Фота

Афоня, Айсман і Шура Балаганаў – любімыя ролі Леаніда Кураўлёва

Падпісацца
Акцёру, народнаму артысту Расіі Леаніду Кураўлёву, які сыграў каля 200 кінароляў, сёння магло б споўніцца 90 гадоў. Сярод самых любімых гледачамі яго вобразаў, вядома ж, Афоня, Шура Балаганаў, Жорж Міласлаўскі.
Кураўлёў нарадзіўся 8 кастрычніка 1936 года ў Маскве. Ён рана страціў бацьку, а ў 1941 годзе маці Леаніда па лжывым абвінавачанні выслалі на Поўнач, дзе яны пражылі некалькі гадоў, пакуль не вярнуліся ў Маскву.
Кураўлёў скончыў акцёрскае аддзяленне Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (майстэрня Барыса Бібікава) і быў прыняты ў Тэатр-студыю кінаакцёра. У кіно Леанід Кураўлёў дэбютаваў яшчэ студэнтам – сыграў у фільме Міхаіла Швейцара "Мичман Панин" і ў дыпломнай стужцы Васіля Шукшына "Из Лебяжьего сообщают".
У 1960-я на экраны выйшлі дзве карціны Васіля Шукшына з удзелам Леаніда Кураўлёва "Живет такой парень" і "Ваш сын и брат"), фільм рэжысёра Канстанціна Яршова "Вий", а таксама камедыя Міхаіла Швейцара "Золотой теленок" з непараўнальным Шурай Балаганавым. Сярод карцін таго перыяду, дзе здымаўся Кураўлёў, былі яшчэ "Три толстяка" і "Освобождение".
Нязвыклага для сябе персанажа акцёр увасобіў у шматсерыйнай тэлестужцы "Семнадцать мгновений весны" – ён паўстаў у вобразе эсэсаўца Айсмана. І ў тым жа 1973 годзе гледачы ўбачылі камедыю Леаніда Гайдая "Иван Васильевич меняет профессию". Фразы персанажа Кураўлёва – злодзея Жоржа Міласлаўскага – імгненна пайшлі ў народ: "Я артыст вялікіх і малых акадэмічных тэатраў", "Гэта я ўдала зайшоў" і "Грамадзяне, захоўвайце грошы ў ашчаднай касе!". Яшчэ праз два гады на экраны выйшаў культавы фільм "Афоня". Усяго ў біяграфіі акцёра яго звыш 200 роляў у кіно, і кожную з іх немагчыма ўявіць у выкананні кагосьці яшчэ.
Любімага мільёнамі гледачоў акцёра не стала ў студзені 2022-га.
У падборцы Sputnik успамінаем цікавых кінаперсанажаў у выкананні аднаго з самых народных артыстаў – Леаніда Кураўлёва.
© Sputnik / Юрий Абрамочкин / Перайсці ў медыябанк

Леанід Кураўлёў (злева), Васіль Шукшын (у цэнтры) і Бэла Ахмадуліна (справа) рэпеціруюць сцэну з фільма "Живет такой парень". Кураўлёў быў удзячны Шукшыну за тое, што рэжысёр паверыў у яго, што нават назваў сына ў яго гонар.

Леанід Кураўлёў (злева), Васіль Шукшын (у цэнтры) і Бэла Ахмадуліна (справа) рэпеціруюць сцэну з фільма "Живет такой парень". Кураўлёў быў удзячны Шукшыну за тое, што рэжысёр паверыў у яго, што нават назваў сына ў яго гонар. - Sputnik Беларусь
1/20

Леанід Кураўлёў (злева), Васіль Шукшын (у цэнтры) і Бэла Ахмадуліна (справа) рэпеціруюць сцэну з фільма "Живет такой парень". Кураўлёў быў удзячны Шукшыну за тое, што рэжысёр паверыў у яго, што нават назваў сына ў яго гонар.

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанк

Артыст Леанід Кураўлёў (у цэнтры) у ролі Хомы Брута ў фільме "Вий" (1967).

Артыст Леанід Кураўлёў (у цэнтры) у ролі Хомы Брута ў фільме "Вий" (1967). - Sputnik Беларусь
2/20

Артыст Леанід Кураўлёў (у цэнтры) у ролі Хомы Брута ў фільме "Вий" (1967).

