https://bel.sputnik.by/20261001/drazdzenka-ab-tavaraabarotse-lenvoblasts--belarus-vazhny-novyya-napramk-1111358894.html
Драздзенка аб тавараабароце Ленвобласці і Беларусі: важны новыя напрамкі
Драздзенка аб тавараабароце Ленвобласці і Беларусі: важны новыя напрамкі
Sputnik Беларусь
Ленінградская вобласць Расіі і Беларусь нарошчваюць узаемны тавараабарот і запускаюць новыя перспектыўныя праекты. 01.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-01T21:23+0300
2026-10-01T21:23+0300
2026-10-01T21:23+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр драздзенка
ленінградская вобласць
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
"иннопром"
выстава
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/01/1111353842_0:0:2560:1441_1920x0_80_0_0_7c2df1b2d8812161b89b83944293b2f7.jpg
Гэтымі днямі ў беларускай сталіцы праходзіць другая міжнародная выстава "Иннопром. Беларусь". Удзельнікамі выставы, у тым ліку, сталі прадстаўнікі 35 рэгіёнаў Расіі, у Мінск прыехала і дэлегацыя Ленінградскай вобласці.Аб тым, як развіваецца супрацоўніцтве рэспублікі і Ленвобласці, аб ключавых крытэрыях росту тавараабароту і аб перспектывах узаемнага турызму расказаў у інтэрв’ю Sputnik на палях "Иннопром. Беларусь" губернатар гэтага расійскага рэгіёна Аляксандр Драздзенка.Газіфікацыя, ЖКГ і лясная гаспадарка– У нас лічба агульнага тавараабароту дасягнула больш за мільярд долараў ЗША. Гэта задача, якую ставілі перад намі прэзідэнты. У гэтым годзе мы расцем на 8,1%. Гэта нядрэнна, таму што мы і так дастаткова моцна раслі апошнія гады. Цяпер мы пачынаем расці за кошт таго, што выводзім на сумесныя рынкі новыя прадпрыемствы і працуем па новых напрамках.Гэта значыць, у нас ужо ёсць існуючыя напрамкі – гэта аграпрамысловы комплекс, гэта пастаўка беларускай тэхнікі, у тым ліку дарожнай тэхнікі. Гэта пытанні, звязаныя з будаўніцтвам.У мінулым годзе пачалі новую тэму – у нас цяпер беларускія кампаніі працуюць на газіфікацыі Ленінградскай вобласці. Няпросты быў праект, але ён адбыўся.У гэтым годзе мы пачалі працаваць у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта датычыцца прыбораў уліку цеплавой энергіі, прымянення сучасных лічбавых тэхналогій у ЖКГ. І агульны аб’ём па кантрактах толькі сёлета ўжо склаў паўмільярда расійскіх рублёў.Наступны напрамак, па якім мы пойдзем, – гэта магчымасць прыцягнення беларускай тэхнікі ў рамках праграмы "Чистые леса Ленинградской области". Гэта праграма, якую мы зацвердзілі да 2035 года, на 10 гадоў. Яе мэтай з’яўляецца прывядзенне ў парадак нашых лясоў, вызваленне іх ад сухастою, ад хворых дрэў. Таксама яна прадугледжвае сучасныя сістэмы лічбавага ўліку лесу – дзе здаровы лес, дзе хворы, дзе перадхворы. Гэта змена ўвогуле падыходу да працы з лесам, аж да стварэння асобнай дзяржаўнай кампаніі па доглядзе за ім. І вось тут, якраз, мы прыцягваем вопыт беларускага боку, і, у тым ліку, будзем закупляць беларускую тэхніку для гэтых мэт.Новыя прадпрыемствы– Плюс мы паказваем свае сучасныя прадпрыемствы, і ў кожны наш прыезд на сумесную камісію, а ў гэтым годзе, літаральна ўчора, ужо адбылося 14-е пасяджэнне сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Ленінградскай вобласцю, мы прадстаўляем новыя кампаніі, прапануем новае супрацоўніцтва.