https://bel.sputnik.by/20261001/tramp-prygraz-razbambts-ran-1111318607.html
Трамп прыгразіў разбамбіць Іран
Трамп прыгразіў разбамбіць Іран
Sputnik Беларусь
Гаспадар Белага дома не выключае аднаўленне ўдараў па іранскай тэрыторыі на бліжэйшых выхадных. 01.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-01T10:27+0300
2026-10-01T10:27+0300
2026-10-01T10:27+0300
канфлікт на блізкім усходзе
зша
іран
блізкі усход
узброены канфлікт
дональд трамп
навіны
палітыка
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/18/1111101454_0:291:2048:1443_1920x0_80_0_0_adb25d39cc90008457f83e7b1bd7b764.jpg
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў разбамбіць тэрыторыю Ірана, калі пагадненне паміж Вашынгтонам і Тэгеранам не будзе дасягнута, пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме.Журналісты спыталі амерыканскага лідара, як ён плануе заключыць здзелку з Тэгеранам, калі лічыць іранскія ўлады "шалёнымі і ірацыянальнымі партнёрамі".Ён таксама адзначыў, што так ці інакш гэты канфлікт хутка скончыцца.Таксама Трамп не выключае аднаўленне ўдараў па іранскай тэрыторыі на выхадных. Ён завіў, што заўсёды аб гэтым разважае.Кампрамісны планНа мінулым тыдні Тэгеран праз пасрэднікаў перадаў Вашынгтону сямідзённы план. Аднак амерыканскі лідар Дональд Трамп адхіліў гэтую прапанову.Абмеркаванне кампраміснай прапановы Катара, якая прадугледжвала зняцце блакады з Ірана і ўступкі Тэгерана ў ядзернай сферы, прайшло 28 верасня.На сустрэчы прысутнічаў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс, аднак істотнага прасоўвання не адбылося. Вэнс заявіў, што перагаворы зайшлі ў тупік. Паводле яго слоў, Іран выстаўляе патрабаванні, якія ЗША не могуць прыняць. Пры гэтым Вашынгтон мяркуе, што выйграе, таму ЗША няма неабходнасці ісці на кампраміс.ЗША і Ізраіль 28 лютага пачалі наносіць удары па аб’ектах у Іране, на што іранскі бок адказаў сваімі атакамі.У ноч на 18 чэрвеня Тэгеран і Вашынгтон падпісалі мемарандум, які прадугледжваў завяршэнне канфлікту. Менш чым праз месяц сітуацыя зноў абвастрылася і бакі пачалі абменьвацца ўдарамі. На дадзены момант канфлікт застаецца нявырашаным.З-за канфлікту Ірана і ЗША практычна спынілася суднаходства праз Армузскі праліў. Гэта ключавы маршрут паставак на сусветны рынак нафты, нафтапрадуктаў і звадкаванага прыроднага газу. У выніку ў многіх краінах адчувальна выраслі цэны на паліва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260930/sm-zsha-moguts-pachats-buynyya-aperatsy--rane-paslya-lstapadaskkh-vybara-1111274462.html
зша
іран
блізкі усход
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/18/1111101454_0:228:2048:1764_1920x0_80_0_0_0891ee0ce89331956484c835e94a5ce9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зша, іран, блізкі усход, узброены канфлікт, дональд трамп, навіны , палітыка, бяспека, у свеце
зша, іран, блізкі усход, узброены канфлікт, дональд трамп, навіны , палітыка, бяспека, у свеце
Трамп прыгразіў разбамбіць Іран
Гаспадар Белага дома не выключае аднаўленне ўдараў па іранскай тэрыторыі на бліжэйшых выхадных.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў разбамбіць тэрыторыю Ірана, калі пагадненне паміж Вашынгтонам і Тэгеранам не будзе дасягнута, пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме.
Журналісты спыталі амерыканскага лідара, як ён плануе заключыць здзелку з Тэгеранам, калі лічыць іранскія ўлады "шалёнымі і ірацыянальнымі партнёрамі".
"Можа быць, мы іх разбамбім. Мы павінны прыняць гэтае рашэнне. Мы разбамбім іх або заключым здзелку. Час набліжаецца", - адказаў Трамп на пытанне.
Ён таксама адзначыў, што так ці інакш гэты канфлікт хутка скончыцца.
Таксама Трамп не выключае аднаўленне ўдараў па іранскай тэрыторыі на выхадных. Ён завіў, што заўсёды аб гэтым разважае.
На мінулым тыдні Тэгеран праз пасрэднікаў перадаў Вашынгтону сямідзённы план. Аднак амерыканскі лідар Дональд Трамп адхіліў гэтую прапанову.
Абмеркаванне кампраміснай прапановы Катара, якая прадугледжвала зняцце блакады з Ірана і ўступкі Тэгерана ў ядзернай сферы, прайшло 28 верасня.
На сустрэчы прысутнічаў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс, аднак істотнага прасоўвання не адбылося. Вэнс заявіў, што перагаворы зайшлі ў тупік. Паводле яго слоў, Іран выстаўляе патрабаванні, якія ЗША не могуць прыняць. Пры гэтым Вашынгтон мяркуе, што выйграе, таму ЗША няма неабходнасці ісці на кампраміс.
ЗША і Ізраіль 28 лютага пачалі наносіць удары па аб’ектах у Іране, на што іранскі бок адказаў сваімі атакамі.
У ноч на 18 чэрвеня Тэгеран і Вашынгтон падпісалі мемарандум, які прадугледжваў завяршэнне канфлікту. Менш чым праз месяц сітуацыя зноў абвастрылася і бакі пачалі абменьвацца ўдарамі. На дадзены момант канфлікт застаецца нявырашаным.
З-за канфлікту Ірана і ЗША практычна спынілася суднаходства праз Армузскі праліў. Гэта ключавы маршрут паставак на сусветны рынак нафты, нафтапрадуктаў і звадкаванага прыроднага газу. У выніку ў многіх краінах адчувальна выраслі цэны на паліва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"