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанк

Падчас здымак Леанід Кураўлёў злавіў актрысу Наталлю Варлей, якая падала з трохметровай вышыні з лятаючай труны, і цудам выратаваў яе.

Падчас здымак Леанід Кураўлёў злавіў актрысу Наталлю Варлей, якая падала з трохметровай вышыні з лятаючай труны, і цудам выратаваў яе. - Sputnik Беларусь
3/20

Падчас здымак Леанід Кураўлёў злавіў актрысу Наталлю Варлей, якая падала з трохметровай вышыні з лятаючай труны, і цудам выратаваў яе.

© Sputnik / Снимок с экрана / Перайсці ў медыябанк

Кадр з фільма "Золотой теленок" (рэжысёр Міхаіл Швейцар). Шура Балаганаў – Леанід Кураўлёў, Астап Бэндэр – Сяргей Юрскі, Панікоўскі – Зіновій Гердт (злева направа).

Яркі вобраз, створаны Кураўлевым, стаў недасягальным эталонам, па якім пасля мералі астатніх выканаўцаў.

Кадр з фільма "Золотой теленок" (рэжысёр Міхаіл Швейцар). Шура Балаганаў – Леанід Кураўлёў, Астап Бэндэр – Сяргей Юрскі, Панікоўскі – Зіновій Гердт (злева направа).Яркі вобраз, створаны Кураўлевым, стаў недасягальным эталонам, па якім пасля мералі астатніх выканаўцаў. - Sputnik Беларусь
4/20

Кадр з фільма "Золотой теленок" (рэжысёр Міхаіл Швейцар). Шура Балаганаў – Леанід Кураўлёў, Астап Бэндэр – Сяргей Юрскі, Панікоўскі – Зіновій Гердт (злева направа).

Яркі вобраз, створаны Кураўлевым, стаў недасягальным эталонам, па якім пасля мералі астатніх выканаўцаў.

© Sputnik / Снимок с экрана / Перайсці ў медыябанк

У 1970-я гады акцёр быў на піку папулярнасці: Рабінзон Круза ў фільме "Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо", фашысцкі афіцэр Айсман у легендарным серыяле "Семнадцать мгновений весны", злодзей-дамушнік Жорж Міласлаўскі ў камедыі "Иван Васильевич меняет профессию", слесар-сантэхнік Афоня Баршчоў у камедыі "Афоня".

У 1970-я гады акцёр быў на піку папулярнасці: Рабінзон Круза ў фільме "Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо", фашысцкі афіцэр Айсман у легендарным серыяле "Семнадцать мгновений весны", злодзей-дамушнік Жорж Міласлаўскі ў камедыі "Иван Васильевич меняет профессию", слесар-сантэхнік Афоня Баршчоў у камедыі "Афоня". - Sputnik Беларусь
5/20

У 1970-я гады акцёр быў на піку папулярнасці: Рабінзон Круза ў фільме "Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо", фашысцкі афіцэр Айсман у легендарным серыяле "Семнадцать мгновений весны", злодзей-дамушнік Жорж Міласлаўскі ў камедыі "Иван Васильевич меняет профессию", слесар-сантэхнік Афоня Баршчоў у камедыі "Афоня".

© Sputnik

Галоўны герой камедыі Георгія Данелія "Афоня" – слесар-сантэхнік па прафесіі, які бярэ хабар, дэбашырыць, п’е і не ведае, як жыць, каб не было сумна. У першы ж год пракату карціна стала безумоўным лідарам, сабраўшы 62,2 млн гледачоў.

Галоўны герой камедыі Георгія Данелія "Афоня" – слесар-сантэхнік па прафесіі, які бярэ хабар, дэбашырыць, п’е і не ведае, як жыць, каб не было сумна. У першы ж год пракату карціна стала безумоўным лідарам, сабраўшы 62,2 млн гледачоў. - Sputnik Беларусь
6/20

Галоўны герой камедыі Георгія Данелія "Афоня" – слесар-сантэхнік па прафесіі, які бярэ хабар, дэбашырыць, п’е і не ведае, як жыць, каб не было сумна. У першы ж год пракату карціна стала безумоўным лідарам, сабраўшы 62,2 млн гледачоў.

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанк

Леанід Кураўлёў (у цэнтры) у ролі Рабінзона Круза на здымках кінафільма "Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо" (1972).

