Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Хуткасць цягнікоў з Мінска ў Маскву вырасце да 400 км за гадзіну

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкХуткасны цягнік "Ласточка" з Мінска ў Маскву
Хуткасны цягнік Ласточка з Мінска ў Маскву - Sputnik Беларусь, 1920, 01.10.2026
Падпісацца
Беларускі і расійскі бакі падпісалі мемарандум аб будаўніцтве высакахуткаснай магістралі паміж дзвюма сталіцамі.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Паездка па высакахуткаснай чыгуначнай магістралі з Масквы ў Мінск у будучыні можа скараціцца да трох гадзін, паведаміў журналістам міністр транспарта РФ Андрэй Мікіцін, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Праз Смаленск да Мінска (пройдзе маршрут. - Sputnik)", - сказаў Мікіцін. Міністр растлумачыў, што працягласць трасы складзе 700 км, а хуткасць цягнікоў – да 400 км/гадз. Прагнозны пасажырапаток – да 5,8 млн чалавек у год.
Кіраўнікі мінтрансаў Беларусі і Расіі падпісалі мемарандум аб гэтым праекце па выніках пасяджэння Саюзнага Саўміна ў Мінску ў чацвер.
"Расійскія чыгункі разам з чыгункамі Беларусі будуць займацца гэтым пытаннем, вызначаць ужо дакладную трасіроўку маршруту, ну і, адпаведна, рабіць разлікі (цэны праекта. - Sputnik)", - сказаў Мікіцін.
Пры будаўніцтве будзе ўлічвацца вопыт стварэння аналагічнай магістралі Масква – Санкт-Пецярбург. Дакладныя тэрміны будаўніцтва на мінскім напрамку пакуль невядомы – неабходна вырашыць яшчэ шэраг тэхнічных пытанняў, у тым ліку звязаных з праектаваннем. Больш дакладная карціна будзе пасля падпісання адпаведнага Дэкрэта Саюзнай дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Трансгранічны цягнік - Sputnik Беларусь, 1920, 01.10.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Трансгранічныя цягнікі з Пскоўшчыны на Віцебшчыну пусцяць у 2027-м
Стужка навiн
0