Швед: ніякі штучны інтэлект не заменіць суддзю

© Photo : Верховный суд БеларусиСтаршыня Вярхоўнага суда Беларусі Андрэй Швед
Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Андрэй Швед - Sputnik Беларусь, 1920, 08.10.2026
Падпісацца
У Мінску праходзіць пасяджэнне Савета старшынь вярхоўных судоў краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Андрэй Швед перакананы, што штучны інтэлект ніколі не заменіць суддзяў.
"Ніякі штучны інтэлект не заменіць суддзю, яго сумленне, яго ўнутраныя перакананні і веданне закона", - заявіў старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Андрэй Швед журналістам перад пачаткам пасяджэння Савета старшынь вярхоўных судоў краін СНД.
Адной з асноўных тэм мінскага саміту старшынь судоў краін Садружнасці з’яўляецца тэма лічбавізацыі судовай практыкі.
Па словах Шведа, лічбавізацыя судовага працэсу з’яўляецца важным аспектам сучасных рэалій.
"Тыя тэхналогіі, якія мы будзем укараняць і ўжо ўкараняем у практыку нашых судоў, дадуць магчымасць значна актывізаваць працэс судаводства, паскорыць пэўныя моманты і забяспечыць больш якасны разгляд спраў", - сказаў Швед.
Ён таксама падкрэсліў, што падчас пасяджэнняў Савета старшынь вярхоўных судоў краін СНД удзельнікі не толькі абмяняюцца вопытам нацыянальных судовых сістэм. Па выніках саміту будуць прыняты рашэнні, якія ліквідуюць многія бар’еры, звязаныя з неабходнасцю больш аператыўнага, поўнага выканання на тэрыторыі Садружнасці рашэнняў нацыянальных судоў.
"Асноўны складальнік нашай работы – гэта практычныя мерапрыемствы, якія дадуць магчымасць забяспечыць вяршэнства закона ў нашых дзяржавах. І вяршэнства закона будзе абумоўлена тым, што мы ўстаранім – з улікам практыкі, прызнання, выканання і рашэння судоў – тыя асаблівасці, якія склаліся ў рабоце нацыянальных судоў пры разглядзе спраў, якія датычацца агульнай тэматыкі", - сказаў Швед.
Гэта, паводле яго слоў, дазволіць нацыянальным судовым сістэмам атрымліваць аператыўнае, і, галоўнае, поўнае выкананне рашэнняў судоў.
"Правасуддзе можа перамагаць толькі там, калі рашэнне суда выканана ў поўным аб’ёме", - рэзюміраваў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Расійская дэлегацыя (злева) на чале з Ігарам Красновым і беларуская дэлегацыя (справа) на чале з Андрэем Шведам - Sputnik Беларусь, 1920, 08.10.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Красноў і Швед абмеркавалі ў Мінску лічбавізацыю правасуддзя
Стужка навiн
0