Учора, да прыкладу, Охцінскі механічны завод паведамляў аб перспектывах супрацоўніцтва. Гэта сучасныя вакуумныя машыны для камунальнай гаспадаркі, для спецыялізаваных прадпрыемстваў, у тым ліку для небяспечных прадпрыемстваў. Гэта ўсё, што звязана з вакуумнай ачысткай глею, іншых вод спецыяльных. Вельмі цікавы напрамак. Мы толькі што правялі перагаворы з нашай кампаніяй "АСС" – гэта кампанія, якая вырабляе халадзільнае абсталяванне, у тым ліку новае сучаснае халадзільнае абсталяванне прамысловае, што немалаважна.У той жа час, зараз былі на стэндзе "Магілёўліфтмаша", глядзелі сістэму абеззаражвання, кандыцыяніравання, дэзінфекцыі ў ліфтах, што запатрабавана для бальніц, дзіцячых устаноў, перынатальных цэнтраў.Новыя напрамкі – лакаматыў росту тавараабароту– Гэта значыць, мы кожны раз глядзім новыя напрамкі, па якіх нам трэба развівацца. Чаму? Бо нарошчваць тавараабарот толькі за кошт змены цэн і з тымі партнёрамі, якія ўжо ёсць, гэта складана. І, думаю, што калі мы гэтыя тэмпы прыцягнення і з расійскага, і з беларускага боку новых партнёраў у наша супрацоўніцтва захаваем, то, вядома, будзем рухацца дастаткова паспяхова.Па крайняй меры, тады рост тавараабароту хаця б ад 7 да 10% у год будзе рэальным. Безумоўна, нам трэба нарошчваць аб’ёмы ўзаемных паставак тавараў, работ, паслуг, тэхналогій, гэта значыць усяго таго, што кладзецца ў аснову ўзаемнага росту тавараабароту.Турыстычныя праекты– Дарэчы, сюды ж добра заходзяць і турыстычныя праекты. Мы, напрыклад, абмяркоўвалі два такія цікавыя турыстычныя праекты. Першы – гэта прамысловы турызм. Нашы рабяты праводзілі на "Камунарцы" сустрэчу па прамысловым турызме, калі на прадпрыемстве праходзяць экскурсіі, пачынаючы з музея і заканчваючы тэхналогіямі – усё гэта паказваюць і расказваюць.Сёння і беларускі бок гэта развівае, і мы развіваем. І вось дамовіліся, каб рабіць сустрэчныя плыні менавіта па прамысловым турызме.А другое – гэта экалагічны турызм. Мы ў сябе ў Ленінградскай вобласці рэалізавалі вялікі праект, мы яго пяць гадоў паслядоўна рэалізоўвалі, ён называецца "Тропа 47". Гэта калі можа прыйсці чалавек з рукзачком і пешшу ці на веласіпедзе пабываць ва ўнікальных прыродных месцах, у тым ліку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, у запаведніках – там, куды проста так не пусцілі б, паколькі ёсць абмежаванні. Але ствараецца спецыяльная сцежка з драўляным насцілам над расліннасцю рэдкай, з назіральнай пляцоўкай, адкуль можна назіраць за жывёламі. Гэта спецыяльныя зоны адпачынку, дзе толькі ў пэўным месцы можна, напрыклад, развесці вогнішча.І людзей, якім гэты від адпачынку падабаецца, аказваецца, вельмі шмат. Мы за 5 гадоў атрымалі турыстычны паток 10 млн чалавек. Уяўляеце, што гэта за лічба? 10 млн чалавек, якія з задавальненнем з рукзаком прыязджаюць і з Масквы, і, зразумела, з Санкт-Пецярбурга, і з іншых рэгіёнаў Расіі.Мы дамовіліся з беларускім бокам, што трэба нам зрабіць скразны экалагічны турызм. Калі чалавеку падабаецца і ён гатоў траціць грошы для таго, каб прайсціся з рукзаком па сцежках, дзесьці заначаваць у нейкіх унікальных умовах, не абавязкова ў атэлі пяцізоркавым, у глэмпінгах, кемпінгах, а бліжэй да прыроды – трэба зрабіць сустрэчныя маршруты. Гэта значыць, паназіралі за прыродай у Ленінградскай вобласці – паехалі паглядзець зубра ў Беларусі.Патрыятычны турызм– У нас ёсць пастаянны абмен дэлегацыямі на ўзроўні моладзі і ветэранаў па патрыятычным турызме. Мы прывозім нашую моладзь на асобныя знакавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Беларусі, у той жа, напрыклад, Брэсцкай крэпасці. Я двойчы там быў напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны.Апошні раз, калі я быў, прысутнічаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, і зразумела, што гэта такое магутнае мерапрыемства. Мы туды заўсёды прывозім нашыя моладзевыя дэлегацыі, заўжды. У той жа час вашы дэлегацыі прыязджаюць да нас на патрыятычную акцыю "Дорога жизни", на "Зеленый пояс Славы" (мемарыяльны комплекс, створаны на межах абароны Ленінграда ў гады ВАВ. - Sputnik). Ёсць сустрэчныя плыні.Санаторна-курортнае лячэнне і датацыі– Плюс мы зараз пачынаем працаваць з вамі па санаторна-курортным лячэнні. Прычым у рамках менавіта датацый праз сацстрах. У нас цяпер гэта адзіная служба – сацстрах і пенсіённы фонд. І мы туды яшчэ дадаем абласное суфінансаванне. Пакуль толькі-толькі пачынаем патокі выбудоўваць, але гэтая тэма ўжо цікавая.У нас карпаратыўны турызм развіваецца. Напрыклад, наша Ленінградская атамная станцыя ў Сасновым Бары мае доўгатэрміновыя кантракты з вашымі турыстычнымі кампаніямі. Ёсць прамыя зносіны, і работнікі нашай сасноваборскай атамнай станцыі рэгулярна выязджаюць у Беларусь на адпачынак, і нават, па-мойму, два разы на год тут праводзяць вялікія карпаратыўныя мерапрыемствы. Ёсць вось такія схемы, яны дзейнічаюць.Вядома, самая ідэальная схема, якая не датуецца, калі людзям цікава, яны гатовы плаціць грошы, яны гатовы прыязджаць. Але ўлічваючы, што, напрыклад, сёння вельмі развіта сістэма менавіта санаторна-курортнага лячэння, вядома, гэтая тэма заўсёды на ўзроўні сацыяльнага страхавання датавалася, і дзякуй Богу.Я вось нават учора прыводзіў прыклад, наколькі ў нас расце попыт на санаторна-курортнае лячэнне ў Беларусі. Супрацоўнікі, хто выязджае за межы Ленінградскай вобласці, яны мусяць пісаць заяву. Я бачу, як шмат супрацоўнікаў, і нават ва ўрадзе, выязджаюць, і пішуць мэту – санаторна-курортнае лячэнне ў Беларусі, санаторна-курортнае лячэнне ў Беларусі… Значыць, гэта запатрабавана, гэта класна. Мне здаецца, гэта таксама вельмі добры напрамак для падтрымання тавараабароту. Гэта таксама ідзе ў залік.Галоўнае – рухацца– Безумоўна, тым для супрацоўніцтва шмат. Галоўнае, каб мы ўвесь час рухаліся. І, што вельмі важна, мы ўжо адышлі ад проста падпісання пагадненняў з нашымі рэгіёнамі-партнёрамі.У нас, вось, ёсць пагадненне, і мы ўжо лічым, што яно канстантнае, як статут ці канстытуцыя. А далей мы на два-тры гады распрацоўваем дарожныя карты, дзе прапісваюцца ўсе этапы супрацоўніцтва па розных напрамках. І ў кожнага этапу, у кожнага пункта ёсць сваё прозвішча. Гэта значыць, той, хто адказны з расійскага боку і з беларускага боку за рэалізацыю гэтага пагаднення.Дадзеная схема, дарожныя карты, выдатна працуе. І мы раз на год збіраемся на міжурадавую камісію і аналізуем, як і які рэгіён з беларускага боку і Ленінградская вобласць выконваюць гэтую дарожную карту.Літаральна ўчора мы абнавілі такія дарожныя карты з Брэсцкай і Мінскай абласцямі. Сёння мы будзем ужо абмяркоўваць агульныя параметры з Гомельскай вобласцю. Гэта значыць, гэта такая канкрэтная праца, і вынік зноў-такі паўплывае на рост тавараабароту.Баланс у тавараабароце – гэта важна– Вельмі важны баланс. Я сёння ўжо казаў вашым калегам, што ў нас у супрацоўніцтве практычна ідэальны баланс. Пра гэта ўчора і Мікалай Генадзевіч Снапкоў казаў, першы віцэ-прэм’ер Беларусі.