https://bel.sputnik.by/20261007/zakharava-adznachyla-dvaynyya-standarty-paryzha-na-fone-pratesta-1111508064.html
Захарава адзначыла двайныя стандарты Парыжа на фоне пратэстаў
Захарава адзначыла двайныя стандарты Парыжа на фоне пратэстаў
Sputnik Беларусь
Старшакласнікі ў Францыі пратэстуюць ужо другі тыдзень, яны выступаюць супраць перагружанага раскладу заняткаў, недахопу настаўнікаў і іншых праблем у сістэме... 07.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-07T11:12+0300
2026-10-07T11:12+0300
2026-10-07T11:12+0300
францыя
бяспека
грамадства
дзеці
школьнікі
паліцыя
навіны
парыж
марыя захарава
мзс рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/07/1111503758_0:52:3071:1779_1920x0_80_0_0_fb0788fb51d37d8ce054fef456c1e55b.jpg
МІНСК, 7 кас – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава звярнула ўвагу на двайныя стандарты французскіх улад, каменціруючы пратэсты ў Парыжы.Напярэдадні, 6 кастрычніка, у сталіцы Францыі некалькі тыс школьнікаў выйшлі на дэманстрацыю на плошчы Рэспублікі па закліку прафсаюзаў навучэнцаў. Мітынгоўцы пачалі граміць офісы і вітрыны крам, а таксама кідалі ў паліцэйскіх смеццевыя бакі. Вартавыя парадку ў адказ ужылі шумавыя гранаты і слёзатачывы газ.Па словах дыпламата, адзінае, што яе сапраўды трывожыць у сувязі з гэтымі падзеямі, – маўчанне Елісейскага палаца адносна дзеянняў паліцыі, якая, паводле яе слоў, "трамбавала" і "месіла сваіх жа ўласных дзяцей".Акрамя таго, Захарава адзначыла, што ўлады Францыі кожны раз, калі праходзяць пратэсты ў Расіі ці іншых дзяржавах, "залазяць у розныя грамадскія мерапрыемствы, не маючы на гэта ўвогуле ніякіх праў і паўнамоцтваў".Пратэсты ў ФранцыіПратэсты ліцэістаў у Францыі пачаліся 21 верасня. Школьнікі патрабуюць ад улад палепшыць умовы навучання і скардзяцца на перагружаны расклад заняткаў, які, паводле іх слоў, звязаны з недахопам настаўнікаў. З пачатку пратэстаў паліцыя па ўсёй краіне затрымала каля шасці тысяч непаўналетніх.Раней паведамлялася, што падчас сутычак з паліцыяй на поўначы Францыі аднаму з ліцэістаў паліцэйскай гранатай адарвала кісць рукі.Рэакцыя МінскаНа мінулым тыдні ў МЗС Беларусі заявілі, што з глыбокай занепакоенасцю адсочвае падзеі пратэстаў у Францыі."Звесткі, якія паступаюць, уключаючы колькасць затрыманых удзельнікаў пратэстаў, (…) сведчаць аб крайняй ступені напружання ў грамадстве", - адзначаў прэс-сакратар беларускага МЗС Руслан Варанкоў.У сувязі з сітуацыяй у Францыі афіцыйны Мінск заклікаў улады гэтай краіны "неадкладна вызваліць усіх непаўналетніх, затрыманых падчас пратэстаў".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260909/kompas-zlamasya-zakharava-pra-daklad-es-ab-pravakh-chalaveka--demakraty-1110633166.html
францыя
парыж
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/07/1111503758_154:0:2883:2047_1920x0_80_0_0_5d67ff29c0770277968edac7e2a65046.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
францыя, бяспека, грамадства, дзеці, школьнікі, паліцыя, навіны , парыж, марыя захарава, мзс рф, у свеце, расія
францыя, бяспека, грамадства, дзеці, школьнікі, паліцыя, навіны , парыж, марыя захарава, мзс рф, у свеце, расія
Захарава адзначыла двайныя стандарты Парыжа на фоне пратэстаў
Старшакласнікі ў Францыі пратэстуюць ужо другі тыдзень, яны выступаюць супраць перагружанага раскладу заняткаў, недахопу настаўнікаў і іншых праблем у сістэме адукацыі.
МІНСК, 7 кас – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава звярнула ўвагу на двайныя стандарты французскіх улад, каменціруючы пратэсты ў Парыжы.
Напярэдадні, 6 кастрычніка, у сталіцы Францыі некалькі тыс школьнікаў выйшлі на дэманстрацыю на плошчы Рэспублікі па закліку прафсаюзаў навучэнцаў. Мітынгоўцы пачалі граміць офісы і вітрыны крам, а таксама кідалі ў паліцэйскіх смеццевыя бакі. Вартавыя парадку ў адказ ужылі шумавыя гранаты і слёзатачывы газ.
Па словах дыпламата, адзінае, што яе сапраўды трывожыць у сувязі з гэтымі падзеямі, – маўчанне Елісейскага палаца адносна дзеянняў паліцыі, якая, паводле яе слоў, "трамбавала" і "месіла сваіх жа ўласных дзяцей".
"Не таму, што мне ёсць справа да нейкіх іх сацыяльна-маральных спраў, звязаных з рэгуляваннем уласнага жыцця... А таму што ім увесь час ёсць справа да нас. Што б у нас не адбывалася, і не толькі ў нас, і ў іншых краінах таксама. Толькі ў тых краінах, якія, яны, вось так неяк балюча, залічаюць да каго заўгодна, толькі не да супольнасці, як яны кажуць, цывілізаваных", - падкрэсліла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.
Акрамя таго, Захарава адзначыла, што ўлады Францыі кожны раз, калі праходзяць пратэсты ў Расіі ці іншых дзяржавах, "залазяць у розныя грамадскія мерапрыемствы, не маючы на гэта ўвогуле ніякіх праў і паўнамоцтваў".
Пратэсты ліцэістаў у Францыі пачаліся 21 верасня. Школьнікі патрабуюць ад улад палепшыць умовы навучання і скардзяцца на перагружаны расклад заняткаў, які, паводле іх слоў, звязаны з недахопам настаўнікаў. З пачатку пратэстаў паліцыя па ўсёй краіне затрымала каля шасці тысяч непаўналетніх.
Раней паведамлялася, што падчас сутычак з паліцыяй на поўначы Францыі аднаму з ліцэістаў паліцэйскай гранатай адарвала кісць рукі.
На мінулым тыдні ў МЗС Беларусі заявілі, што з глыбокай занепакоенасцю адсочвае падзеі пратэстаў у Францыі.
"Звесткі, якія паступаюць, уключаючы колькасць затрыманых удзельнікаў пратэстаў, (…) сведчаць аб крайняй ступені напружання ў грамадстве", - адзначаў прэс-сакратар беларускага МЗС Руслан Варанкоў.
У сувязі з сітуацыяй у Францыі афіцыйны Мінск заклікаў улады гэтай краіны "неадкладна вызваліць усіх непаўналетніх, затрыманых падчас пратэстаў".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"