https://bel.sputnik.by/20261002/kazakhstan-prapanue-zmatsnts-pramyslovae-supratsontstva--eaes-1111389264.html
Казахстан прапануе ўзмацніць прамысловае супрацоўніцтва ў ЕАЭС
Казахстан прапануе ўзмацніць прамысловае супрацоўніцтва ў ЕАЭС
Sputnik Беларусь
Кіраўнік казахстанскага ўрада звярнуў увагу на нераўнамерную дынаміку эканамічнага развіцця дзяржаў Саюза. 02.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-02T15:07+0300
2026-10-02T15:07+0300
2026-10-02T15:07+0300
казахстан
еаэс
беларусь
у беларусі
у свеце
навіны
палітыка
эканоміка
еўразійскі міжурадавы савет (емус)
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/02/1111386148_0:0:3148:1771_1920x0_80_0_0_4bd7e013dddf90ae2a6f90684acdf384.jpg
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі дзяржаў-членаў ЕАЭС у цэлым захоўваюць устойлівасць у гэтым годзе, заявіў прэм’ер-міністр Казахстана Олжас Бекценаў на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС), перадае карэспандэнт Sputnik.Ён звярнуў увагу, што па выніках першага паўгоддзя ВУП ЕАЭС вырас на 1,1% да аналагічнага перыяду 2025 года, тады як годам раней рост складаў 1,8%.У інвестыцыйнай сферы таксама ёсць рознанакіраваныя тэндэнцыі. У першым інвестыцыі ў асноўны капітал у бягучых цэнах павялічыліся на 17% і дасягнулі 244,5 млрд долараў, пры гэтым у рэальным выражэнні іх узровень склаў 92,8% да аналагічнага паказчыка 2025 года.У першым квартале гэтага года аб’ём паслуг у Саюзе вырас павялічыўся на 0,5%, у той час як вытворчасць тавараў скарацілася на 0,7%.На гэтым фоне, упэўнен Бекценаў, асаблівае значэнне набывае падтрыманне інвестыцыйнай і вытворчай актыўнасці, пашырэнне эканамічнай кааперацыі і фарміраванне новых крыніц росту. Таму Казахстан прапануе развіваць наступныя напрамкі.Першы – рэалізацыя транзітнага патэнцыялу. Тут, на думку прэм’ера Казахстана, асабліва актуальная лічбавая трансфармацыя транспартнай галіны.Бекценаў запэўніў, што рэспубліка сістэмна працуе ў гэтым напрамку. Напрыклад, адзіная платформа лагістыкі Smart Cargo забяспечвае электроннае суправаджэнне грузаў і абмен данымі паміж дзяржаўнымі органамі і бізнесам. Укараняюцца і іншыя рашэнні.Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС) у Астане ў маі гэтага года заяўляў, што трэба паскорыць фарміраванне паўнацэннай экасістэмы лічбавых транспартных калідораў Саюза."Прапаную камісіі (ЕЭК. - Sputnik) актывізаваць работу ў гэтым напрамку, а дзяржавам-членам прадоўжыць абмен вопытам і практычнымі рашэннямі ў гэтай сферы", - сказаў прэм’ер Казахстана.Другі важны напрамак, паводле яго слоў, – гэта прамысловасць, якая застаецца адным з ключавых драйвераў эканамічнага росту. Па выніках першага паўгоддзя аб’ём прамысловай прадукцыі ў ЕАЭС склаў 938,6 млрд долараў, павялічыўшыся на 0,7%. У апрацоўчым сектары выпуск дасягнуў 630 млрд долараў супраць 534 млрд годам раней. Пры гэтым індэкс вытворчасці ў рэальным выражэнні вырас нязначна – усяго на 0,6%. У цэлым, дынаміка развіцця галіны ў краінах ЕАЭС, на думку Бекценава, застаецца ўмеранай.Асаблівую ўвагу Казахстан прапануе ўдзяліць рэалізацыі сумесных праектаў і павышэнню канкурэнтаздольнасці вытворчых комплексаў.Бекценаў таксама нагадаў аб умацаванні кааперацыі, якая дасць магчымасць стварыць новыя ланцужкі дададзенай вартасці. Яшчэ адна прапанова – пашырэнне ўзаемнага гандлю і наданне дадатковага імпульсу эканомікам краін-удзельніц.Трэці важны напрамак, з пункту гледжання Казахстана, – сістэма складскіх пасведчанняў на сельскагаспадарчую прадукцыю. У чэрвені бягучага года набыло моц пагадненне аб правілах іх выпуску, абарачэння і пагашэння ў рамках ЕАЭС.Ён пералічыў і іншыя пазітыўныя бакі гэтага інструмента і заклікаў перайсці да паўнацэннага практычнага прымянення.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261002/pasyadzhenne-erazyskaga-mzhuradavaga-saveta--mnsku--translyatsyya-1111385901.html
казахстан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/02/1111386148_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_22a6752d455a9efd10c17b6eda7c7962.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
казахстан, еаэс, беларусь, у беларусі, у свеце, навіны , палітыка, эканоміка, еўразійскі міжурадавы савет (емус)
казахстан, еаэс, беларусь, у беларусі, у свеце, навіны , палітыка, эканоміка, еўразійскі міжурадавы савет (емус)
Казахстан прапануе ўзмацніць прамысловае супрацоўніцтва ў ЕАЭС
Кіраўнік казахстанскага ўрада звярнуў увагу на нераўнамерную дынаміку эканамічнага развіцця дзяржаў Саюза.