У нас экспарт і імпарт, ён прыкладна аднолькавы. Ну, недзе, можа быць, там 51% на 49%, ці бывае 53% на 47% у адзін ці ў другі бок па гадах выскачыць, але гэта невялікая розніца. А гэта значыць, што партнёрства ўзаемавыгаднае. Заўсёды пачынае напружвацца адзін з бакоў, дзе, напрыклад, экспарт вышэйшы за імпарт. І той, хто імпартуе, ён кажа, ну як жа так, вы мне больш прывозіце, а ў нас менш купляеце, ці наадварот, – крыўдуе.А тут, калі такі баланс ідзе, ён, вядома, стварае моцную аснову для супрацоўніцтва.Беларуская тэхніка і мультыбрэндавы сэрвісны цэнтр– Хачу сказаць яшчэ аб адным цікавым напрамку супрацоўніцтва – стварэнні ў Ленінградскай вобласці сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні беларускай тэхнікі.Мы выйшлі на падпісанне пагаднення па будаўніцтве ў Гатчыне. Мы вылучылі 2,4 га зямлі. Якарным будзе "Амкадор", але гэта будзе мультыбрэндавы сэрвісны цэнтр, таму што мы адзін з нямногіх рэгіёнаў, дзе датуецца купля беларускай тэхнікі. Калі наш фермер ці прадпрыемства купляе трактар, мы датуем 30% кошту, камбайн – 40%, складаную тэхніку – да 50%. Але ўбачылі, што патрэбна сэрвіснае абслугоўванне.У мінулым годзе мы пабывалі на "Иннопроме", купілі цяжкую дарожную тэхніку. Умовы няпростыя зімой, і трэба яе трымаць – дробны рамонт рабіць, пэўныя замены дэталей вырабляць, якія зношваюцца. І мы зразумелі, што без сервіснага цэнтра вельмі складана. Таму дамовіліся з беларускім бокам – у рамках учарашняга 14-га пасяджэння камісіі прынята рашэнне такі сэрвісны цэнтр будаваць. Базавым, якарным будзе "Амкадор", але будуць прысутнічаць МАЗ, і іншыя кампаніі Беларусі. Цэнтр патрэбен.Цяпер "Амкадор" пачынае праектаваць. Думаю, у найбліжэйшыя два гады ён з’явіцца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261001/tavaraabarot-belarus--branskay-voblasts-vyras-za-pershae-pagoddze-2026-ga-1111347138.html
ленінградская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/01/1111353842_0:0:2560:1920_1920x0_80_0_0_95cb67d7734447fd92d6acfbf3a85e7c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр драздзенка, ленінградская вобласць, саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, "иннопром", выстава, палітыка, эканоміка, грамадства, турызм, інтэрв'ю, тавараабарот
аляксандр драздзенка, ленінградская вобласць, саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, "иннопром", выстава, палітыка, эканоміка, грамадства, турызм, інтэрв'ю, тавараабарот
Гэтымі днямі ў беларускай сталіцы праходзіць другая міжнародная выстава "Иннопром. Беларусь". Удзельнікамі выставы, у тым ліку, сталі прадстаўнікі 35 рэгіёнаў Расіі, у Мінск прыехала і дэлегацыя Ленінградскай вобласці.
Аб тым, як развіваецца супрацоўніцтве рэспублікі і Ленвобласці, аб ключавых крытэрыях росту тавараабароту і аб перспектывах узаемнага турызму расказаў у інтэрв’ю Sputnik на палях "Иннопром. Беларусь" губернатар гэтага расійскага рэгіёна Аляксандр Драздзенка.
Газіфікацыя, ЖКГ і лясная гаспадарка
– У нас лічба агульнага тавараабароту дасягнула больш за мільярд долараў ЗША. Гэта задача, якую ставілі перад намі прэзідэнты. У гэтым годзе мы расцем на 8,1%. Гэта нядрэнна, таму што мы і так дастаткова моцна раслі апошнія гады. Цяпер мы пачынаем расці за кошт таго, што выводзім на сумесныя рынкі новыя прадпрыемствы і працуем па новых напрамках.
Гэта значыць, у нас ужо ёсць існуючыя напрамкі – гэта аграпрамысловы комплекс, гэта пастаўка беларускай тэхнікі, у тым ліку дарожнай тэхнікі. Гэта пытанні, звязаныя з будаўніцтвам.
