https://bel.sputnik.by/20261004/belarus-rykhtuetstsa-da-ratyfkatsy-pagadnennya-z-uzbekstanam-ab-pratsonykh-mgrantakh-1111395069.html
Беларусь рыхтуецца да ратыфікацыі пагаднення з Узбекістанам аб працоўных мігрантах
Беларусь рыхтуецца да ратыфікацыі пагаднення з Узбекістанам аб працоўных мігрантах
Sputnik Беларусь
Раней Віцебская вобласць прыцягнула работникаў з Узбекістана ў сельскую гаспадарку, і губернатар рэгіёна запэўніў, што ўсіх мігрантаў правяраюць на адсутнасць... 04.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-04T10:44+0300
2026-10-04T10:44+0300
2026-10-04T10:44+0300
узбекістан
беларусь
у беларусі
праца
працаўладкаванне
законапраект
навіны
грамадства
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/01/1085060273_0:0:3040:1711_1920x0_80_0_0_bc6c2c093879b4d2d3a919711bc48ef9.jpg
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Беларускі парламент разгледзіць ратыфікацыю міжурадавага пагаднення з Узбекістанам аб часовым працаўладкаванні грамадзян гэтай краіны ў Беларусі, вынікае з законапраекта, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.Дакумент рэгулюе ўсе аспекты працы мігрантаў з Узбекістана ў Беларусі. У адным з пунктаў нават прапісаны алгарытм дзеянняў у выпадку смерці работніка."Працоўныя мігранты па дамоўленасці з наймальнікам могуць вызваляцца ад працоўнай дзейнасці ў дні афіцыйных свят Рэспублікі Узбекістан", - сказана ў адным з пунктаў.У той самы час пытанні сацыяльнага забеспячэння, аплаты і аховы працы, падаткаабкладання, медыцынскага страхавання рэгулююцца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам.Калі працоўны дагавор будзе скасаваны або скончыцца (тое ж самае са спецдазволам), працоўны-мігрант будзе абавязаны спыніць працу і выехаць з Беларусі. Калі працоўны дагавор не заключаны не па віне мігранта, а па прычынах, якія залежаць ад наймальніка, будзе вырашацца пытанне кампенсацыі расходаў.Адначасова з гэтым пагадненнем у парламент паступіць і пратакол аб змяненні міжурадавага пагаднення Беларусі і Узбекістана аб узаемных паездках грамадзян. Там дададзена норма аб тым, што мігранты павінны будуць зарэгістравацца на працягу дзесяці дзён з даты ўезду.Раней паведамлялася, што працаўладкоўваць работнікаў з Узбекістана ў аграсектары гэтым летам пачала Віцебская вобласць. У ліпені туды прыбыла група з 250 работнікаў. Губернатар рэгіёна Аляксандр Рагожнік паведамляў, што, пачынаючы з верасня, вобласць хоча запрасіць на працу яшчэ 5 тыс грамадзян Узбекістана."Будзем правяраць гэтых грамадзян на адсутнасць праблем з законам, таму што мы зацікаўлены ў тым, каб да нас прыязджалі не толькі кваліфікаваныя, але і законапаслухмяныя грамадзяне", - адзначаў Рагожнік.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260902/ragozhnk-zayav-ab-efektynasts-rabotnka-z-uzbekstana-1110420333.html
узбекістан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/01/1085060273_261:0:2990:2047_1920x0_80_0_0_398963c8653eac9c125391787a528da5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узбекістан, беларусь, у беларусі, праца, працаўладкаванне, законапраект, навіны , грамадства, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, у свеце, працоўныя мігранты
узбекістан, беларусь, у беларусі, праца, працаўладкаванне, законапраект, навіны , грамадства, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, у свеце, працоўныя мігранты
Беларусь рыхтуецца да ратыфікацыі пагаднення з Узбекістанам аб працоўных мігрантах
Раней Віцебская вобласць прыцягнула работникаў з Узбекістана ў сельскую гаспадарку, і губернатар рэгіёна запэўніў, што ўсіх мігрантаў правяраюць на адсутнасць праблем з законам.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Беларускі парламент разгледзіць ратыфікацыю міжурадавага пагаднення з Узбекістанам аб часовым працаўладкаванні грамадзян гэтай краіны ў Беларусі, вынікае з законапраекта, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
Дакумент рэгулюе ўсе аспекты працы мігрантаў з Узбекістана ў Беларусі. У адным з пунктаў нават прапісаны алгарытм дзеянняў у выпадку смерці работніка.
"Працоўныя мігранты па дамоўленасці з наймальнікам могуць вызваляцца ад працоўнай дзейнасці ў дні афіцыйных свят Рэспублікі Узбекістан", - сказана ў адным з пунктаў.
У той самы час пытанні сацыяльнага забеспячэння, аплаты і аховы працы, падаткаабкладання, медыцынскага страхавання рэгулююцца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам.
Калі працоўны дагавор будзе скасаваны або скончыцца (тое ж самае са спецдазволам), працоўны-мігрант будзе абавязаны спыніць працу і выехаць з Беларусі. Калі працоўны дагавор не заключаны не па віне мігранта, а па прычынах, якія залежаць ад наймальніка, будзе вырашацца пытанне кампенсацыі расходаў.
Адначасова з гэтым пагадненнем у парламент паступіць і пратакол аб змяненні міжурадавага пагаднення Беларусі і Узбекістана аб узаемных паездках грамадзян. Там дададзена норма аб тым, што мігранты павінны будуць зарэгістравацца на працягу дзесяці дзён з даты ўезду.
Раней паведамлялася, што працаўладкоўваць работнікаў з Узбекістана ў аграсектары гэтым летам пачала Віцебская вобласць. У ліпені туды прыбыла група з 250 работнікаў. Губернатар рэгіёна Аляксандр Рагожнік паведамляў, што, пачынаючы з верасня, вобласць хоча запрасіць на працу яшчэ 5 тыс грамадзян Узбекістана.
"Будзем правяраць гэтых грамадзян на адсутнасць праблем з законам, таму што мы зацікаўлены ў тым, каб да нас прыязджалі не толькі кваліфікаваныя, але і законапаслухмяныя грамадзяне", - адзначаў Рагожнік.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"