Леанід Кураўлёў (у цэнтры) у ролі Рабінзона Круза на здымках кінафільма "Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо" (1972). - Sputnik Беларусь
7/20

Леанід Кураўлёў (у цэнтры) у ролі Рабінзона Круза на здымках кінафільма "Жизнь и удивительные приключения Робинзона Крузо" (1972).

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанк

Леанід Кураўлёў у ролі злодзея-дамушніка Жоржа Міласлаўскага на здымках фільма "Иван Васильевич меняет профессию" рэжысёра Леаніда Гайдая.

Леанід Кураўлёў у ролі злодзея-дамушніка Жоржа Міласлаўскага на здымках фільма "Иван Васильевич меняет профессию" рэжысёра Леаніда Гайдая. - Sputnik Беларусь
8/20

Леанід Кураўлёў у ролі злодзея-дамушніка Жоржа Міласлаўскага на здымках фільма "Иван Васильевич меняет профессию" рэжысёра Леаніда Гайдая.

© Sputnik / Снимок с экрана

Кураўлёў сам прыдумаў сцэну, калі яго герой Міласлаўскі з'яўляецца ў кадры з пачкам цыгарэт "Мальбара". Гэта былі любімыя цыгарэты Гайдая, і рэжысёру было прыемна.

Кураўлёў сам прыдумаў сцэну, калі яго герой Міласлаўскі з'яўляецца ў кадры з пачкам цыгарэт "Мальбара". Гэта былі любімыя цыгарэты Гайдая, і рэжысёру было прыемна. - Sputnik Беларусь
9/20

Кураўлёў сам прыдумаў сцэну, калі яго герой Міласлаўскі з'яўляецца ў кадры з пачкам цыгарэт "Мальбара". Гэта былі любімыя цыгарэты Гайдая, і рэжысёру было прыемна.

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанк

Кадр з мастацкага фільма "Гори, гори, моя звезда", знятага рэжысёрам Аляксандрам Мітам у 1970 годзе на кінастудыі "Мосфильм" . У ролі камісара – Леанід Кураўлёў.

Кадр з мастацкага фільма "Гори, гори, моя звезда", знятага рэжысёрам Аляксандрам Мітам у 1970 годзе на кінастудыі "Мосфильм" . У ролі камісара – Леанід Кураўлёў. - Sputnik Беларусь
10/20

Кадр з мастацкага фільма "Гори, гори, моя звезда", знятага рэжысёрам Аляксандрам Мітам у 1970 годзе на кінастудыі "Мосфильм" . У ролі камісара – Леанід Кураўлёў.

© Sputnik / РИА Новости

Народная артыстка СССР Іна Чурыкава (злева) і народны артыст РСФСР Леанід Кураўлёў (справа) у сцэне з фільма рэжысёра Глеба Панфілава "Начало" (1970).

Народная артыстка СССР Іна Чурыкава (злева) і народны артыст РСФСР Леанід Кураўлёў (справа) у сцэне з фільма рэжысёра Глеба Панфілава "Начало" (1970). - Sputnik Беларусь
11/20

Народная артыстка СССР Іна Чурыкава (злева) і народны артыст РСФСР Леанід Кураўлёў (справа) у сцэне з фільма рэжысёра Глеба Панфілава "Начало" (1970).

© Sputnik / Снимок с экрана / Перайсці ў медыябанк

Яшчэ адна знакамітая роля Кураўлёва – фашысцкі афіцэр Айсман у легендарным серыяле "Семнадцать мгновений весны".

Яшчэ адна знакамітая роля Кураўлёва – фашысцкі афіцэр Айсман у легендарным серыяле "Семнадцать мгновений весны". - Sputnik Беларусь
12/20

Яшчэ адна знакамітая роля Кураўлёва – фашысцкі афіцэр Айсман у легендарным серыяле "Семнадцать мгновений весны".

© Sputnik / А. Гольцин / Перайсці ў медыябанк

Артысты Леанід Бранявы (справа) у ролі Мюлера і Леанід Кураўлёў (злева) у ролі Айсмана ў фільме Таццяны Лёзнавай "Семнадцать мгновений весны" (1973).

