Пуцін возьме ўдзел у пасяджэнні Міжнароднага клуба "Валдай"

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Уладзімір Пуцін на пасяджэнні дыскусійнага клуба "Валдай"
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін на пасяджэнні дыскусійнага клуба Валдай - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2026
Падпісацца
Выступленні расійскага лідара на пляцоўцы клуба "Валдай" традыцыйна прыцягваюць увагу міжнароднай экспертнай супольнасці.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін будзе ўдзельнічаць у пленарнай сесіі пасяджэння Міжнароднага клуба "Валдай".
"1 кастрычніка Уладзімір Пуцін возьме ўдзел у пленарнай сесіі XXIII штогадовага пасяджэння Міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай"", - паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Тэмай пасяджэння будзе "Адказнасць за будучыню: межы магчымага ці магчымасці без мяжы?", паведамілі ў Крамлі.
Пуцін традыцыйна прымае ўдзел у пасяджэнні клуба "Валдай", выступленні расійскага лідара на гэтай міжнароднай дыскусійнай пляцоўцы заўсёды прыцягваюць увагу міжнароднай экспертнай супольнасці.
Пуцін у сваіх выступленнях традыцыйна выказваецца па ключавых пытаннях знешняй і ўнутранай палітыкі.
Папярэдняе пасяджэнне клуба "Валдай" прайшло ў кастрычніку мінулага года, тады расійскі лідар зрабіў шэраг гучных заяў, у тым ліку і па ўкраінскім канфлікце. Ён, у прыватнасці, заявіў, што ўкраінская трагедыя з’яўляецца болем для ўкраінскіх і расійскіх грамадзян.
"Страшны прыклад і ўкраінская трагедыя. Гэта боль для ўкраінцаў і для рускіх, для ўсіх нас", - сказаў Пуцін.
Клуб "Валдай" быў створаны ў 2004 годзе, тады пасяджэнне прайшло ў Вялікім Ноўгарадзе, недалёка ад возера Валдай. Адсюль і назва гэтай прэстыжнай міжнароднай дыкусійнай пляцоўкі.
За больш, чым 20 гадоў існавання клуба, у "Валдаі" бралі ўдзел амаль 10 тыс вучоных, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў з усяго свету.
У рамках клуба праходзяць Азіяцкая, Афрыканская, Цэнтральнаазіяцкая, Блізкаўсходняя, ​​Расійска-кітайская канферэнцыі, а сесіі Клуба праводзяць у рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму і Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Першае пленарнае пасяджэнне Дзярждумы РФ дзявятага склікання пры ўдзеле прэзідэнта Уладзіміра Пуціна - Sputnik Беларусь, 1920, 30.09.2026
Выбары ў Дзяржаўную думу
Пуцін: Расія не можа "кленчыць падачкі", ёй гэта і не трэба
Стужка навiн
0