У мінулым годзе пачалі новую тэму – у нас цяпер беларускія кампаніі працуюць на газіфікацыі Ленінградскай вобласці. Няпросты быў праект, але ён адбыўся.
У гэтым годзе мы пачалі працаваць у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта датычыцца прыбораў уліку цеплавой энергіі, прымянення сучасных лічбавых тэхналогій у ЖКГ. І агульны аб’ём па кантрактах толькі сёлета ўжо склаў паўмільярда расійскіх рублёў.
Наступны напрамак, па якім мы пойдзем, – гэта магчымасць прыцягнення беларускай тэхнікі ў рамках праграмы "Чистые леса Ленинградской области". Гэта праграма, якую мы зацвердзілі да 2035 года, на 10 гадоў. Яе мэтай з’яўляецца прывядзенне ў парадак нашых лясоў, вызваленне іх ад сухастою, ад хворых дрэў. Таксама яна прадугледжвае сучасныя сістэмы лічбавага ўліку лесу – дзе здаровы лес, дзе хворы, дзе перадхворы. Гэта змена ўвогуле падыходу да працы з лесам, аж да стварэння асобнай дзяржаўнай кампаніі па доглядзе за ім. І вось тут, якраз, мы прыцягваем вопыт беларускага боку, і, у тым ліку, будзем закупляць беларускую тэхніку для гэтых мэт.
– Плюс мы паказваем свае сучасныя прадпрыемствы, і ў кожны наш прыезд на сумесную камісію, а ў гэтым годзе, літаральна ўчора, ужо адбылося 14-е пасяджэнне сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Ленінградскай вобласцю, мы прадстаўляем новыя кампаніі, прапануем новае супрацоўніцтва.
Учора, да прыкладу, Охцінскі механічны завод паведамляў аб перспектывах супрацоўніцтва. Гэта сучасныя вакуумныя машыны для камунальнай гаспадаркі, для спецыялізаваных прадпрыемстваў, у тым ліку для небяспечных прадпрыемстваў. Гэта ўсё, што звязана з вакуумнай ачысткай глею, іншых вод спецыяльных. Вельмі цікавы напрамак. Мы толькі што правялі перагаворы з нашай кампаніяй "АСС" – гэта кампанія, якая вырабляе халадзільнае абсталяванне, у тым ліку новае сучаснае халадзільнае абсталяванне прамысловае, што немалаважна.
У той жа час, зараз былі на стэндзе "Магілёўліфтмаша", глядзелі сістэму абеззаражвання, кандыцыяніравання, дэзінфекцыі ў ліфтах, што запатрабавана для бальніц, дзіцячых устаноў, перынатальных цэнтраў.
Новыя напрамкі – лакаматыў росту тавараабароту
– Гэта значыць, мы кожны раз глядзім новыя напрамкі, па якіх нам трэба развівацца. Чаму? Бо нарошчваць тавараабарот толькі за кошт змены цэн і з тымі партнёрамі, якія ўжо ёсць, гэта складана. І, думаю, што калі мы гэтыя тэмпы прыцягнення і з расійскага, і з беларускага боку новых партнёраў у наша супрацоўніцтва захаваем, то, вядома, будзем рухацца дастаткова паспяхова.
Па крайняй меры, тады рост тавараабароту хаця б ад 7 да 10% у год будзе рэальным. Безумоўна, нам трэба нарошчваць аб’ёмы ўзаемных паставак тавараў, работ, паслуг, тэхналогій, гэта значыць усяго таго, што кладзецца ў аснову ўзаемнага росту тавараабароту.
– Дарэчы, сюды ж добра заходзяць і турыстычныя праекты. Мы, напрыклад, абмяркоўвалі два такія цікавыя турыстычныя праекты. Першы – гэта прамысловы турызм. Нашы рабяты праводзілі на "Камунарцы" сустрэчу па прамысловым турызме, калі на прадпрыемстве праходзяць экскурсіі, пачынаючы з музея і заканчваючы тэхналогіямі – усё гэта паказваюць і расказваюць.
Сёння і беларускі бок гэта развівае, і мы развіваем. І вось дамовіліся, каб рабіць сустрэчныя плыні менавіта па прамысловым турызме.
