Відэа

Мытня дае дабро: як правяраюць пасылкі з-за мяжы – відэа

Падпісацца
У пункт мытнага афармлення "Мінская пошта" штодзень прыходзяць сотні міжнародных паштовых адпраўленняў з усяго свету. Сумесны кантроль ажыццяўляюць супрацоўнікі "Белпошты" і мытнай службы. Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіць праверка.
Многія адпраўшчыкі нават не падазраюць, што перасылка некаторых звыклых рэчаў забаронена, а парушэнне правіл пагражае ўзбуджэннем справы.
"Забаронена перасылка наяўных грашовых сродкаў у міжнародных паштовых адпраўленнях незалежна ад іх сумы і валюты. Але нягледзячы на ​​гэта, бываюць выпадкі, калі грамадзяне ўсё роўна хаваюць купюры ў шакалад, пачкі кавы, у кішэні адзення і нават у вільготныя сурвэткі", - расказала начальнік аддзела мытных аперацый і кантролю Мінскай рэгіянальнай мытні Іна Мельнічэнка.
Акрамя наяўных пад строгай забаронай знаходзяцца алкаголь, тытунёвая прадукцыя, насенне, зброя, а таксама наркатычныя і псіхатропныя рэчывы, дадала яна.
Па словах Мельнічэнкі, за гады працы супрацоўнікі мытнай службы наглядзеліся на такія цуды, што хопіць на сцэнарый для дэтэктыва. Адзін з такіх прыкладаў – гісторыя з заказаным смартфонам. Кліент атрымаў цяжкую, прыгожа спакаваную скрынку, але замест тэлефона ўнутры апынуўся камень.
"Людзі потым звярталіся да нас з прэтэнзіямі: "Мы заказвалі тэлефон, а нам прыйшоў камень!". Даводзілася тлумачыць, што гэта пытанне не да мытні, а да адпраўшчыка", - сказала субяседніца Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0