Артысты Леанід Бранявы (справа) у ролі Мюлера і Леанід Кураўлёў (злева) у ролі Айсмана ў фільме Таццяны Лёзнавай "Семнадцать мгновений весны" (1973). - Sputnik Беларусь
13/20

Артысты Леанід Бранявы (справа) у ролі Мюлера і Леанід Кураўлёў (злева) у ролі Айсмана ў фільме Таццяны Лёзнавай "Семнадцать мгновений весны" (1973).

© Мосфильм (1975)

Леанід Кураўлёў, Георгій Віцын, Савелій Крамараў у фільме "Не может быть!" (1975).

Леанід Кураўлёў, Георгій Віцын, Савелій Крамараў у фільме "Не может быть!" (1975). - Sputnik Беларусь
14/20

Леанід Кураўлёў, Георгій Віцын, Савелій Крамараў у фільме "Не может быть!" (1975).

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанк

Акцёры (злева направа) Леанід Кураўлёў, Алена Кішчык, Барыс Сабураў, Лізавета Нікішчыхіна ў кінафільме "Шла собака по роялю" (1978) (рэжысёр Уладзімір Граматыкаў).

Акцёры (злева направа) Леанід Кураўлёў, Алена Кішчык, Барыс Сабураў, Лізавета Нікішчыхіна ў кінафільме "Шла собака по роялю" (1978) (рэжысёр Уладзімір Граматыкаў). - Sputnik Беларусь
15/20

Акцёры (злева направа) Леанід Кураўлёў, Алена Кішчык, Барыс Сабураў, Лізавета Нікішчыхіна ў кінафільме "Шла собака по роялю" (1978) (рэжысёр Уладзімір Граматыкаў).

© Одесская киностудия (1979)

Леанід Кураўлёў і Уладзімір Высоцкі ў фільме "Место встречи изменить нельзя" (1979).

Згуляў нямала эпізадычных, але такіх запамінальных роляў, як злодзей па мянушцы Вэнджаны ў карціне "Место встречи изменить нельзя". Напрыклад, эндакрынолаг у камедыі "Мимино", начальнік у "Мы из джаза", амерыканскі пасол у "Ширли-мырли" і іншыя.

Леанід Кураўлёў і Уладзімір Высоцкі ў фільме "Место встречи изменить нельзя" (1979).Згуляў нямала эпізадычных, але такіх запамінальных роляў, як злодзей па мянушцы Вэнджаны ў карціне "Место встречи изменить нельзя". Напрыклад, эндакрынолаг у камедыі "Мимино", начальнік у "Мы из джаза", амерыканскі пасол у "Ширли-мырли" і іншыя. - Sputnik Беларусь
16/20

Леанід Кураўлёў і Уладзімір Высоцкі ў фільме "Место встречи изменить нельзя" (1979).

Згуляў нямала эпізадычных, але такіх запамінальных роляў, як злодзей па мянушцы Вэнджаны ў карціне "Место встречи изменить нельзя". Напрыклад, эндакрынолаг у камедыі "Мимино", начальнік у "Мы из джаза", амерыканскі пасол у "Ширли-мырли" і іншыя.

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанк

Марына Неелава (справа) у ролі Ані Пазняковай і Леанід Кураўлёў у ролі Сані (злева) у фільме Івана Кіасашвілі "Дамы приглашают кавалеров" (1980).

Марына Неелава (справа) у ролі Ані Пазняковай і Леанід Кураўлёў у ролі Сані (злева) у фільме Івана Кіасашвілі "Дамы приглашают кавалеров" (1980). - Sputnik Беларусь
17/20

Марына Неелава (справа) у ролі Ані Пазняковай і Леанід Кураўлёў у ролі Сані (злева) у фільме Івана Кіасашвілі "Дамы приглашают кавалеров" (1980).

© Мосфильм (1982)

У 1980-я гады яго любілі за дуэт з Сафіка Чыаўрэлі (на фота) у камедыйным дэтэктыве Алы Сурыкавай "Ищите женщину" (1982), за вобраз Мішы Дзятлава ў камедыі "Самая обаятельная и привлекательная" і фон Борка ў прыгодніцкім фільме "Приключения Шерлока Холмса и доктора Ватсона. Двадцатый век начинается".

