Боевая работа системы дистанционного минирования Земледелие группировки войск Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Часоваму паверанаму ў справах Украіны ў Беларусі ўручана нота пратэсту

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 09.10.2026
Падпісацца
Нагодай для гэтага стала чарговая атака дрона на аўтамабілі на беларускіх нумарах, у выніку якой цяжкія калецтвы атрымала грамадзянка Беларусі.
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі Іван Навіцкі выкліканы ў беларускае МЗС, паведаміў журналістам у пятніцу прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Руслан Варанкоў.
Падставай для выкліку ўкраінскага дыпламата стала чарговая атака дрона на аўтамабілі на беларускіх дзяржнумарах, у выніку якой цяжкія калецтвы атрымала грамадзянка Беларусі.
У ноце пратэсту, якая была ўручана Навіцкаму, адзначаецца, што Кіеў ужо быў папярэджаны аб недапушчальнасці падобных дзеянняў.
"Прыналежнасць аўтамабіля была відавочная, і ў беларускага боку ёсць падставы разглядаць атаку як наўмысную", - падкрэсліў Варанкоў.
Напярэдадні стала вядома пра атаку дрона па фуры з беларускімі нумарамі ў Бранскай вобласці Расіі. У выніку атакі цяжкае раненне атрымала грамадзянка Беларусі – ёй былі ампутаваны канечнасці. Пацярпелая знаходзіцца ў бальніцы ў вельмі цяжкім, але стабілізаваным стане, яна падключана да апарата ШВЛ.
Гэта не першы інцыдэнт, у якім у выніку атакі беспілотнікаў па расійскай тэрыторыі пацярпелымі з’яўляюцца беларусы. УСУ 17 чэрвеня 2026 года ўдарным беспілотнікам атакавалі пад Бранскам беларускі аўтобус, у якім знаходзіліся юныя беларускія футбалісты і навучэнцы студыі танцаў з Гомельскай вобласці. Тады ў выніку атакі загінула жанчына, восем чалавек, з іх шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аўтамабіль хуткай дапамогі - Sputnik Беларусь, 1920, 08.10.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Беларуска пацярпела ў выніку атакі БПЛА на фуру ў Бранскай вобласці
Стужка навiн
0