Лукашэнка зацвердзіў паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2026
Падпісацца
Для дасягнення абазначаных арыенціраў кіраўнік прэзідэнт даручыў Саўміну на працягу двух месяцаў зацвердзіць план сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №342, якім зацверджаны важнейшыя паказчыкі і параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год, паведамляецца ў Telegram-канале "Пул Першага".
"Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнага эканамічнага росту і якаснага сацыяльнага развіцця краіны", - гаворыцца ў паведамленні.
Так, згодна з указам, рост валавога ўнутранага прадукту вызначаны на будучы год на ўзроўні 101,9% да ўзроўню 2026-га. Для дасягнення гэтага паказчыка плануецца паскорыць інвестыцыйныя праграмы з нарошчваннем інвестыцый у асноўны капітал на 3,1%. Гэта таксама дасць магчымасць забяспечыць рост у вытворчым сектары эканомікі.
"Павелічэнню экспартных продажаў тавараў і паслуг на 2,9% будзе садзейнічаць шырокая геаграфія знешнегандлёвых кантактаў і пашырэнне супрацоўніцтва з апорнымі кропкамі ў КНР і краінах далёкай дугі, у РФ і СНД", - адзначаецца ў Telegram-канале.
Акрамя таго, паспяховая рэалізацыя інвестыцыйных, вытворчых і экспартных планаў дасць магчымасць забяспечыць у 2027 годзе прырост рэальных грашовых даходаў насельніцтва на 3%.
Для Нацыянальнага банка і ўрада ўстанаўліваецца мэтавая задача па абмежаванні інфляцыі на ўзроўні, які не перавышае 6%.
Для дасягнення абазначаных арыенціраў кіраўнік дзяржавы даручыў Саўміну на працягу двух месяцаў зацвердзіць план сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будынак Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2026
ЕАБР: эканоміку Беларусі падтрымлівае спажывецкі попыт
Стужка навiн
0