У 1980-я гады яго любілі за дуэт з Сафіка Чыаўрэлі (на фота) у камедыйным дэтэктыве Алы Сурыкавай "Ищите женщину" (1982), за вобраз Мішы Дзятлава ў камедыі "Самая обаятельная и привлекательная" і фон Борка ў прыгодніцкім фільме "Приключения Шерлока Холмса и доктора Ватсона. Двадцатый век начинается". - Sputnik Беларусь
18/20

У 1980-я гады яго любілі за дуэт з Сафіка Чыаўрэлі (на фота) у камедыйным дэтэктыве Алы Сурыкавай "Ищите женщину" (1982), за вобраз Мішы Дзятлава ў камедыі "Самая обаятельная и привлекательная" і фон Борка ў прыгодніцкім фільме "Приключения Шерлока Холмса и доктора Ватсона. Двадцатый век начинается".

© Мосфильм (1985)

З Ірынай Мураўёвай у фільме "Самая обаятельная и привлекательная" (1985).

У 1990-я гады Кураўлёва не закрануў прастой, у які трапілі многія акцёры. Ён згуляў старшыню жылтаварыства ў драме "Мастер и Маргарита" , памешчыка Мурамскага ў меладраме "Барышня-крестьянка", вахмістра Букіна ў гістарычнай драме "Сибирский цирюльник" і іншыя.

З Ірынай Мураўёвай у фільме "Самая обаятельная и привлекательная" (1985).У 1990-я гады Кураўлёва не закрануў прастой, у які трапілі многія акцёры. Ён згуляў старшыню жылтаварыства ў драме "Мастер и Маргарита" , памешчыка Мурамскага ў меладраме "Барышня-крестьянка", вахмістра Букіна ў гістарычнай драме "Сибирский цирюльник" і іншыя. - Sputnik Беларусь
19/20

З Ірынай Мураўёвай у фільме "Самая обаятельная и привлекательная" (1985).

У 1990-я гады Кураўлёва не закрануў прастой, у які трапілі многія акцёры. Ён згуляў старшыню жылтаварыства ў драме "Мастер и Маргарита" , памешчыка Мурамскага ў меладраме "Барышня-крестьянка", вахмістра Букіна ў гістарычнай драме "Сибирский цирюльник" і іншыя.

© Кинокомпания Walt Disney Picture / Перайсці ў медыябанк

У 2000-я гады рэжысёры нярэдка прапаноўвалі Леаніду Кураўлёву ролі розных ваенных і міліцэйскіх начальнікаў у серыялах. А сярод яго апошніх кінаработ дэтэктыў "Турецкий гамбит" і фільм-казка студыі Disney "Книга Мастеров" (адна з апошніх роляў акцёра).

Апошнія некалькі гадоў, пасля смерці ў 2013 годзе жонкі Ніны, з якой яны пражылі разам доўгае жыццё (яны пазнаёміліся на катку, калі Кураўлёву было 16 гадоў), ён стаў практычна пустэльнікам. У акцёра засталіся двое дзяцей і трое ўнукаў.

У 2000-я гады рэжысёры нярэдка прапаноўвалі Леаніду Кураўлёву ролі розных ваенных і міліцэйскіх начальнікаў у серыялах. А сярод яго апошніх кінаработ дэтэктыў "Турецкий гамбит" і фільм-казка студыі Disney "Книга Мастеров" (адна з апошніх роляў акцёра).Апошнія некалькі гадоў, пасля смерці ў 2013 годзе жонкі Ніны, з якой яны пражылі разам доўгае жыццё (яны пазнаёміліся на катку, калі Кураўлёву было 16 гадоў), ён стаў практычна пустэльнікам. У акцёра засталіся двое дзяцей і трое ўнукаў. - Sputnik Беларусь
20/20

У 2000-я гады рэжысёры нярэдка прапаноўвалі Леаніду Кураўлёву ролі розных ваенных і міліцэйскіх начальнікаў у серыялах. А сярод яго апошніх кінаработ дэтэктыў "Турецкий гамбит" і фільм-казка студыі Disney "Книга Мастеров" (адна з апошніх роляў акцёра).

Апошнія некалькі гадоў, пасля смерці ў 2013 годзе жонкі Ніны, з якой яны пражылі разам доўгае жыццё (яны пазнаёміліся на катку, калі Кураўлёву было 16 гадоў), ён стаў практычна пустэльнікам. У акцёра засталіся двое дзяцей і трое ўнукаў.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0