Lada.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Расійскі аўтавытворца "АвтоВАЗ" прадэманстраваў свой новы красовер Lada Azimut на міжнароднай прамысловай выставе "Иннопром. Беларусь" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Новы расійскі красовер запусцілі на мінулым тыдні ў серыйную вытворчасць. Ён пабудаваны на мадыфікаванай платформе Lada Vesta і будзе аснашчацца 1,6-літровым (120 к. с.) і 1,8-літровым (132 к. с.) рухавікамі з механікай або варыятарам, а таксама 150-моцным турбаматорам са скрынкай аўтамат у перспектыве.
© Sputnik / Александр ЖибульКрасовер Lada Azimut прадэманстравалі на "Иннопроме" ў Мінску
Выставка Иннопром. Беларусь открылась в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2026
Дарожны прасвет новага красовера складае звыш 200 мм, ёсць панарамны дах з люкам, электрапрывад дзвярэй багажніка. Аўто абсталявана сістэмай мультымедыя з дысплеем 10 цаль, бесправадной зарадкай смартфона, камерай кругавога агляду.
© Sputnik / Александр ЖибульКрасовер Lada Azimut прадэманстравалі на "Иннопроме" ў Мінску
Кроссовер Lada Azimut показали на Иннопроме в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2026
Цану на дадзеную мадэль у Беларусі карэспандэнту Sputnik не агучылі, як і тое, калі Lada Azimut з’явіцца ў продажы ў рэспубліцы. Раней у кампаніі таксама паведамлялі, што продажы мадэлі ў РФ пачнуцца ў чацвёртым квартале гэтага года. Напэўна, тым часам аўто варта чакаць і ў Беларусі.
© Sputnik / Александр ЖибульКрасовер Lada Azimut прадэманстравалі на "Иннопроме" ў Мінску
Кроссовер Lada Azimut показали на Иннопроме в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2026
Міжнародная прамысловая выстава "Иннопром. Беларусь" праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры Belexpo і працягнецца да 2 кастрычніка.
Агульная плошча экспазіцыі выставы перавышае 20 тыс кв. м, у тым ліку пляцоўка пад адкрытым небам для дэманстрацыі буйнагабарытнай тэхнікі. У выставе бяруць удзел дэлегацыі з Камбоджы, Ірана, Нікарагуа, Зімбабвэ, Кубы, М’янмы і Венесуэлы. Свой удзел пацвердзілі таксама 35 рэгіёнаў Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
3D-прынтар RusMelt 150M - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Першы расійска-беларускі 3D-прынтар паказалі на "Иннопроме"
Стужка навiн
0