А другое – гэта экалагічны турызм. Мы ў сябе ў Ленінградскай вобласці рэалізавалі вялікі праект, мы яго пяць гадоў паслядоўна рэалізоўвалі, ён называецца "Тропа 47". Гэта калі можа прыйсці чалавек з рукзачком і пешшу ці на веласіпедзе пабываць ва ўнікальных прыродных месцах, у тым ліку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, у запаведніках – там, куды проста так не пусцілі б, паколькі ёсць абмежаванні. Але ствараецца спецыяльная сцежка з драўляным насцілам над расліннасцю рэдкай, з назіральнай пляцоўкай, адкуль можна назіраць за жывёламі. Гэта спецыяльныя зоны адпачынку, дзе толькі ў пэўным месцы можна, напрыклад, развесці вогнішча.
І людзей, якім гэты від адпачынку падабаецца, аказваецца, вельмі шмат. Мы за 5 гадоў атрымалі турыстычны паток 10 млн чалавек. Уяўляеце, што гэта за лічба? 10 млн чалавек, якія з задавальненнем з рукзаком прыязджаюць і з Масквы, і, зразумела, з Санкт-Пецярбурга, і з іншых рэгіёнаў Расіі.
Мы дамовіліся з беларускім бокам, што трэба нам зрабіць скразны экалагічны турызм. Калі чалавеку падабаецца і ён гатоў траціць грошы для таго, каб прайсціся з рукзаком па сцежках, дзесьці заначаваць у нейкіх унікальных умовах, не абавязкова ў атэлі пяцізоркавым, у глэмпінгах, кемпінгах, а бліжэй да прыроды – трэба зрабіць сустрэчныя маршруты. Гэта значыць, паназіралі за прыродай у Ленінградскай вобласці – паехалі паглядзець зубра ў Беларусі.
– У нас ёсць пастаянны абмен дэлегацыямі на ўзроўні моладзі і ветэранаў па патрыятычным турызме. Мы прывозім нашую моладзь на асобныя знакавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Беларусі, у той жа, напрыклад, Брэсцкай крэпасці. Я двойчы там быў напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Апошні раз, калі я быў, прысутнічаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, і зразумела, што гэта такое магутнае мерапрыемства. Мы туды заўсёды прывозім нашыя моладзевыя дэлегацыі, заўжды. У той жа час вашы дэлегацыі прыязджаюць да нас на патрыятычную акцыю "Дорога жизни", на "Зеленый пояс Славы" (мемарыяльны комплекс, створаны на межах абароны Ленінграда ў гады ВАВ. - Sputnik). Ёсць сустрэчныя плыні.
Санаторна-курортнае лячэнне і датацыі
– Плюс мы зараз пачынаем працаваць з вамі па санаторна-курортным лячэнні. Прычым у рамках менавіта датацый праз сацстрах. У нас цяпер гэта адзіная служба – сацстрах і пенсіённы фонд. І мы туды яшчэ дадаем абласное суфінансаванне. Пакуль толькі-толькі пачынаем патокі выбудоўваць, але гэтая тэма ўжо цікавая.
У нас карпаратыўны турызм развіваецца. Напрыклад, наша Ленінградская атамная станцыя ў Сасновым Бары мае доўгатэрміновыя кантракты з вашымі турыстычнымі кампаніямі. Ёсць прамыя зносіны, і работнікі нашай сасноваборскай атамнай станцыі рэгулярна выязджаюць у Беларусь на адпачынак, і нават, па-мойму, два разы на год тут праводзяць вялікія карпаратыўныя мерапрыемствы. Ёсць вось такія схемы, яны дзейнічаюць.
Вядома, самая ідэальная схема, якая не датуецца, калі людзям цікава, яны гатовы плаціць грошы, яны гатовы прыязджаць. Але ўлічваючы, што, напрыклад, сёння вельмі развіта сістэма менавіта санаторна-курортнага лячэння, вядома, гэтая тэма заўсёды на ўзроўні сацыяльнага страхавання датавалася, і дзякуй Богу.
Я вось нават учора прыводзіў прыклад, наколькі ў нас расце попыт на санаторна-курортнае лячэнне ў Беларусі. Супрацоўнікі, хто выязджае за межы Ленінградскай вобласці, яны мусяць пісаць заяву. Я бачу, як шмат супрацоўнікаў, і нават ва ўрадзе, выязджаюць, і пішуць мэту – санаторна-курортнае лячэнне ў Беларусі, санаторна-курортнае лячэнне ў Беларусі… Значыць, гэта запатрабавана, гэта класна. Мне здаецца, гэта таксама вельмі добры напрамак для падтрымання тавараабароту. Гэта таксама ідзе ў залік.