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі дзяржаў-членаў ЕАЭС у цэлым захоўваюць устойлівасць у гэтым годзе, заявіў прэм’ер-міністр Казахстана Олжас Бекценаў на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС), перадае карэспандэнт Sputnik.
"Разам з тым, дынаміка эканамічнага развіцця застаецца нераўнамернай", - лічыць Бекценаў.
Ён звярнуў увагу, што па выніках першага паўгоддзя ВУП ЕАЭС вырас на 1,1% да аналагічнага перыяду 2025 года, тады як годам раней рост складаў 1,8%.
У інвестыцыйнай сферы таксама ёсць рознанакіраваныя тэндэнцыі. У першым інвестыцыі ў асноўны капітал у бягучых цэнах павялічыліся на 17% і дасягнулі 244,5 млрд долараў, пры гэтым у рэальным выражэнні іх узровень склаў 92,8% да аналагічнага паказчыка 2025 года.
У першым квартале гэтага года аб’ём паслуг у Саюзе вырас павялічыўся на 0,5%, у той час як вытворчасць тавараў скарацілася на 0,7%.
На гэтым фоне, упэўнен Бекценаў, асаблівае значэнне набывае падтрыманне інвестыцыйнай і вытворчай актыўнасці, пашырэнне эканамічнай кааперацыі і фарміраванне новых крыніц росту. Таму Казахстан прапануе развіваць наступныя напрамкі.
Першы – рэалізацыя транзітнага патэнцыялу. Тут, на думку прэм’ера Казахстана, асабліва актуальная лічбавая трансфармацыя транспартнай галіны.
Бекценаў запэўніў, што рэспубліка сістэмна працуе ў гэтым напрамку. Напрыклад, адзіная платформа лагістыкі Smart Cargo забяспечвае электроннае суправаджэнне грузаў і абмен данымі паміж дзяржаўнымі органамі і бізнесам. Укараняюцца і іншыя рашэнні.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС) у Астане ў маі гэтага года заяўляў, што трэба паскорыць фарміраванне паўнацэннай экасістэмы лічбавых транспартных калідораў Саюза.
"Прапаную камісіі (ЕЭК. - Sputnik) актывізаваць работу ў гэтым напрамку, а дзяржавам-членам прадоўжыць абмен вопытам і практычнымі рашэннямі ў гэтай сферы", - сказаў прэм’ер Казахстана.
Другі важны напрамак, паводле яго слоў, – гэта прамысловасць, якая застаецца адным з ключавых драйвераў эканамічнага росту. Па выніках першага паўгоддзя аб’ём прамысловай прадукцыі ў ЕАЭС склаў 938,6 млрд долараў, павялічыўшыся на 0,7%. У апрацоўчым сектары выпуск дасягнуў 630 млрд долараў супраць 534 млрд годам раней. Пры гэтым індэкс вытворчасці ў рэальным выражэнні вырас нязначна – усяго на 0,6%. У цэлым, дынаміка развіцця галіны ў краінах ЕАЭС, на думку Бекценава, застаецца ўмеранай.
"Лічым неабходным узмацніць работу па рэалізацыі асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС да 2030 года, нацэленых на паскарэнне тэмпаў эканамічнага росту", - адзначыў прэм’ер.
Асаблівую ўвагу Казахстан прапануе ўдзяліць рэалізацыі сумесных праектаў і павышэнню канкурэнтаздольнасці вытворчых комплексаў.
Бекценаў таксама нагадаў аб умацаванні кааперацыі, якая дасць магчымасць стварыць новыя ланцужкі дададзенай вартасці. Яшчэ адна прапанова – пашырэнне ўзаемнага гандлю і наданне дадатковага імпульсу эканомікам краін-удзельніц.
Трэці важны напрамак, з пункту гледжання Казахстана, – сістэма складскіх пасведчанняў на сельскагаспадарчую прадукцыю. У чэрвені бягучага года набыло моц пагадненне аб правілах іх выпуску, абарачэння і пагашэння ў рамках ЕАЭС.
"Новы механізм дае магчымасць выкарыстоўваць аграрную прадукцыю ў якасці залогу і прыцягваць фінансаванне пад збожжа і іншыя віды сельскагаспадарчых тавараў", - нагадаў Бекценаў.
Ён пералічыў і іншыя пазітыўныя бакі гэтага інструмента і заклікаў перайсці да паўнацэннага практычнага прымянення.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"