– Безумоўна, тым для супрацоўніцтва шмат. Галоўнае, каб мы ўвесь час рухаліся. І, што вельмі важна, мы ўжо адышлі ад проста падпісання пагадненняў з нашымі рэгіёнамі-партнёрамі.
У нас, вось, ёсць пагадненне, і мы ўжо лічым, што яно канстантнае, як статут ці канстытуцыя. А далей мы на два-тры гады распрацоўваем дарожныя карты, дзе прапісваюцца ўсе этапы супрацоўніцтва па розных напрамках. І ў кожнага этапу, у кожнага пункта ёсць сваё прозвішча. Гэта значыць, той, хто адказны з расійскага боку і з беларускага боку за рэалізацыю гэтага пагаднення.
Дадзеная схема, дарожныя карты, выдатна працуе. І мы раз на год збіраемся на міжурадавую камісію і аналізуем, як і які рэгіён з беларускага боку і Ленінградская вобласць выконваюць гэтую дарожную карту.
Літаральна ўчора мы абнавілі такія дарожныя карты з Брэсцкай і Мінскай абласцямі. Сёння мы будзем ужо абмяркоўваць агульныя параметры з Гомельскай вобласцю. Гэта значыць, гэта такая канкрэтная праца, і вынік зноў-такі паўплывае на рост тавараабароту.
Баланс у тавараабароце – гэта важна
– Вельмі важны баланс. Я сёння ўжо казаў вашым калегам, што ў нас у супрацоўніцтве практычна ідэальны баланс. Пра гэта ўчора і Мікалай Генадзевіч Снапкоў казаў, першы віцэ-прэм’ер Беларусі.
У нас экспарт і імпарт, ён прыкладна аднолькавы. Ну, недзе, можа быць, там 51% на 49%, ці бывае 53% на 47% у адзін ці ў другі бок па гадах выскачыць, але гэта невялікая розніца. А гэта значыць, што партнёрства ўзаемавыгаднае. Заўсёды пачынае напружвацца адзін з бакоў, дзе, напрыклад, экспарт вышэйшы за імпарт. І той, хто імпартуе, ён кажа, ну як жа так, вы мне больш прывозіце, а ў нас менш купляеце, ці наадварот, – крыўдуе.
А тут, калі такі баланс ідзе, ён, вядома, стварае моцную аснову для супрацоўніцтва.
Беларуская тэхніка і мультыбрэндавы сэрвісны цэнтр
– Хачу сказаць яшчэ аб адным цікавым напрамку супрацоўніцтва – стварэнні ў Ленінградскай вобласці сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні беларускай тэхнікі.
Мы выйшлі на падпісанне пагаднення па будаўніцтве ў Гатчыне. Мы вылучылі 2,4 га зямлі. Якарным будзе "Амкадор", але гэта будзе мультыбрэндавы сэрвісны цэнтр, таму што мы адзін з нямногіх рэгіёнаў, дзе датуецца купля беларускай тэхнікі. Калі наш фермер ці прадпрыемства купляе трактар, мы датуем 30% кошту, камбайн – 40%, складаную тэхніку – да 50%. Але ўбачылі, што патрэбна сэрвіснае абслугоўванне.
У мінулым годзе мы пабывалі на "Иннопроме", купілі цяжкую дарожную тэхніку. Умовы няпростыя зімой, і трэба яе трымаць – дробны рамонт рабіць, пэўныя замены дэталей вырабляць, якія зношваюцца. І мы зразумелі, што без сервіснага цэнтра вельмі складана. Таму дамовіліся з беларускім бокам – у рамках учарашняга 14-га пасяджэння камісіі прынята рашэнне такі сэрвісны цэнтр будаваць. Базавым, якарным будзе "Амкадор", але будуць прысутнічаць МАЗ, і іншыя кампаніі Беларусі. Цэнтр патрэбен.
Цяпер "Амкадор" пачынае праектаваць. Думаю, у найбліжэйшыя два гады ён з’явіцца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"